Навіны на тэму: скаргі

Справа Алега Багданава: Час сыходзіць, губляюцца доказы

30.08.2016 Справа Алега Багданава: Час сыходзіць, губляюцца доказы

Маці Багданава, Марына Георгіеўна, перакананая, што смерць сына магла наступіць з-за неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікамі Жодзінскай турмы №8 і таму спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу па факце смерці сына.

Пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце сэксуальнага дамагальніцтва адмененая

24.08.2016 Пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце сэксуальнага дамагальніцтва адмененая

Пракуратура Гомеля адмяніла пастанову гарадскога аддзела Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце супрацьпраўных дзеянняў у СІЗА ў дачыненні да Віталя Г., семнаццацігадовага юнака з прыёмнай сям’і.

Аляксандр Дзяткоў напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі

23.08.2016 Аляксандр Дзяткоў напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандр Дзяткоў разам з каардынатарам БХД Таісіяй Кабанчук і прадстаўніком АГП Алегам Жалновым 22 жніўня наведалі пракуратуру Бабруйску, дзе напісалі скаргу на дзеянні міліцыянтаў.

Умовы ўтрымання ў ІЧУ Жодзіна: усё ў норме, акрамя лавак у камерах

11.08.2016 Умовы ўтрымання ў ІЧУ Жодзіна: усё ў норме, акрамя лавак у камерах

Адзін з каардынатараў аргкамітэту ствараемай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч падаў скаргу на ўмовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання Жодзінскага ГАУС.

Эфектыўная скарга? Для зняволеных недаступная

05.08.2016 Эфектыўная скарга? Для зняволеных недаступная

У Беларусі зняволеныя не вераць у эфектыўнасць скаргаў на дзеянні адміністрацый калоній і турмаў. Гэтае нявер'е падмацоўваецца заканадаўчымі перадумовамі, якія аналізуе эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы юрыст Павел Сапелка. Таксама ён апісвае меры, якія дазваляюць змяніць сітуацыю.

У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае?

29.07.2016 У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае?

Юрыст з Самары Марыя Рымар, якая адпушчана пад заклад з-пад варты і будзе знаходзіцца ў Мінску да суда, распавяла Праваабарончаму цэнтру «Вясна» пра намер абскардзіць умовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна.

Двайныя стандарты ці няўважлівасць АВК? Праваабаронцы высвятляюць

21.07.2016 Двайныя стандарты ці няўважлівасць АВК? Праваабаронцы высвятляюць

“Мы патрабуем пераменаў!”, “За словам справа, за справай – вынік!” на стэндзе прэтэндэнта ў кандыдаты ці “Мільён працоўных месцаў” на яго майцы – усё агітацыйныя лозунгі? Праваабаронцы патрабуюць тлумачэнняў у звязку з папярэджаннямі акруговых выбаркамаў “за агітацыю” на адрас адных вылучэнцаў і адсутнасці прэтэнзіяў у аналагічнай сітуацыі да іншых.

Грамадзяне паскардзіліся ў суд на неўключэнне Тамары Сідарэнка ў склад акруговай камісіі

04.07.2016 Грамадзяне паскардзіліся ў суд на неўключэнне Тамары Сідарэнка ў склад акруговай камісіі

Як паведамляе Рух “За свабоду”, 4 ліпеня 2016 у 15:00 у Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца скарга грамадзянаў 101 Сухараўскай выбарчай акругі на неўключэнне вядомай адвакаткі і праваабаронцы Тамары Сідарэнкі ў склад акруговай выбарчай акругі.

Валеры Бычкоўскі звярнуўся са скаргай у Мінскі гарадскі суд

01.07.2016 Валеры Бычкоўскі звярнуўся са скаргай у Мінскі гарадскі суд

Валеры Бычкоўскі, што быў затрыманы ў метро і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 5 базавых велічынь, паскардзіўся ў Мінскі гарадскі суд.

Яўген Батура накіраваў скаргі на беспадстаўнае адабранне аўтамабіля (відэа)

27.06.2016 Яўген Батура накіраваў скаргі на беспадстаўнае адабранне аўтамабіля (відэа)

Грамадскі актывіст Яўген Батура, якога 23 чэрвеня затрымала ДАІ і ў выніку забрала аўтамабіль на штрафстаянку, звярнуўся ў ПЦ “Вясна” па юрыдычную дапамогу.

Прызначана дата разгляду скаргі Аляксандра Лапіцкага ў судзе

30.05.2016 Прызначана дата разгляду скаргі Аляксандра Лапіцкага ў судзе

Прыватную скаргу на пастанову суда Фрунзенскага раёна аб прызнанні вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады і накіраванні Аляксандра Лапіцкага на прымусовае лячэнне разгледзіць 3 чэрвеня Мінскі гарадскі суд.

 “Справа Лапіцкага”: што скажа Мінскі гарадскі суд?

17.05.2016 “Справа Лапіцкага”: што скажа Мінскі гарадскі суд?

Нагадаем, не так даўно Фрунзенскі раённы суд Мінска прызнаў 80-гадовага пенсіянера Аляксандра Лапіцкага вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады і накіраваў яго на прымусовае лячэнне.

Беларускае правасуддзе супраць ААН. Чыя возьме?

25.04.2016 Беларускае правасуддзе супраць ААН. Чыя возьме?

Сёння праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека па справе супраць Ашмянскай мытні, якая год таму правяла асабісты дагляд і канфіскавала ноўтбук ды іншыя друкаваныя носьбіты інфармацыі.

Суд не адмяніў папярэджання пра недапушчальнасць экстрэмісцкай дзейнасці

25.04.2016 Суд не адмяніў папярэджання пра недапушчальнасць экстрэмісцкай дзейнасці

Суд Ленінскага раёна 25 красавіка разгледзеў скаргу Жураўскага Яўгена на вынясенне папярэджання пра «недапушчальнасць распаўсюду экстрэмісцкай сімволікі».

Магілёўскае УКДБ 5 гадоў “хавае” доказы па справе «Плошчы-2010»?

14.04.2016 Магілёўскае УКДБ 5 гадоў “хавае” доказы па справе «Плошчы-2010»?

Спецслужбы перадалі «доказы» – відэакамеру і касету – у Следчы камітэт праз пяць гадоў пасля таго, як забралі падчас ператрусу. Менавіта тады, калі гаспадар вырашыў вярнуць забраную тэхніку сабе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства