Навіны на тэму: скаргі
21.03.2017 Абласны суд адхіліў скаргу Юрыя Губарэвіча на незаконны арышт
Тры хвіліны спатрэбілася суддзі Мінскага абласнога суда Лапеку, каб разгледзець скаргу старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча на незаконны прысуд, паведамляе прэс-служба Руху.
09.03.2017 У Смаргоні праваабаронца Алесь Дзергачоў абскардзіў у суд незаконнасць Дэкрэта №3
Праваабаронца Алесь Дзергачоў накіраваў у суд Смаргонскага раёна скаргу на дзеянні інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Смаргонскім раёне, якая патрабуе выплаты збору паводле Дэкрэта №3, паведамляе “Гарадзенская Вясна”.
07.03.2017 Чарговыя касацыйныя суды па скаргах Андрэя Бандарэнкі на спагнанні
Праваабаронца і былы кіраўнік «Платформы Інавэйшн» Андрэй Бандарэнка працягвае абскарджваць дысцыплінарныя спагнанні ў касацыйным парадку.
03.03.2017 Нежаданне весці працэс па-беларуску суддзя выдае за неабходнасць “аднастайнасці судавытворчасці”
Праваабаронца Алег Мацкевіч патрабуе ад суда Барысаўскага раёна разгляду сваёй скаргі на беларускай мове і абскарджвае дзеянні суддзі Алены Самцэвіч, якая паставіла яму ўльтыматум: ці размаўляеш па-руску, ці не будзе весціся пратакол судовага паседжання.
23.02.2017 Удзельнікі лагера па абароне Курапатаў абскарджваюць дзеянні міліцыянтаў
Актывісты хацелі скласці заявы наконт начнога нападу на лагер па абароне Курапатаў, але больш чым за шэсць гадзін знаходжання ў пастарунку ім гэта так і не ўдалося.
09.02.2017 Пракуратура ўзбуджае крымінальную справу, але СК зноў адмаўляе
Мінчуку Дзмітрыю Серадзе ўжо ў трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу па фактах прычынення яму цялесных пашкоджанняў, а таксама пашкоджання маёмасці яго сям'і.
08.02.2017 Андрэй Бандарэнка абскарджвае спагнанні ў судзе
8 лютага ў Магілёве ідуць адразу два працэсы ў сувязі з дысцыплінарнымі спагнаннямі з боку магілёўскай турмы №4 у дачыненні да Андрэя Бандарэнкі.
06.02.2017 Кірыл Казачок будзе этапаваны ў СІЗА-1 для выканання смяротнага прысуду
Справа Кірыла Казачка знятая з апеляцыі ў Вярхоўным судзе, дзе павінна была разглядацца 21 сакавіка гэтага года.
30.01.2017 Ці ўстановіць пракуратура вінаватых у прычыненні цялесных пашкоджанняў Ігару Пцічкіну?
Жанна Пцічкіна паўторна звярнулася ў пракуратуру Маскоўскага раёна са скаргай на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце прычынення яе сыну Ігару Пцічкіну цялесных пашкоджанняў у перыяд знаходжання ў СІЗА-1 г. Мінска, які пасля памёр у выніку неналежнага аказання медыцынскай дапамогі.
25.01.2017 Жанна Пцічкіна: Бесчалавечнае абыходжанне з маім сынам у СІЗА-1 засталося беспакараным
Маці Ігара Пцічкіна, які загінуў у мінскім СІЗА №1, звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з нагляднай скаргай, у якой просіць перагледзець вырак для фельчара СІЗА Аляксандра Крылова, прызнанага вінаватым у смерці арыштанта, паколькі лічыць вырак занадта мяккім.
18.01.2017 Маладафронтаўцы абскардзілі незаконныя затрыманні ў новагоднюю ноч
Актывісты “Маладога Фронту”, затрыманыя ў Мінску ўвечары 31 снежня перад навагодняй акцыяй, абскардзілі незаконныя дзеянні міліцыі.
13.01.2017 Судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе актывіста з Кобрына
12 снежня ў Брэсцкім абласным судзе адбылося судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.
09.01.2017 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Міхаіла Жамчужнага
На 10 гадзін раніцы 12 студзеня прызначаны разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага ў касацыйным парадку ў Мінскім абласным судзе па вынесеным спагнанні за нібыта самавольнае перамяшчэнне па тэрыторыі калоніі.
06.01.2017 Скаргу незалежнага гарадзенскага журналіста зарэгістравалі ў КПЧ ААН
Журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Кіркевіч атрымаў з Камітэта ААН па правах чалавека паведамленне пра рэгістрацыю ягонай скаргі на рашэнні судоў Беларусі ў дачыненні яго.
03.01.2017 КПЧ ААН прыняў да разгляду скаргу Юрася Беленькага
Скарга намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага ў Камітэт па правах чалавека ААН звязаная з яго пераследам за мемарыяльныя акцыі ў Курапатах і Лошыцкім яры ў 2014 годзе.










