Навіны на тэму: скаргі
20.05.2017 Папярэджанне Партыі БНФ пакінулі ў сіле
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў дачыненні да Партыі БНФ.
16.05.2017 МУС не ўбачыў доказаў пакутаў маці памёрлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна
"У турме загубілі майго сына. Якія яшчэ доказы патрэбныя ад мяне, як можна вымераць маё гора і слёзы?" – з болем у голасе распавядае маці Жанна Пцічкіна.
15.05.2017 Збіты міліцыяй Павел Кірлік: «Думаю, што справу хочуць замяць»
Павел Кірлтк, якога збівалі двое сутак у аддзяленні міліцыі, распавёў, што пакуль Следчы камітэт не спяшаецца распачынаць крымінальную справу па факце катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, а наадварот спрабуе ціснуць на яго і яго блізкіх.
15.05.2017 У Гомелі перагледзяць рэзанансную справу пра "гучную лаянку"
Абласны суд у Гомелі 24 траўня разгледзіць скаргу Віктара Казлова на прысуд раённага суда аб «гучнай, нецэнзурнай лаянцы» ў грамадскім месцы. Інтрыга ў тым, што 67-гадовы мужчына пасля анкалагічнай аперацыі на лёгкіх страціў голас і таму размаўляць вымушаны толькі шэптам.
10.05.2017 Віталь Амяльковіч запатрабаваў вярнуць яму канфіскаваную тэхніку
Праваахоўныя органы канфіскавалі ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча ноўтбук, сістэмны блок і тэлефон напярэдадні 25 сакавіка і да гэтага часу не вярнулі.
09.05.2017 Пракурора ў Гомелі просяць пакласці канец прэвентыўным затрыманням
Актывісты Ала Раманчык, Наталля Шчукіна, Аляксандр Процка і Віктар Казлоў былі затрыманыя ў Дзень Волі 25 сакавіка і змешчаныя да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
04.05.2017 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Паўла Левінава
На тое, каб выкласьці сутнасьць адміністрацыйнай справы і прэтэнзіі скаржніка, судзьдзі спатрэбілася ўсяго паўтары хвіліны.
27.04.2017 Наваполацкі суд спыніў разгляд скаргі на рашэнне гарвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў
Суд задаволіў хадайніцтва прадстаўніцы гарвыканкама аб спыненні разгляду скаргі, у якой праваабаронца прасіў адмяніць рашэнне, якім ўлады замацавалі аплату паслугаў па абслугоўванні масавых мерапрыемтсваў.
13.04.2017 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў зніклага палітыка Юрыя Захаранкі
У рашэнні КПЧ ААН адзначана, што дзяржава парушыла права Юрыя Захаранкі на жыццё, на абарону ад катаванняў і жорсткага бесчалавечнага абыходжання і на свабоду і асабістую недатыкальнасць.
13.04.2017 Гомельскія чыноўнікі цкуюць маці, якая заступілася за прыёмнага сына
Жыхарка Гомеля Марына К., якая доўгі час дамагаецца праверкі па фактах гвалтоўных дзеянняў у гомельскім СІЗА ў дачыненні да свайго прыёмнага сына Віталя Г., адчувае моцны прэсінг з боку мясцовых уладаў.
11.04.2017 Мінгарсуд пакідае ў сіле рашэнні па сфабрыкаваных "адміністратыўках", патураючы свавольству міліцыі
Студэнт Раман Юрэня, які ўзяўся абскардзіць у Мінгарсудзе пастанову па сфабрыкаванай міліцыяй справе ў выніку яго затрымання 26 сакавіка, абураны не столькі сумай штрафу, досыць вялікай для студэнта з рэгіёну, колькі адсутнасцю магчымасці знайсці абарону ў судзе ад міліцэйскага свавольства.
10.04.2017 Гародня: Абласны суд не задаволіў скаргі грамадскіх актывістаў
10 красавіка 2017 г., у Гарадзенскім абласным судзе прадоўжыўся разгляд скаргаў на рашэнні суда Ленінскага раёна Гародні дэмакратычных актывістаў Вадзіма Саранчукова, Мікалая Саляніка, Вольгі Верамеенкі і Галіны Ламашэвіч. Пра гэта піша “Гарадзенская Вясна”.
05.04.2017 Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)
Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.
05.04.2017 Адвакату Аляксандра Баразенкі не ўдалося абскардзіць прысуд
Мінскі гарадскі суд 5 красавіка разглядаў скаргу затрыманага журналіста «Белсату» Аляксандра Баразенкі.
31.03.2017 Прызначаная чарговая праверка дзеянняў АМАПа пры жорсткім затрыманні Дзмітрыя Серады
У дачыненні да дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа, якія жорстка затрымалі мінскага ўрача Дзмітрыя Сераду ў жніўні мінулага года, прызначаная чарговая праверка. Пра гэта сказана ў адказе з пракуратуры Мінска на яго скаргу, датаваным 23 сакавіка. Копію адказу за подпісам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК па Мінску Алега Кандарэвіча Серада змясціў у "Фэйсбуку", паведамляе БелаПАН.










