Навіны на тэму: скаргі
20.07.2017 “Білі кулакамі, надзелі кайданкі і чорны мяшок на галаву”. Сяргей Кулініч пра сваё затрыманне
Актывіст Сяргей Кулініч, які быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру з просьбай правесці праверку па факце жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку супрацоўнікаў КДБ.
18.07.2017 Журналіст абскарджвае штраф за лісты ў штотыднёвік “Ніва”
Карэспандэнт БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч не пагадзіўся са штрафам у 1035 рублёў і накіраваў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда ў аблсуд.
14.07.2017 Мікалай Дзядок падаў у суд на СБ: "Хачу прыцягнуць увагу да хлусні дзяржСМІ"
Мікалай Дзядок звярнуўся ў суд з позвай да рэдакцыі газеты “СБ. Беларусь сегодня” аб абароне гонару і годнасці, а таксама пакрыцці маральнай шкоды.
12.07.2017 Мікалаю Дзядку адмоўлена ва ўзбуджэнні справы супраць амапаўцаў
Следчы камітэт Першамайскага раёна Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця 25 сакавіка Мікалая Дзядка супрацоўнікамі АМАП.
12.07.2017 Настаўніц з Маладэчна за сьмерць школьніцы на бульбе асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі»
Суд Маладэчанскага раёну сёньня абвясьціў прысуд па справе гібелі на прыборцы бульбы 13-гадовай Вікі Папчэні.
10.07.2017 Сяргей Будкін падаў у суд заяву на забарону канцэрта
Заснавальнік і галоўны рэдактар медыйнага праекту “Тузін Гітоў” Cяргей Будкін звярнуўся ў Эканамічны суд з заявай на дзеянні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, які забараніў правядзенне канцэрту Алеся Дзянісава.
07.07.2017 СК: звестак пра катаванні ў Цэнтральным РУУС не выяўлена. Затрыманыя на Дзень волі з гэтым не згодныя
Затрыманыя ўдзельнікі акцыі 25 сакавіка абскарджваюць адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў міліцыянтамі Цэнтральнага РУУС Мінска.
06.07.2017 Судзяць настаўніц, а на віну чыноўнікаў заплюшчваюць вочы
Працягваецца разгляд у судзе справы супраць настаўніц, якіх абвінавачваюць ў неналежным выкананні абавязальніцтваў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя класа Вікторыі Папчэня на прыборцы бульбы ў верасні 2016 года.
06.07.2017 Вадзім Саранчукоў супраць "Беларусь 4": чыя возьме?
У Ленiнскiм судзе Гароднi працягваецца суд па скарзе Вадзіма Саранчукова на тэлеканал „Беларусь 4”.
29.06.2017 Пракуратура Жодзіна не ўстанавіла факту адбору ДНК ў арыштантаў
Пракуратура г. Жодзіна правяла праверку па калектыўнай скарзе адміністратыўна арыштаваных аб незаконным адабранні ўзораў сліны для правядзення генатыпаскапічнай экспертызы падчас іх адбыцця пакарання ў ІВС Жодзінскага ГАУС.
28.06.2017 У правяраючых органаў няма заўваг да якасці ежы ў ЦІП і жодзінскім ІЧУ
Былыя сутачнікі атрымалі адказы на свае калектыўныя звароты па фактах неякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ў ІЧУ г. Жодзіна.
27.06.2017 Следчы - назіральніку: "Гэта ты так ўпаў няўдала, або па табе прабегся АМАП, калі штурмаваў кватэру?"
Назіральніку ПЦ "Вясна" Аляксею Лойка, збітаму пры налёце на офіс арганізацыі 25 сакавіка 2017 года, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
21.06.2017 У дзеяннях АМАПу, які затрымліваў назіральнікаў на Дзень Волі, парушэнняў не знойдзена
У заключэнні па факце праверкі значыцца, што АМАП выбыў на месца, бо ў Першамайскі РУУС "паступіла паведамленне пра знаходжанне па адрасе пр-т Незалежнасці, 78а – 48 вялікай колькасці падазроных грамадзян", якіх трэба было праверыць "на датычнасць да планавання масавых беспарадкаў".
21.06.2017 Мінскі гарадскі суд адмовіўся прызнаць Леаніда Кулакова рэцыдывістам
Мінскі гарадскі суд 20 чэрвеня разглядаў скаргі актывістаў, пакараных за ўдзел у веснавых акцыях пратэсту ў сталіцы.
19.06.2017 Мінгарсуд не прызнаў адсутнасці крымінальнага злачынства ў дзеяннях Вячаслава Касінерава
Апеляцыйная інстанцыя пакінула без зменаў прысуд, паводле якога актывіст анархісцкага руху пакараны штрафам за перформанс са статуяй гарадавога насупраць будынку МУС. Прысуд уступіў у законную сілу.










