Навіны на тэму: скаргі

Калегія адвакатаў не дачакалася рашэння суда і выключыла са свайго складу Ганну Бахціну

27.10.2017 Калегія адвакатаў не дачакалася рашэння суда і выключыла са свайго складу Ганну Бахціну

Пад час працэсу высветлілася, што яшчэ 19 кастрычніка, не чакаючы завяршэння суду, Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Мінюста выключыў Ганну Бахціну з сябраў калегіі. Суд па скарзе працягнецца 30 кастрычніка.

Гомельскія актывісты скардзяцца на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ і дзеянні міліцыі

25.10.2017 Гомельскія актывісты скардзяцца на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ і дзеянні міліцыі

Актывісты з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрымання і дзеянні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрымання і Чыгуначнага РАУС Гомеля.

Вярхоўны суд выкруціўся: вызваліў ад адказнасці Маю Навумаву "праз малазначнасць правапарушэння"

24.10.2017 Вярхоўны суд выкруціўся: вызваліў ад адказнасці Маю Навумаву "праз малазначнасць правапарушэння"

Амаль праз год пасля затрымання Вярхоўны суд вызваліў Маю Навумаву ад адміністрацыйнай адказнасці за нібыта аказанае непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі.

Працяг суду па скарзе Ганны Бахціной, якую Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката – 27 кастрычніка

21.10.2017 Працяг суду па скарзе Ганны Бахціной, якую Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката – 27 кастрычніка

Разгляд скаргі адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі, распачаўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 кастрычніка. Пачатак наступнага паседжання прызначаны на  27 кастрычніка, на 15:30.

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі асуджаных да вышэйшай меры

17.10.2017 Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі асуджаных да вышэйшай меры

На 15 снежня ў Вярхоўным судзе прызначаны разгляд апеляцыйных скаргаў Сямёна Беражнова і Ігара Гершанкова, якія асуджаныя да смяротнага пакарання.

У ІЧУ Магілёва парушаюць умовы ўтрымання сядзельцаў

13.10.2017 У ІЧУ Магілёва парушаюць умовы ўтрымання сядзельцаў

Намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама УладзімірРыжанкоў паведаміў актывісту Станіславу Паўлінковічу, што праверка па ягонай скарзе выявіла недахопы ў працы ІЧУ.

Да Статкевіча трэція суткі не пускаюць адваката. Марына Адамовіч скардзіцца ў пракуратуру

29.09.2017 Да Статкевіча трэція суткі не пускаюць адваката. Марына Адамовіч скардзіцца ў пракуратуру

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч накіравала скаргу на імя Генеральнага пракурора РБ з нагоды таго, што да яе мужа, які адбывае 15-суткавы арышт у ЦІП, ужо трэція суткі не пускаюць адваката.

Што адкажа КПЧ ААН наконт законнасці інстытута лячэбна-працоўных прафілакторыяў?

29.09.2017 Што адкажа КПЧ ААН наконт законнасці інстытута лячэбна-працоўных прафілакторыяў?

Жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч, вычарпаўшы нацыянальныя сродкі абароны, аспрэчыў ў Камітэце па правах чалавека ААН законнасць існавання ў краіне лячэбна-працоўных прафілакторыяў.

Ананіч: публікацыя "праслушкі" грамадзян на БТ - не парушэнне

26.09.2017 Ананіч: публікацыя "праслушкі" грамадзян на БТ - не парушэнне

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч адказала сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу на зварот у справе публікацыі ягонай тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у фільме "Звонок другу", паказаным увесну па БТ.

Кобрынская міліцыя ратуе гонар мундзіра: абласны суд адправіў справу Аляксандра Меха на паўторны разгляд

22.09.2017 Кобрынская міліцыя ратуе гонар мундзіра: абласны суд адправіў справу Аляксандра Меха на паўторны разгляд

“Нас затрымалі пасля выяўлення “праслушкі”, - даводзіў Брэсцкаму абласному суду актывіст з Кобрына Аляксандр Мех.

Вячаслаў Касінераў абскарджвае адмову суда абараніць яго гонар і годнасць

21.09.2017 Вячаслаў Касінераў абскарджвае адмову суда абараніць яго гонар і годнасць

Актывіст анархісцкага руху накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суду Цэнтральнага раёна Мінска, які не задаволіў яго пазоў супраць АНТ і начальніка ГУУС па абароне гонару і годнасці.

Мінгарсуд не знайшоў падстаў для адмены рашэння па ўтрыманні пад вартай Ігара Комліка

19.09.2017 Мінгарсуд не знайшоў падстаў для адмены рашэння па ўтрыманні пад вартай Ігара Комліка

У Мінскім гарадскім судзе 19 верасня разглядалася касацыйная скарга на рашэнне суда Партызанскага раёна сталіцы аб змяненнні меры стрымання ў дачыненні да прафсаюзнага актывіста Ігара Комліка.

РУУС: “У дзеяннях супрацоўнікаў БТ прыкмет складу злачынства не маецца"

12.09.2017 РУУС: “У дзеяннях супрацоўнікаў БТ прыкмет складу злачынства не маецца"

Павел Севярынец атрымаў адказ на сваю заяву па факце незаконнага выкарыстання запісу яго тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.

Алег Волчак: “Да мяне прымяняліся катаванні…”

06.09.2017 Алег Волчак: “Да мяне прымяняліся катаванні…”

Праваабаронца Алег Волчак і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў спрабуюць прыцягнуь да адказнасці дзеючага суддзю суда Фрунзенскага раёна Мінска Яўгена Пісарэвіча.

Моладзь БНФ абскарджвае праз суд забарону жнівенскай дэманстрацыі

05.09.2017 Моладзь БНФ абскарджвае праз суд забарону жнівенскай дэманстрацыі

Моладзь БНФ звярнулася ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска з калектыўнай скаргай на рашэнне Мінгарвыканкама аб адмове ў правядзенні дэманстрацыі і змене месцы збору ўдзельнікаў масавага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства