Навіны на тэму: скаргі
19.12.2017 Як забаранілі пікет за свабоду сходаў у разгар "жэстачайшай лібералізацыі"
Прадстаўнік аргкамітэта НБП Васіль Коўтун распавёў ПЦ "Вясна" аб тым, як адбывалася судовае слуханне па скарзе на забарону пікету на плошчы Свабоды ў Мінску, арганізатары якога хацелі выступіць супраць парушэння правоў грамадзян на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў.
13.12.2017 Зміцер Крэмянецкі & КДБ: слова - за судом
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца разгляд зыску былога фігуранта справы аб масавых беспарадках “маладафронтаўца” Змітра Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі.
12.12.2017 Міхаіл Жамчужны асцерагаецца за сваё жыццё
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны чарговы раз пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.
08.12.2017 Пракуратура накіравала справу аб збіцці Галіны Лагацкай на дадатковую праверку
Пракуратура ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС г. Мінска па факце жорсткага і бесчалавечага абыходжання з актывісткай прафсаюза РЭП Галінай Лагацкай.
07.12.2017 Наваполацкі гарвыканкам прызначыў дадатковае месца для правядзення сходаў
Наваполацкі гарвыканкам вырашыў унесці некаторыя змены на правядзенне масавых мерапрыемстваў у горадзе.
07.12.2017 Каб актывіст змог спагнаць кампенсацыю з КДБ – КДБ мусіць прызнаць шкоднасць сваіх дзеянняў
Нечаканы прававы абсурд выявіла справа Змітра Крэмянецкага, які намагаецца праз суд спагнаць маральную кампенсацыю з Камітэта дзяржаўнай бяспекі за свой арышт і ўтрыманне пад вартаю ў СІЗА
04.12.2017 Пракуратура заплюшчыла вочы на беспадстаўную канфіскацыю запрашэнняў на "Дзяды"
Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях міліцыянтаў пры затрыманні Алы Гуцавай, калі тая раздавала грамадзянам запрашэнні на дазволеную ўладамі мірную акцыю ўшанавання памяці продкаў “Дзяды”.
04.12.2017 Аляксандр Мех: Супрацоўнікі міліцыі хлусяць у судзе
У Брэсцкім абласным абласным судзе разгледжаная скарга грамадзкага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха, які 11 траўня судом Кобрынскага раёна быў пакараны штрафам у памеры 5 базавых велічынь за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
29.11.2017 Віцебск: скарга грамадзян на неўключэнне іх прадстаўніка ў гарвыбаркам судом не задаволена
Грамадзяне абскардзілі ў суд рашэнне, якім прэзідыум гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама адмовіў ім ва ўключэнні ў Віцебскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію іх прадстаўніка Паўла Левінава. Прычыны такога рашэння ім не патлумачылі.
28.11.2017 Выбаршчыкі з Бярозы абскарджваюць неўключэнне іх вылучэнкі Тамары Шчапёткінай у склад раённай ТВК
У сваёй скарзе яны просяць прызнаць яе неўключэнне ў выбарчую камісію неправамерным, а таксама абавязаць прэзідыум Бярозаўскага райсавету і райвыканкам прыняць новае рашэнне пра змяненне складу ТВК.
27.11.2017 Начальнік АУС затрыманай у Гродна: Інфармацыя не пацвердзілася, парушэнняў не выяўлена
Начальнік АУС Ленінскага раёна г. Гродна Алег Карпушкін даў адказ на скаргу Веры Чарняк па факце незаконнага затрымання, фатаграфавання і спробы дактыласкапавання, а таксама парушэння працэсуальных нормаў падчас затрымання на лекцыі расійскага гісторыка і філосафа Пятра Рабава.
23.11.2017 Пракуратура ўхіляецца ад адказу на пастаўленыя праваабаронцам пытанні па факту гібелі школьніцы
Валянцін Стэфановіч атрымаў чарговую адпіску на сваю скаргу аб правядзенні дадатковай праверкі па дачыненні службовых асобаў Маладзечанскага райвыканкама да гібелі вучаніцы сярэдняй школы №11 Вікторыі Папчэні.
20.11.2017 Мінгарсуд 22 лістапада разгледзіць скаргу Уладзіміра Някляева на арышт
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, якога асудзілі да 10-суткавага арышту нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.
13.11.2017 Міліцыя запалохвае мазырскага ўдзельніка акцыі пратэсту 21 кастрычніка
Адгалоскі "Марша абураных беларусаў-2.0" дакаціліся і да Мазыра: участковы распытваў мазыраніна аб тым, колькі яму заплацілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску
02.11.2017 СК ізноў адмовіў Мікалаю Дзядку ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць АМАПаўцаў
Следчая Венцель Т.В. у другі раз не знайшла складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія збілі Мікалая Дзядка пры затрыманні 25 сакавіка.










