Навіны на тэму: скаргі
06.02.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай
Пра адчуванне рэальнай пагрозы жыццю і здароўю палітвязень заяўляў і раней, але зараз ПЦ “Вясна” сталі вядомыя вельмі небяспечныя падзеі, якія адбыліся з Міхаілам Жамчужным 24 студзеня ў Горацкай калоніі.
06.02.2018 Праваабаронца з Барысава накіраваў скаргу ў КПЧ ААН
У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН.
26.01.2018 Пракуратура палічыла збіццё Аляксея Лойкі АМАПам "законным і абгрунтаваным"
Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска лічыць адмову раённага Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі 25 сакавіка пры налёце міліцыі на офіс арганізацыі законнай і абгрунтаванай.
16.01.2018 Вярхоўны суд не абараніў права Аляксандра Чахольскага на вядзенне працэсу па-беларуску
Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Аляксандра Чахольскага на пастанову суда Фрунзенскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел 3 сакавіка 2017 года ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў абарону "Курапатаў", у тым ліку на адмову суда весці працэс па-беларуску або прадаставіць перакладчыка.
16.01.2018 Суд патрабуе больш за паўтысячы рублёў за падачу скаргі на смяротны прысуд
Маці аднаго з асуджаных да смяротнага пакарання па справе “магілёўскіх рыэлтараў” Людміла Гершанкова распавяла праваабаронцам аб праблемах, з якімі сутыкнуўся яе сын Ігар пры падачы нагляднай скаргі на імя старшыні Вярхоўнага суда.
15.01.2018 Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага
Паседжанне па разглядзе касацыйнай скаргі былога фігуранта справы аб масавых беспарадках Змітра Крэмянецкага на рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска аб адмове ў спагнанні кампенсацыі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі за незаконы арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА адбудзецца 25 студзеня.
12.01.2018 Міхаіл Жамчужны на месяц змешчаны ў ПКТ
З ліста, які атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка ад палітвязня, стала вядома, што Міхаіл Жамчужны з 6 студзеня размешчаны на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу.
12.01.2018 Жыхары Светлагорска патрабуюць узмацнення кантроля за хімічным прадпрыемствам
Сябра ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) у Светлагорску Анатоль Змітровіч накіраваў зварот у Камітэт дзяржаўнага кантролю РБ, паведамляе "Гомельская Вясна".
12.01.2018 Праваабаронца падаў скаргу ў суд на суддзяў за парушэнне заканадаўства
Алег Мацкевіч лічыць, што дзеянні суддзяў Барысаўскага суду С. Герасімовіча і Мінскага абласнога суду В. Тулейка В., які адхіліў хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну на абскарджанне судовай пастановы, з’яўляюцца незаконнымі.
10.01.2018 Леанід Кулакоў: Калі ў камерах ЦІПа не дазваляюць асадкі і паперу – звярнуцца ў суд немагчыма
Мінгарсуд: Выкладзеныя ў скарзе довады, нібыта аб адсутнасці магчымасці пры адбыцці адміністратыўнага арышту ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама карыстацца пісьмовымі прыналежнасцямі і паведаміць суду аб прычынах, якія першкаджаюць яўцы на судовае паседжанне, з’яўляюцца неабгрунтаванымі”.
08.01.2018 Светлагорцы просяць экалагічную інспекцыю абараніць іх ад выкідаў новага хімічнага завода
Жыхары Светлагорска і бліжэйшай вёскі Якімава Слабада звярнуліся з калектыўнай скаргай у раённную інспекцыю прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла праваабаронца Алена Маслюкова.
08.01.2018 Другая дадатковая праверка па заяве Галіны Лагацкай вынікаў не прынесла
Следчы камітэт па Маскоўскаму раёну г. Мінска правеў дадатковую праверку па факту збіцця актывісткі Галіны Лагацкай супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС у другі раз, аднак усё адно адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць службовых асобаў.
05.01.2018 СК не знайшоў парушэнняў правоў асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, следчыя органы правялі дадатковую праверку інфармацыі, прадстаўленай маці Ігара Гершанкова аб парушэннях правоў яе сына, аднак выкладзеныя жанчынай дадзеныя не знайшлі пацверджання.
03.01.2018 Мінчука асудзілі за рэпост ва УКантакце інфармацыі пра кастрычніцкую акцыю «Ланцуг памяці»
На падставе наяўнасці інфармацыі аб дачыненні Ігара Клешчука да незаконнага абароту наркотыкаў супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС правялі ў яго дома вобшук, канфіскавалі кампутарную тэхніку, а сам ён быў затрыманы. Пазней суд аштрафаваў яго за "публічны заклік да правядзення пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку".
22.12.2017 Баранавіцкі ГАУС не бачыць парушэнняў у сваіх жа дзеяннях
Скарга актывіста Рыгора Грыка, накіраваная ў Баранавіцкую пракуратуру з нагоды яго адвольнага затрымання, у выніку апынулася ў таго ж органа, які і здзейсніў парушэнне закона.










