Навіны на тэму: скаргі
27.09.2018 МУС - праваабаронцу: Затрымлівалі законна, а за фармалізм у адказах паківалі пальцам
Праваабаронца Алег Мацкевіч, якога затрымалі на ўласным аўтамабілі супрацоўнікі ДАІ на выездзе з Барысава 25 сакавіка гэтага году, абскардзіў дзеянні міліцыі ў МУС Рэспублікі Беларусь.
25.09.2018 Кіраўнік партыі БНФ паскардзіўся ў ААН на беларускія ўлады
Інтарэсы старшыні партыі “Беларускі народны фронт” Рыгора Кастусёва ў Камітэце па правах чалавека абараняе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
24.09.2018 Гомельскія актывісткі «дастукаліся» да ААН
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) прыняла да разгляду скаргі гомельскіх актывістак вясновых акцый пратэстаў 2017 году Наталлі Шчукінай і Алы Раманчык.
19.09.2018 КПЧ ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Тацяны Севярынец
Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.
17.09.2018 Бяроза: Журналістка працягвае змагацца за права на інфармацыю
17 верасня незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суддзі суда Баранавічскага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Юліана Шчэрба, згодна з якой яна аштрафавана на 40 базавых велічынь
14.09.2018 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу актывіста Мікалая Саляніка
Старшыня абласной гарадзенскай арганізацыі АГП Мікалай Салянік аспрэчваў рашэнне суду Кастрычніцкага раёну ад 17 жніўня.
13.09.2018 Брэсцкі суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера
Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).
11.09.2018 У ДАІ заплюшчваюць вочы на наезды на актывістаў
25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на актывістаў Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля. Ён зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у ДАІ з просьбай правесці праверку і прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці.
07.09.2018 Больш за 72 гадзіны ў статусе затрыманага. Леанід Кулакоў скардзіцца ў пракуратуру
Актывіст Леанід Кулакоў накіраваў скаргу ў Пракуратуру Мінска з просьбай правесці праверку дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія беспадстаўна пратрымалі Кулакова ў статусе адміністрацыйна затрыманага больш за 72 гадзіны.
05.09.2018 Вінярскі і Нікалайчык абскарджваюць прысуды за акцыю падтрымкі прафсаюза РЭП
Мінскія актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі падалі касацыйныя скаргі на прысуды раённых судоў за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП 24 жніўня каля Дома правасуддзя.
04.09.2018 Актывістка дамагаецца кампенсацыі за канфіскацыю запрашальнікаў на “Дзяды”. Суды супраць
Актывістка КХП БНФ Ала Гуцава працягвае дамагацца аднаўлення сваіх парушаных правоў. Яна мае намер спагнаць кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды з ГУУС Мінгарвыканкама, чые супрацоўнікі ў лістападзе мінулага года незаконна затрымалі актывіствку і канфіскавалі ў яе запрашальнікі на дазволенае ўладамі мерапрыемства.
04.09.2018 Прысуд па Курапатах будзе абскарджаны ў Камітэт ААН па правах чалавека
31 жніўня ў Мінскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык патрабаваў ад суду вышэйшай інстанцыі скасавання рашэння суда Партызанскага раёну Менску ад чацвёртага ліпеня, які пакараў Рыгора Кастусёва штрафам на 735 рублёў па арыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.
04.09.2018 Лідары прафсаюза РЭП падалі скаргі на прысуд
Трэцяга верасня лідары незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў).
31.08.2018 Актывісты абскарджваюць штрафы за акцыю салідарнасці каля Дома правасуддзя
Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя.
29.08.2018 Актывістка з Калінкавіч абскардзіла буйны штраф за салідарнасць з прафсаюзам РЭП
29 жніўня актывістка з райцэнтра Калінкавічы Тамара Зайцава звярнулася ў касацыйную інстанцыю Мінгарсуда са скаргай на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які прысудзіў ёй буйны (612,50 руб.) штраф за ўдзел у акцыі салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП.










