Навіны на тэму: скаргі
18.01.2019 Жыхар Брагіна запатрабаваў праверыць «дармаедскі» дэкрэт на канстытуцыйнасць
Мужчына напісаў два лісты 29 снежня ў Брагінскі райвыканкам і Гомельскі аблвыканкам, але «адказу яшчэ не было». У зваротах ён просіць выключыць яго з базы дармаедаў, а таксама патрабуе праверыць дэкрэт на канстытуцыйнасць з-за "прымусу да працы".
17.01.2019 Справа Багданава: СК упарта адмаўляецца расследваць крымінальную справу аб смерці зняволенага
Генпракуратура: Вывучэнне матэрыялаў крымінальнай справы па факце смерці Алега Багданава паказала, што прынятае па ёй рашэнне аб спыненні папярэдняга расследавання з'яўляецца неабгрунтаваным з прычыны няпоўнага даследавання ўсіх абставінаў, якія маюць істотнае значэнне для правільнага вырашэння справы.
16.01.2019 З самаўпраўствам светлагорскіх уладаў будзе разбірацца абласны суд
Мясцовыя актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў горадзе масавых мерапрыемстваў на спецыяльна вызначанай для гэтых мэтаў пляцоўцы – стадыёне “Папернік”, аднак ніводная з іх не была задаволеная.
15.01.2019 Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцы Хільмановіча
У Гарадзенскім абласным судзе 15 студзеня разглядалася касацыйная скарга праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча на прысуд Свіслацкага раённага суда.
14.01.2019 Праваабаронцы патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці міністра Ігара Шуневіча
ПЦ “Вясна” за подпісам старшыні Алеся Бяляцкага і юрыст Валянцін Стэфановіч накіравалі заявы ў Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт з тым, каб гэтыя дзяржорганы правялі праверку па факце дыскрымінацыйных выказванняў міністра унутранных спраў Ігара Шуневіча па тэлебачанню.
10.01.2019 Збітай амапаўцамі акторцы і яе адвакату не даюць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі
Праваабарончы цэнтр “Вясна”, занепакоены сітуацыяй вакол парушэння правоў акторкі Святланы Сакалоўскай, якую супрацоўнікі АМАПу збілі пад час навагодніх святаў 31 снежня 2017, і яе адваката, звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН.
09.01.2019 Віктар Сазонаў: Ці дазволена на Гарадзеншчыне праваабарончая дзейнасць?
Для адказу на гэтае пытанне гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў накіраваў скаргі ў Свіслацкі РАУС і пракуратуру Свіслацкага раёна. Сутнасць скаргаў зводзіцца да патрабавання правесці праверку дзеянняў міліцыянтаў Свіслацкага РАУСа, якія склалі на Сазонава спрэчны пратакол.
08.01.2019 Штраф і судовы выканаўца прыйшлі нечакана, а з суда - ні позвы, ні пратакола, ні пастановы
Актывіст Валерый Бычкоўскі аж да прыходу судовага выканаўцы нічога не ведаў пра адміністрацыйную вытворчасць, складанне пратакола правапарушэння і пастанову суда.
08.01.2019 Блогер Павук звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека
Як паведамляе "Гомельская Вясна", унутры краіны ён не знайшоў абароны сваіх правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
04.01.2019 Ігар Банцар назваў абсурдам узгадняць ускладанне кветак на могілках з уладамі
У Гарадзенскім абласным судзе 3-га студзеня адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Ігара Банцара на рашэнне Свіслацкага раённага суда, дзе гарадзенскага актывіста пакаралі 15-цю базавымі велічынямі.
04.01.2019 Барысаў: Расчараваны ў беларускіх судах праваабаронца звярнуўся ў КПЧ
У скарзе ў Камітэт па правах чалавека ААН барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч просіць прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь правоў, замацаваных у п. 1 арт. 14, арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
27.12.2018 Пераднавагодні «падарунак» ад ПК-15: Пятра Кучуру пазбавілі спаткання з жонкай
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання.
26.12.2018 Суд скасаваў актывісту штраф за ўстаноўку крыжоў ля Курапатаў
Цэнтральны раённы суд Мінску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Мінскаблдарбуду» Ўладзімір Сцяпанаў.
17.12.2018 Абаронцу Курапатаў скасавалі штраф
Сябра Менскай арганізацыі БХД Юрый Палейка абскардзіў пастанову ДАІ ў суд Фрунзенскага раёна, які, у сваю чаргу, адмяніў гэтую пастанову і адправіў справу на новы разгляд. Супрацоўнікі ДАІ спынілі справу за адсутнасцю ў дзеяннях актывіста складу правапарушэння.
13.12.2018 Скарга праціўніка будаўніцтва завода АКБ Астапука разгледжаная фармальна
У Брэсцкім абласным судзе разгледжаная скарга праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука.










