Навіны на тэму: скаргі

05.12.2007 Сяргею Каваленка адмоўлена ў задавальненьні скаргі

Віцебскі абласны суд пакінуў без задавальненьня касацыйную скаргу актывіста Сяргея Каваленкі на рашэньне суду Віцебскага раёна, які вынес адміністрацыйнае пакараньне ў выглядзе штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

03.12.2007 Магілёў: Актывісты будуць судзіцца з кіраўніком справамі гарвыканкаму

Заяўнікі пікетаў за вызваленьня Аляксандра Казуліна зьбіраюцца судзіцца з кіраўніком справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігарам Аўсеенкам. Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў і Сяргей Фамін вінавацяць чыноўніка ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, парушэньні Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

28.11.2007 Віцебскі абласны суд пакінуў скаргі актывістаў без задавальненьня

Сёньня Віцебскі абласны суд разглядаў касацыйныя скаргі актывістаў Зьміцера Якаўлева і Сяргея Белязекі на рашэньні раённага суду Віцебска, які вынес адміністрацыйныя пакараньні у выглядзе штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

22.11.2007 Цэнтральны камітэт Партыі камуністаў Беларускай накіраваў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

У ёй гаворыцца, што ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага і Гомельскага аблвыканкамаў адмаўляюць у пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структураў партыі, спасылаючыся на рашэнне Вярхоўнага Суду.

Скарга аршанцаў пакінута судом без задавальненьня

22.11.2007 Скарга аршанцаў пакінута судом без задавальненьня

У судзе Аршанскага раёна і Воршы 21 лістапада разглядалася скарга на адмову ў правядзеньні пікету супраць адмены ільгот. Ад імя заяўнікаў акцыі скаргу ў суд падавалі ветэран вайны і працы Іван Шульга і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня Мікалай Дзямідаў. Месцамі для правядзеньня пікетаў заяўляліся пляцоўкі каля прахадной прадпрыемства “Оршааграпрадмаш” і каля гарадскога цэнтра культуры.

29.10.2007 Бацькі выступілі супраць рэкламнага відэароліку

Ці забароніць Мінгандлю "Суперлато" выкарыстоўваць дзяцей ў рэкламе?

16.10.2007 Беларусы не змогуць паскардзіцца Аляксандру Лукашэнку

15 кастрычніка прэзідэнт Беларусі падпісаў указ № 498 “Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў”. Дакумент устанаўлівае “якасна новыя падыходы” да працы са скаргамі беларусаў. Дагэтуль парадак зваротаў рэгуляваўся адпаведным законам, прынятым яшчэ ў 90-я гады.

27.08.2007 Пакараныя медыкі, якія накіроўвалі Крысціну Шацікаву на псіхіятрычнае абследаваньне і “лячэньне”

Як паведамлялася, у мінулы чацвер судовая калегія Магілёўскага абласнога суда адмовіла апазіцыянерцы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яе выкрадання і пазапраўнага змяшчэння ў псіхіятрычную лякарню. Але праз два дні яна атрымала ліст, у якім начальнік абласнога ўпраўлення аховы здароў’я Валерый Малашка ўскосна ўсё ж прызнае факт парушэння яе правоў дактарамі Магілёўскай псіхлякарні.

23.08.2007 Скарга Крысціны Шацікавай не задаволена

Калегія Магілёўскага абласнога суда на чале з намесьнікам старшыні абласнога суду Ігарам Трошкам не задаволіла індывідуальную скаргу актывісткі Крысьціны Шацікавай на рашэньне Ленінскага суду Магілёва, якое адмяніла пастанову мясцовай пракуратуры.

23.08.2007 Суд Віцебскай вобласці разгледзіць скаргу Таццяны Севярынец

Віцебскі абласны суд разгледзіць сёння скаргу актывісткі Руху “За Свабоду” Таццяны Севярынец на рашэнне Першамайскага райсуда, які 18 чэрвеня адмовіў ёй у аднаўленні на працы.

21.08.2007 Аляксею Шэіну адмоўлена ў задавальненьні скаргі

Менскі гарадскі суд адмовіў сустаршыні аргкамітэта па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Аляксею Шэіну ў задавальненьні скаргі на рашэньне суду Фрунзэнскага раёна сталіцы. 24 ліпеня суд Фрунзэнскага раёна прысудзіў А.Шэіна да 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня).

16.08.2007 Міліцыянт ужыў сілу ў дачыненні да магілёўскай журналісткі

У Магілёве адбыўся інцыдэнт, падчас якога прадстаўнік праваахоўных органаў ужыў фізічную сілу ў дачыненні да журналісткі Ганны Ільіной пры выкананні ёю прафесійных абавязкаў.

14.08.2007 Сяржук Клюеў падае скаргу ў Пракуратуру

Актывіст Маладых Дэмакратаў Сяржук Клюеў падаў заяву ў пракуратуру на дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі. Сяржук был арыштаваны 24 ліпеня напярэдадні святкавання Дня прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі і быў осуджаны на 10 сутак. Пад час арышту ён патрапіў у шпіталь. Менавіта ўмовы ўтрымання ў шпіталі і сталі нагодай, з якой Сяржук падаў заяву ў пракуратуру.

03.08.2007 Абласны суд у Берасьці на баку дзяржаўных чыноўнікаў

Былыя супрацоўнікі Берасцейскага абласнога тэлебачання Лілія Драгачынская і Вольга Шутава у касацыйным парадку абскарджвалі рашэньне суда Ленінскага раёна Брэста. Гэтая скарга была адхілена 2 жніўня Брэсцкім абласным судом.

24.07.2007 Затрыманы і збіты міліцыянтамі актывіст рыхтуе скаргі на іх дзеяньні

20 жніўня ў Менску каля плошчы Якуба Коласа за нашэньне майкі «За Свабоду» быў затрыманы Максім Сяргіец. Ужыванне фізічнай сілы з боку міліцыянта справакавала ў затрыманага прыступ хваробы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства