Навіны на тэму: выбары-2010

Бліжэйшым часам адбудуцца разгляды касацыйных скаргаў па прысудах за Плошчу

14.07.2011 Бліжэйшым часам адбудуцца разгляды касацыйных скаргаў па прысудах за Плошчу

15 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйныя скаргі Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Уладзіміра Яроменка і Фёдара Мірзаянава.

28.06.2011 Пракурорская парука: ніхто не бярэ адказнасць за дазвол праслухоўваць тэлефоны

Маладафронтавец Юльян Місюкевіч тры месяцы спрабуе высветліць, хто дазволіў праслухоўваць яго тэлефон. Пакуль безвынікова.

Справаздача Фронтлайн: выбары ў Беларусі суправаджаліся рэпрэсіямі

28.06.2011 Справаздача Фронтлайн: выбары ў Беларусі суправаджаліся рэпрэсіямі

У “Другой Штогадовай Справаздачы Фронтлайн па становішчы праваабаронцаў” адзначаецца пагаршэньне сытуацыі падчас выбараў у Беларусі 2010 года. У дакуманце адзначаецца, што выбары ў Беларусі «суправаджаліся суровымі рэпрэсіямі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці».

02.06.2011 Студэнтцы-назіральніцы адпомсцілі

Тры гады Настасся Занько была штатным карэспандэнтам дзяржаўнай газеты “Звязда”. Нараканняў на ейную працу не было, дый на факультэце журналістыкі ейная вытворчая практыка заўсёды ацэньвалася на 10 балаў. Сярэдні бал дзяўчыны быў 8,45, яна ніколі не мела праблемаў з залікамі ды іспытамі, здавала своечасова.

Маладэчна. Умовы для агітацыі пагоршыліся

17.11.2010 Маладэчна. Умовы для агітацыі пагоршыліся

У параўнанні з мінулымі выбарамі інфармацыя будзе значна менш даступнай, а некаторыя раёны Маладэчна наогул будуць пазбаўлены перадвыбарчай агітацыі. Правядзенне мітынгаў і пікетавання ў Маладэчне наогул дазволена толькі на канцэртнай пляцоўцы парка Перамогі. У зімовы час гэта месца скрайне нязручнае і нешматлюднае.

Магілёўшчына: У тэрытарыяльныя камісіі вылучаны 22 дэмакраты

28.09.2010 Магілёўшчына: У тэрытарыяльныя камісіі вылучаны 22 дэмакраты

“Зараз усе прэтэндэнты ў кандыдаты ў Прэзідэнты фарміруюць свае перадвыбарчыя штабы, таму народ быў больш заняты гэтай справай, чым вылучэннем у выбарчыя камісіі, - гаворыць Юры Новікаў, - акрамя гэтага шмат якія з палітычных арганізацый не маюць зарэгістраваных структур у раёнах. Няма таксама і зарэгістраваных НДА, ад якіх можна вылучыць сваіх прадстаўнікоў".

20.09.2010 Усё вядома наперад?

Газета “Полацкі веснік” ад 17 верасня аператыўна апублікавала інфармацыю аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў у краіне. Застаецца толькі здагадвацца, адкуль у раённай газеце знайшліся такія аналітыкі-прадказальнікі, што наперад убачылі і адсутнасць неабходнасці ў другім туры, і нязменнасць дзейнага кіраўніцтва.

Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося

30.06.2010 Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося

Магілёўскі абласны суд адхіліў сёньня касацыйную скаргу Сяргея Еўдакімовіча на вырак Бабруйскага суду, які не задаволіў яго пазоў аб абароне гонару, годнасьці й кампэнсацыі маральнай шкоды.

Скарга Рамашкевіча не задаволеная

17.06.2010 Скарга Рамашкевіча не задаволеная

17 чэрвеня Гарадзенскі абласны суд разглядаў скаргу былога кандыдата ў дэпутаты Алега Рамашкевіча на адміністратыўны прысуд у выглядзе штрафу. Яго вінавацілі ў наклейваньні агітацыйных перадвыбарчых улётак нібыта ў недазволеным месцы.

З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт

16.06.2010 З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык ўжо ў трэці раз за апошнія два гады атрымаў папярэджанне аб непрацягненні з ім працоўнага кантракту.

Аляксандр Кузьняцоў пакараны штрафам

16.06.2010 Аляксандр Кузьняцоў пакараны штрафам

Паводле рашэньня адміністрацыйнай камісіі Першамайскага райвыканкаму кіраўнік віцебскай “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў “засьмечваў горад” сваімі перадвыбарчымі агітацыйнымі плякатамі.

Астравецкі актывіст Іван Крук патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў

08.06.2010 Астравецкі актывіст Іван Крук патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў

Скаргу на дзеянні мясцовых чыноўнікаў, якія ачольвалі Астравецкую выбарчую камісію падчас мясцовых выбараў, актывіст Руху “За Свабоду” Іван Крук накіраваў кіраўніку Гарадзеншчыны і ў пракуратуру вобласці.

Апазіцыйнага экс-кандыдата звальняюць з працы

02.06.2010 Апазіцыйнага экс-кандыдата звальняюць з працы

Экс-кандыдат у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў па Палескай выбарчай акрузе № 43 Уладзімір Целяпун 31 траўня, пасля адпачынку, атрымаў уведамленне аб спыненні з ім працоўнага кантракта з 30 чэрвеня 2010 года. Дэмакратычны актывіст працуе на пасадзе начальніка тэхнічнага аддзела ААТ "Беларускабель".

Ён адзначае, што ні прычын, ні тлумачэнняў з нагоды прыпынення кантракта ад наймальніка ў асобе дырэктара ААТ "Беларускабель" не атрымаў, але дапускае дзьве магчымыя прычыны.

Дэпутатамі мясцовых саветаў працуюць дзесяць дэмакратычных актывістаў

01.06.2010 Дэпутатамі мясцовых саветаў працуюць дзесяць дэмакратычных актывістаў

Па выніках мінулай выбарчай кампаніі дэпутатамі Негарэльскага сельскага савета (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) абраныя два прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Уладзімір Мішура і Антаніна Суднік.

Апазыцыянэрам даводзяць, што выбары адбыліся без парушэньняў

17.05.2010 Апазыцыянэрам даводзяць, што выбары адбыліся без парушэньняў

Сямёра апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовыя саветы з Магілёўшчыны дачакаліся адказаў на свае скаргі з выбарчых камісіяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства