Навіны на тэму: прадпрымальнікі
16.03.2010 Суд над Аўтуховічам: Дзень другі
Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Суд пачаўся 10 сакавіка. Працэс вядзе суддзя Аляксей Цяцюхін. Пракурор — Сафараў.
10.03.2010 Сёньня – суд над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі (дапаўняецца)
У 10 гадзін раніцы ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімерам Асіпенкам. Мяркуецца што судовае паседжаньне будзе адкрытым.
09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”
26.02.2010 Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам
Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.
24.02.2010 Дата суда над Аўтуховічам і Асіпенкам пакуль не прызначаная
Дата суда над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам пакуль не прызначаная. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка.
01.02.2010 Суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнка працягнецца ў сераду
У Першамайскім судзе горада Мінску 1 лютага пачаўся перагляд крымінальнай справы прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Першы працэс над Андрэем Бандарэнкам у мінулым годзе вёў Леанід Ярмоленкаў, які прызнаў прадпрымальніка вінаватым у крадзяжы грошай і асудзіў на 7 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. Мінгарсуд адмяніў гэтае рашэнне 15 снежня і адправіў справу на перагляд у той жа суд.
28.01.2010 Тэрмін утрымання пад вартай Аўтуховіча і Асіпенкі падоўжаны да 28 лютага
Утрыманне пад вартай ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Уладзіміра Асіпенкі і Мікалая Аўтуховіча падоўжанае да 28 лютага. Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміла дачка Асіпенкі – Людміла Асіпенка, якая атрымала на пачатку тыдня ліст ад бацькі.
20.01.2010 Суд над Мікалаем Аўтуховічам будзе адкрытым
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча пройдзе ў судзе ў адкрытым фармаце.
06.01.2010 Справа Аўтуховіча і Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд
Справа Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд Беларусі. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка і адвакат Асіпенкі Тамара Сідарэнка.
05.01.2010 Адвакату Сапелку адмовілі ў спыненьні крымінальнай справы супраць Аўтуховіча
Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.
15.12.2009 Прысуд Бандарэнку адмянілі
Cудовая калегія Гарадзкога суду пад кіраўніцтвам судзьдзі Назаранкі адмяніла прысуд Першамайскага раённага суду Менску адносна прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.
04.12.2009 Затрымалі Паўла Яловіка
Ахова аўтамабільнага рынку “Малінаўка” у Менску затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Паўла Яловіка.
25.11.2009 Уладзімера Асіпенку абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту
“Было зразумела, што пасьля абвінавачаньня Мікалая Аўтуховіча ў падрыхтоўцы да тэракту на мінулым тыдні такое ж абвінавачаньне ягонаму сябру Ўладзімеру Асіпенку — справа нядоўгага часу. Бо трэба ж, каб была “групоўка”. Але калі суд будзе адкрыты, усе ўбачаць, што гэтыя абвінавачаньні ня маюць доказаў. Улада разьлічвае на пакорных судзьдзяў”, — пракамэнтаваў падзею і будучы працэс Алег Воўчак.
23.11.2009 Мікаля Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту
Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту, пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павел Сапелка. Адвакат быў нешматслоўны, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.
09.11.2009 Аўтуховіча і Асіпенку не выпускаюць
Cледства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі працягнута на месяц — да 8 снежня, паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Як паведаміў праваабаронца БелаПАН, яму пра гэта стала вядома вечарам пятніцы.






