Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
12.11.2009 “Міжнародная амністыя” прызнала Ігара Коктыша вязьнем сумленьня
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала беларускага грамадзяніна, якога ўтрымліваюць у сімфэропальскім сьледчым ізалятары, вязьнем сумленьня. 30-гадовы Ігар Коктыш абвінавачваецца беларускай пракуратурай у наўмысным забойстве. Ад 25 чэрвеня 2007 году ён знаходзіцца ў СІЗА на тэрыторыі Ўкраіны і чакае экстрадыцыі.
09.11.2009 Паводле амністыі вызваленыя 2 126 чалавек
У выніку прымянення закона аб амністыі, выкананне якога завершана 7 лістапада, з закрытых устаноў Беларусі вызвалены 2.126 чалавек. Пра гэта паведаміла начальнік спецыяльнага аддзела ўпраўлення аператыўна‑рэжымнай работы дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС Беларусі Жанна Батурыцкая.
09.11.2009 Галадоўніка А.Бандарэнку паклалі ў турэмны шпіталь
З 19-га кастрычніка працягвае галадоўку прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка. Ён пратэстуе супроць прысуду, вынесенага Першамайскім раённым судом Менску.
22.10.2009 Андрэй Бандарэнка абвясціў галадоўку
Андрэй Бандарэнка, былы незалежны кандыдат у дэпутаты, абвінавачаны ў эканамічным злачынстве і асуджаны без усялякіх доказаў да 7 гадроў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, абвясціў у турме галадоўку ў знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання.
12.10.2009 "Яны хацелі, каб я яшчэ ўзяў на сябе справы, але я сказаў, што хопіць на мне плюсікі зарабляць"
У залі судовага паседжання за кратамі сядзеў невысокага росту, шчуплы малады чалавек, які знешне выглядаў досыць жаласліва. Выказваўся ён не заўсёды зразумела, а словы яго паказвалі, што ён наогул дрэнна арыентуецца ў тым, што адбываецца. Такім паўстаў перад прысутнымі на паседжанні Вярхоўнага Суда Васіль Юзэпчук. Гэты 30-гадовы чалавек у цяперашні момант знаходзіцца пад вартай у Менскім СІЗА № 1 у чаканні выканання смяротнага прысуду, які ўжо ўступіў у сілу.
08.10.2009 “Міжнародная амністыя” заклікае памілаваць Юзэпчука
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікае прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку памілаваць прыгаворанага да сьмерці 30-гадовага Васіля Юзэпчука. Адпаведная заява арганізацыі была распаўсюджана 7 кастрычніка.
09.09.2009 Мікалая Аўтуховіча перавялі з мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятару ў агульную камэру
8 верасьня адвакат Павал Сапелка наведаў свайго падабароннага прадпрымальніка
08.09.2009 У гомельскай жаночай калоніі аб'явіла бестэрміновую галадоўку наваполацкі прадпрымальнік Яўгенія Бочурная
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 4 верасня ў гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4 аб'явіла бестэрміновую галадоўку наваполацкі прадпрымальнік, дырэктар ТАА "Віторжжа" Яўгенія Бочурная. Пра гэта БелаПАН паведаміў муж асуджанай Уладзімір Журба.
08.09.2009 Прадстаўнікі дзевяці краін абмяркуюць праблемы пенітэнцыярнай медыцыны
IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы пенітэнцыярнай медыцыны. Туберкулёз і іншыя сацыяльна значныя захворванні ў месцах пазбаўлення волі" адбудзецца 9-10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
15.08.2009 Алесь Стральцоў не можа дамагчыся амністыі
Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу фігуранта “справы 14-ці” Алеся Стральцова на пастанову суду Цэнтральнага раёну ад 15 чэрвеня 2009 году. Дадзеная судовая пастанова змякчае пакаранне, ад якога малады чалавек ужо павінен быў быць вызвалены ў адпаведнасці з законам “Аб амністыі”.
14.08.2009 Амніставаны Аляксандр Баразенка
Фігурант «справы чатырнаццаці» Аляксандр Баразенка амніставаны.
11.08.2009 Сьледзтва ў справе Аўтуховіча плянуюць завяршыць да 8 кастрычніка
Мікалаю Аўтуховічу, Уладзімеру Асіпенку і Юрыю Лявонаву падоўжылі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы.
07.08.2009 Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня
20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму. Днямі Арцём пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калёніі прымушала яго расьпісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы. Аднак дакумэнтаў яму не паказвалі.
31.07.2009 МУС: Амаль 2,5 тыс. чалавек вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі па амністыі
Амаль 2,5 тыс. чалавек ужо вызвалены з месц пазбаўлення волі па амністыі, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і завяршыць амністыю плануецца восенню, паведамляе БЕЛТА.
30.07.2009 Асуджаны чакае амністыю так, як салдат дэмбель
Каб даведацца, з якiмi думкамi вяртаюцца на волю амнiставаныя, карэспандэнт "Звязды" накiравалася ў папраўчую калонiю № 14, што пад Барысавам










