Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
30.08.2010 Аўтуховіч: «Чаму ў калоніі не сядзяць тыя, хто фальшаваў маю справу?»
Адвакат Павал Сапелка наведаў у калёніі свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча. Чаму скарга адваката на незаконнае ўтрыманьне актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры нават не накіроўваецца у Менгарсуд? Сястра Андрэя Бандарэнкі рыхтуецца да спатканьня зь ім ў Бабруйскай калёніі.
09.08.2010 Турэмная адміністрацыя ня выканала дамову адносна лячэньня Аўтуховіча
Адвакат Павал Сапелка паскардзіўся на тое, што з-за турэмнай адміністрацыі сарвалася яшчэ адна спроба вылечыць зубы для Мікалая Аўтуховіча
28.07.2010 Алег Сурган: “На судзе я зразумеў, што не забыты, не пакінуты сам насам са сваёй бядой”
27 ліпеня з калоніі горада Глыбокае быў вызвалены палітвязень, актывіст руху “Маладая Беларусь” Алег Сурган. У той жа дзень ён сустрэўся з сябрамі, праваабаронцамі, удзельнічаў у прэсавай канферэнцыі. Аб тым, як прайшлі для актывіста шэсць месяцаў зьняволеньня і пра тое, што падтрымлівала яго ў калоніі, ён распавёў нашаму карэспандэнту.
24.06.2010 Гродзенскія чыноўнікі ходзяць у турму на экскурсію
Паводле ініцыятывы пракуратуры Гродзенскай вобласці на прамысловых прадпрыемствах рэгіёна ствараюцца камісіі па барацьбе з карупцыяй.
24.06.2010 Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку
23 чэрвеня Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку пратэсту пасля сустрэчы з галоўным лекарам мінскага следчага ізалятара і абяцання, што яго асноўнае патрабаванне - пратэзіраванне зубоў - будзе задаволена.
21.06.2010 Валер Леванеўскі: “Вязень мусіць пакутаваць, а не лячыцца”
У Менскім сьледчым ізалятары галадуе палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які дамагаецца тэрміновай стаматалагічнай дапамогі. Ці ёсьць у беларускіх турмах магчымасьці для лячэньня зубоў?
18.06.2010 Вымушаны гуманізм
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў».
27.05.2010 Аўтуховіч будзе адбываць пакаранне ў Івацэвічах
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч павінен адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Івацэвічах (Брэсцкая вобласць), паведаміў юрыст і праваабаронца Алег Волчак
25.05.2010 Маладафронтавец Арцём Дубскі, які выйшаў на волю, мае намер заняцца праваабарончай дзейнасцю
Раніцай 25 мая з магілёўскай калоніі № 19 вызвалены актывіст "Маладога фронту" (Чэхія) Арцём Дубскі.
06.05.2010 Законапраект аб амністыі прыняты ў першым чытанні
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 6 мая аднагалосна прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».
19.04.2010 Праваабаронца нагадвае Канстытуцыйнаму суду пра Канстытуцыю!
Менскі праваабаронца Сяргей Усьцінаў патрабуе ад Канстытуцыйнага Суду вынесьці рашэньне аб роўнасьці грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні на атрыманьне пасылак, перадач і бандэроляў.
31.03.2010 У беларускіх турмах 142 чалавекі знаходзяцца пажыцьцёва
Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўствt і судова-прававых пытаньнях, кіраўнік працоўнай групы па абмеркаваньнb праблематыкі сьмяротнага пакараньня Мікалай Самасейка назваў БелТА лічбу 142.
28.01.2010 Сёлета чакаецца чарговая амністыя
Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Паводле слоў міністра, пытаньне аб правядзеньні амністыі зараз абмяркоўваецца ўсімі зацікаўленымі ведамствамі. Рашэньне можа быць прынята пасьля ўсіх заключэньняў.
16.12.2009 Дзяўчына Дубскага: Вельмі ўдзячная салідарным
16 снежня у Беларусі ды суседніх дзяржавах адзначаюць Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў, а таксама тымі, хто у нашай краіне за сваю грамадзянскую пазіцыю церпіць пераслед уладаў. У гэты марозны зімовы дзень 22-гадовы актывіст Маладога фронту Арцём Дубскі вымушаны знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Магілёве.
24.11.2009 Супрацоўнікаў СІЗА, якія забілі вязня, пачалі шукаць?
Генеральная пракуратура загадала расследаваць абставіны смерці вязня бабруйскага следчага ізалятара Дзяніса Клімачова










