Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

Сэрыя акцый да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаваньняў

27.06.2011 Сэрыя акцый да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаваньняў

Маладыя актывісты, удзельнікі «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» правялі акцыі ў Менску ў гонар Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26 чэрвеня.

27.06.2011 Н.Крапівіна: Каб дапамагчы Алесю ўладкаваць жыццё ў калоніі

Судовая калегія разглядала скаргі асуджаных па справе “19-га снежня” Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі.

06.06.2011 Конкурс для журналістаў на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання

ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй абвяшчаюць конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання.

04.06.2011 Былы вязень Валекс Буяк: У наваполацкай калоніі жыць больш за месяц нельга

Потым трэба "уцякаць", бо загубіш здароўе. Калонія аточаная шкоднымі вытворчасцямі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў былы вязень калоніі Валекс Буяк.

У Магілёўскай вобласці 80% турмаў -- перанаселеныя

27.04.2011 У Магілёўскай вобласці 80% турмаў -- перанаселеныя

Пракуратура праверыла турмы і СІЗА Магілёўскай вобласці. Па выніках праверкі стала вядома, што 80% калоній, у тым ліку і Бабруйскі следчы ізалятар №5, з’яўляюцца перанаселенымі.

06.04.2011 Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менгарсуду па справе Бандарэнкі

Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб прызнаньні невінаватым прадпрымальніка і палітыка Андрэя Бандарэнкі. 22 сакавіка суд прыняў рашэньне апраўдаць і вызваліць з-пад варты актывіста АГП Андрэя Бандарэнку з прычыны ягонай невінаватасьці і адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу злачынства.

13.01.2011 МУС падвало вынікі амністыі

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падвяло вынікі апошняй амністыі, што завяршылася 7 студзеня.

24.12.2010 Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам

Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.

23.12.2010 У Жодзіна з Мінску перавезеныя 239 затрыманых

У жодзінскую турму № 8 з Мінску дастаўлена 239 затрыманых у часе падзеяў 19 снежня.

04.12.2010 Ужо некалькі тыдняў Андрэя Бандарэнку трымаюць у гэтак званым ПКТ, памяшканьні камэрнага тыпу.

Як распавёў Радыё Свабода бацька прадпрымальніка, некалькі дзён таму Андрэй Бандарэнка даслаў ліст, у якім прасіў перадаць яму цёплыя рэчы. Але спроба выканаць просьбу скончылася для Валера Бандарэнкі няўдачай — супрацоўнікі адміністрацыі калёніі перадачу не прынялі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае занепакоенасьць сітуацыяй з асуджаным прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам

24.11.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае занепакоенасьць сітуацыяй з асуджаным прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам

Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна"

МІХАСЬ БАШУРА: «Я ЧЫТАЎ СУКАМЭРНІКАМ ВЕРШЫ З ПАМЯЦІ»

20.11.2010 МІХАСЬ БАШУРА: «Я ЧЫТАЎ СУКАМЭРНІКАМ ВЕРШЫ З ПАМЯЦІ»

Пісьменьнік і турма — надзённая тэма для беларускай літаратуры цягам усяе яе гісторыі ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і да нашых дзён. Найноўшы прыклад — паэт Міхась Башура, які нядаўна быў зьвязьнены на два з паловаю месяцы. Што адчувае паэт за кратамі, як яго ўспрымаюць сукамэрнікі і ці прылятае ў вязьніцу ягоная Муза? Пра гэта Міхась Башура распавёў карэспандэнтцы "Радыё Свабода" Валянціне Аксак.

У аршанскую турму ўпершыню прыехалі прафесійныя артысты

15.11.2010 У аршанскую турму ўпершыню прыехалі прафесійныя артысты

У папраўчай калоніі №8 Оршы адбыўся паказ спектакля “Белы анёл з чорнымi крыламi”. Пастаноўку, якая распавядае пра радасць і гора, пошукі душэўнага цяпла, выбар свайго лёсу, прывезлі ў турму акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

20.10.2010 М.Башура: "За кратамі паміраюць людзі, якія патрапілі туды абсалютна здаровымі"

Госьць начнога эфіру – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, выдавец і паэт Міхась Башура, які 19 кастрычніка выйшаў на волю, атрымаўшы штраф памерам 17,5 мільёна рублёў

25.09.2010 Міхася Башуру перавялі з Жодзінскага ізалятару на Валадарку

Суд над Міхасём Башурам можа пачацца 4-5 кастрычніка, мяркуе адвакат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства