Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

16.11.2011 Саннікава таемна перавялі ў іншую калонію

Сёння ў Бабруйскай калоніі павінна была адбыцца сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з яго адвакатам Андрэем Варвашэвічам. Тым не менш, спатканне не адбылося. У калоніі Варшэвічу сказалі, што Саннікава перавялі ў іншае месцы.

Яўгена Васьковіча ў калоніі пакаралі 30 днямі карцару

15.11.2011 Яўгена Васьковіча ў калоніі пакаралі 30 днямі карцару

Бабруйскі сябар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, з 19. Кастрычніка знаходзіцца ў карцары турмы № 4 горада Магілёва.

Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?

24.10.2011 Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?

Грамадская актывістка кампаніі “Наш дом” Крысціна Шацікава спрабуе даведацца ў начальніка калоніі спадара Ярмаліцкага, куды падзеліся газеты і часопісы, на якія былі падпісаныя выпушчаныя са Шклоўскай выпраўленчай калоніі №17 палітвязні.

Пракуратура  заявіла, што  вязняў Глыбоцкай турмы збівалі законна

21.10.2011 Пракуратура заявіла, што вязняў Глыбоцкай турмы збівалі законна

Па даручэнні Генеральнай пракуратуры Беларусі следчым аддзелам пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена праверка фактаў прымянення фізічнай сілы да вязняў турмы ў Глыбокім, пра якія шырока паведамлялася ў інтэрнэце. Факты пацвердзіліся, але дзеянні турэмнай аховы прызнаны правамернымі.

Асуджаны па справе анархістаў Мікалай Дзядок не пакідаў выпраўленчую калонію №15

21.10.2011 Асуджаны па справе анархістаў Мікалай Дзядок не пакідаў выпраўленчую калонію №15

Пра гэта сёння паведаміла адміністрацыя калоніі актывістцы кампаніі «Наш Дом» Крысціне Шацікавай. Нагадаем, што актывісты высылалі грашовы перавод у памеры 100 тысяч рублёў Мікалаю Дзядку, аднак учора Крысціна Шацікава атрымала ўведамленне, у якім было пазначана, што перавод не дайшоў да адрасата ў сувязі з адсутнасцю (вызваленнем) адрасата.

09.09.2011 Праваабаронцы чакаюць сустрэчы з начальнікам Шклоўскай калёніі

Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.

02.09.2011 Узаконенае рабства

Альбо Чаму зняволеныя ў беларускіх турмах прыраўнены да жабракоў?.. Артыкул Віталя Гарбузава пра ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі.

Каго памілаваў Лукашэнка?

12.08.2011 Каго памілаваў Лукашэнка?

Сталі вядомыя прозвішчы некаторых асуджаных удзельнікаў падзеяў на плошчы Незалежнасці 19 сьнежня мінулага года, якіх памілаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня.

02.08.2011 Андрэй Бандарэнка: Калоніі ды ізалятары бескантрольныя

“Мы можам прывесці масу прыкладаў катавання ў беларускіх вязніцах”, – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” Андрэй Бандарэнка, прадстаўнік грамадскага аб’яднання “Платформа”, які сам правёў за кратамі амаль два гады нібыта за махлярства, аднак быў вызвалены з фармулёўкаю “праз адсутнасць складу злачынства”.

21.07.2011 Яўген Васьковіч зноў трапіў у карцар, бо не хацеў аддаваць Біблію

Бабруйскага журналіста, асуджанага за спробу падпалу КДБ, другі раз пакаралі за “парушэнне ўнутранага распарадку”.

19.07.2011 Мілінкевіч сустрэўся з начальнікам калоніі, дзе сядзіць Ліхавід

Сёння сябры Руху «За Свабоду» разам з лідарам арганізацыі Аляксандрам Мілінкевічам былі ў Наваполацкай калоніі. Іх хваляваў лёс Мікіты Ліхавіда. Гэты хлопец быў асуджаны на 3,5 гады зняволення за ўдзел у пратэстах 19 снежня.

13.07.2011 Зняволеныя анархісты вырашылі ажаніцца

Двое з асуджанных «па справе анархістаў» Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч вырашылі ўзяць шлюб за кратамі са сваімі абраніцамі. Мікалай зараз находзіцца ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, а Аляксандр – у «Воўчых норах» пад Івацэвічамі.

13.07.2011 Міліцыянты не інфармуюць пра стан здароўя Салодкага

Міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю пра стан здароўя Юрася Салодкага.

13.07.2011 Мікіта Ліхавід выйдзе з карцэру 20 ліпеня

Асуджаны за падзеі 19 сьнежня актывіст "Руху за свабоду", які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, ужо пяты раз за два месяцы ў калёніі трапіў у карцэр.

13.07.2011 Спіс тых “маўклівых”, каго сёння вызваляць з Жодзінскага ізалятара

Сустракаць гэтых людзей можна будзе пасля сёмай вечара ля сценаў жодзінскага ізалятара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства