Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
22.11.2012 У калоніі, дзе ўтрымліваецца Алесь Бяляцкі, каля 20 ВІЧ-інфікаваных
У электроннай версіі бабруйскай газеты “Коммерческий курьер” размешчаны рэпартаж з калоніі №2, дзе зараз адбывае пакаранне палітвязень, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Матэрыял “Контингент особого назначения” даволі вялікі, з фотаздымкамі, у ім распавядаецца пра побыт зняволеных.
18.10.2012 Чаму памёр арыштаваны ў бальнічнай камеры СІЗА Менска?
У чарговым лісце аднаго з вязняў, які зараз адбывае пакаранне ў адной з беларускіх калоній, змешчаныя сведчанні аб трагічнай падзеі, якая мела месца ў другой палове дня 11 чэрвеня 2010 года Ў СІЗА на вул Валадарскага ў Менску.
21.09.2012 Беларускім вязьням даюць камбікорм
Згодна з артыкулам 94 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь асуджаныя павінны атрымліваць харчаваньне, якое забясьпечвае нармальную жыцьцядзейнасьць арганізму.
24.08.2012 Беларуская міліцыя носіць адзенне і б’ецца дручкамі, якія робяць вязні
Вязні за кратамі шыюць адзенне і вырабляюць гумовыя дручкі для тых, хто іх туды пасадзіў. Абмундзіраванне для міліцыі – гэта яшчэ не ўсё, што выходзіць з-пад рук і станкоў беларускіх зняволеных.
21.08.2012 Шыла зьвярнуўся да міністра ўнутраных справаў
Намесьнік старшыні Маладога Фронта Іван Шыла зьвярнуўся да Міністра ўнутраных справаў з адмысловым зваротам. У ім моладзевы актывіст гаворыць пра заканамернасьць выпадка ў Салігорскім ІЧУ, пасьля якога арыштаваны памёр у рэанімацыі. Ён патрабуе прызнаць неадпаведнасьць умоваў утрыманьня заканадаўчым нормам і пачаць вышарашыць гэтую праблему.
15.08.2012 Ці выконвае сваю функцыю артыкул 441 Крымінальнага Кодэксу ў калоніях?
Надзейным сродкам, які адміністрацыі беларускіх калоній выкарыстоўваюць для ціску і “перавыхавання” асуджаных, з’яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі".
23.07.2012 Палітвязні ў турмах у адным кроку ад новых прысудаў
У арсенале тых, каму давераны лёсы асуджаных, ёсць дастаткова метадаў, якія выглядаюць законна, для таго, каб ператварыць асуджэнне нават у пажыццёвае.
04.07.2012 Амністыя яшчэ не стартавала
Законапраект аб амністыі знаходзіцца ў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода паведаміў кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі.
02.07.2012 Водгукі з экскурсіі па гомельскім СІЗА№3: невыносны пах у камерах, няма асвятлення, дрэннае харчаванне
Дзеці са школьнага летніку ў Ветцы наведалі гомельскі следчы ізалятар №3. Аповед мясцовага журналіста аб умовах утрымання зняволеных ўтрымлівае здзеклівы характар.
29.06.2012 Пенітэнцыярная сістэма Беларусі – адна з самых закрытых
Пенітэнцыярная сістэма Беларусі – адна з самых закрытых. А адсутнасць грамадскага кантролю можа прывесці да беспакаранасці і, як вынік, да ўседазволенасці і злоўжыванняў у дачыненнi да вязняў. Зразумела, вялікая колькасць з iх – звычайныя ўгалоўнікі, злачынцы, якія, на думку большасці насельніцтва, не заслугоўваюць спачування. Але, так цi iнакш, чалавечыя ўмовы ўтрымання ім гарантаваныя законам.
28.06.2012 Амністыя ў замен на ўдзячнасць ПТВ?
У №69 газеты “Магілёўскія ведамасці” з’явіўся артыкул “На свободу с рабочей специальностью”, у якім распавядаецца, што 47 зняволеных напісалі калектыўны ліст удзячнасці філіялу Магілёўскага ПТВ №15 за тое, што ў зняволенні яны здолелі атрымаць новую працоўную спецыяльнасць.
27.06.2012 Палата прадстаўнікоў прыняла закон пра амністыю адразу ў двух чытаннях
Законапраект дэпутатам Палаты прадстаўляў міністр унутраных справаў генерал-маёр міліцыі Ігар Шуневіч.
23.06.2012 Як гамельчукі змагаліся за правы ў ІЧУ (відэа)
Умовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі (не толькі па крымінальных, але і па адміністрацыйных справах) часта выклікаюць не столькі нараканні, колькі абурэнні і, як следства, скаргі. Так, знаходжанне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску арыштаваныя параўноўваюць з катаваннямі. Пра свой досвед адбыцця адміністратыўнага арышту распавядаюць грамадска-палітычныя актывісты з Гомеля.
22.06.2012 Турэмны бунт, ці Што адбылося ў Івацэвіцкай калоніі?
У рэдакцыю “Народнай Волі” прыйшоў ліст з папраўчай калоніі №22, якую ў народзе называюць “Воўчыя норы”. Аўтары яго -- людзі, якія адбываюць там пакарані. Што ж прымусіла іх у пошуках абароны звяртацца да журналістаў незалежнага выдання?
12.06.2012 «Дастойныя людзі сядзяць у засценках, а палітвязняў выпускаем»
Сёння Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па пытаннях амністыі. Падрыхтаваць праект закона аб амністыі Лукашэнка публічна распарадзіўся, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і парламента 8 мая.










