Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
19.09.2013 Мікалай Аўтуховіч адчувае сябе здавальняюча
Па звестках крыніцы Platform Innovation, палітвязень Мікалай Аўтуховіч, якія парэзаў сабе лязом жывот ў турме № 1 Гродна, пераведзены назад у камеру, стан яго здароўя здавальняючы.
19.09.2013 Мікалай Аўтуховіч у знак пратэсту ўскрыў сабе жывот
Пра гэта праваабарончай установе «Платформ інавэйшн» паведаміла канфідэнцыйная крыніца з турмы № 1 г. Гродна. Прычынай стала адкрыта здзеклівае стаўленне адміністрацыі турмы да асуджанага.
19.09.2013 Зьміцер Вайцюшкевіч: Турмы ў Беларусі баяцца ўсе
Герой ягоных песьняў Хведар Шчавель сьпявае свае песьні з-за кратаў — то бадзёрыя, то лірычна-шчымлівыя. Ён размаўляе толькі па-беларуску, а калі пачынае па-расейску — заікаецца… Пра адметнасьці айчыннага турэмнага шансону і творчае супрацоўніцтва з Генадзем Бураўкіным музыка расказаў у «Вольнай студыі».
29.08.2013 Ці па законе адмовілі ў перадачы затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру?
Супрацоўнікі СІЗА КДБ Беларусі пакрывілі душой, калі адмовіліся прыняць перадачу затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру.
21.08.2013 Павел Сапелка аб прэвентыўным наглядзе: «Караецца не злачынства, а нежаданне прадэманстраваць лаяльнасць паліцэйскім патрабаванням»
Вынікам такога спецыфічнага клопату аб вызваленых з месцаў пазбаўлення волі асуджаных у Беларусі стала ўсталяванне за апошнія гады росту рэцыдыўнай злачыннасці на фоне павелічэння колькасці асоб, у дачыненні да якіх устаноўлены прэвентыўны нагляд.
21.08.2013 Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў баіцца галоснасьці?
Дэпартамэнт выкананьня пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь ня даў дазволу незалежнаму журналісту наведаць установы пэнітэнцыярнай сыстэмы. З адпаведнай заявай зьвярнуўся ў дэпартамэнт віцебскі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Кастусь Мардзьвінцаў.
30.07.2013 Салігорскія праваабаронцы просяць дапусціць іх у ізалятар
Салігорскія сябры Беларускага Хельсінкскага камітэту Леанід Мархотка і Аляксей Валабуеў сустрэліся з начальнікам Салігорскага РАУС Аляксандрам Астрэйкам. Тэмай для размовы стала пытанне допуску ў Салігорскі ізалятар часовага ўтрымання праваабаронцаў БХК.
16.07.2013 МУС: галоўным фактарам, які правакуе рэцыдыў, з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння
Праведзенае МУС Беларусі анкетаванне тых, хто зноў учыніў злачынства, калі выйшаў на волю, і тых, хто выправіўся, паказала, што сярод фактараў, якія правакуюць рэцыдыў, галоўнай з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння. Так лічаць 34% апытаных.
03.06.2013 У турмах Беларусі знаходзяцца 628 чалавек
Усяго пазбаўленыя свабоды амаль 29 тысяч чалавек.
06.05.2013 Беларусь займае другое месца ў Еўропе па колькасці вязняў
Самы вялікі працэнт арыштантаў сярод насельніцтва зафіксаваны ў Расіі, далей ідуць Беларусь, Грузія і Азербайджан.
01.04.2013 Вынікі маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі
1 красавіка ў Менску Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў “Справаздачу па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. Яна падрыхтаваная ў супрацы з вопытным экспертам, юрыстам з вялікай адвакацкай практыкай Паўлам Сапелкам.
11.02.2013 У Беларусі пажыццёва сядзіць 140 чалавек
У Беларусі на пажыццёвае зняволенне асуджана прыкладна 140 чалавек. Больш за 80 з іх адбываюць пакаранне ў турме № 8 у Жодзіне. Пра гэта распавядаецца ў матэрыяле "Прысуджаныя па жыцці", апублікаваным у апошнім нумары газеты МУС Беларусі "На страже".
01.02.2013 Павел Сапелка: дзе пралічыўся Сукала?
Па звестках статыстыкаў, на канец 2011 года ў месцах пазбаўлення волі (папраўчых і выхаваўчых калоніях, турмах, СІЗА і арыштных дамах) змяшчалася 38.410 чалавек. Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала прыводзіць іншыя лічбы.
26.12.2012 У Хоцімскім раёне былыя асуджаныя не хочуць уладкоўвацца на працу альбо іх не хочуць уладкоўваць?
У сярэдзіне снежня адбылася каардынацыйная нарада пры Хоцімскім райвыканкаме па барацьбе са злачыннасцю, на якой было разгледжана пытанне аб стане працы па барацьбе з рэцыдыўнай злачыннасцю ў раёне.
20.12.2012 У стаўбцоўскім пастарунку памерлі два чалавекі
У ізалятары часовага ўтрыманьня Стаўбцоўскага РАУС памерлі два чалавекі, якія адбывалі там адміністрацыйны арышт.










