Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

Вязьняў у Беларусі стала меней, але абыходжаньне зь імі не палепшылася

27.12.2013 Вязьняў у Беларусі стала меней, але абыходжаньне зь імі не палепшылася

Другі раз праваабаронцы з «Плятформы інавэйшн» зрабілі агляд сытуацыі з правамі вязьняў у беларускіх турмах. Такія агляды робяцца на падставе даступнай статыстыкі, неафіцыйных зьвестак зь вязьніц ды іншых крыніц.

Адміністрацыя бабруйскай ПК-2 помсціць былым палітвязням?

24.12.2013 Адміністрацыя бабруйскай ПК-2 помсціць былым палітвязням?

Бабруйская папраўчая калонія №2 спаганяе з вязняў Плошчы-2010 “запазычаннасць за атрыманую імі рэчавую маёмасць”. І гэта – больш чым праз два гады пасля вызвалення. Позвы ў суд атрымалі Зміцер Дрозд і Сяргей Казакоў.

Як зняволеныя жывуць "на грошы падаткаплацельшчыкаў": "жыроўка" з магілёўскай ПК-15

24.12.2013 Як зняволеныя жывуць "на грошы падаткаплацельшчыкаў": "жыроўка" з магілёўскай ПК-15

Мінчанка Людміла Кучура атрымала з ДВП МУС даведку пра кошт "камуналкі", якую аплочвае яе муж у ПК-15 Магілёва: «Столькі я плачу за сваю добрую трохпакаёвую кватэру. Акрамя КБП, у яго вылічваюць і за харчаванне, і за вопратку, і за абутак ... "

СК "не бачыць падставаў" для пакарання персаналу магілёўскай калоніі за катаванні

10.12.2013 СК "не бачыць падставаў" для пакарання персаналу магілёўскай калоніі за катаванні

Такое рашэнне Следчы камітэт РБ прыняў з нагоды скаргі Людмілы Кучуры, чый муж у ПК-15 Магілёва падвяргаўся катаванням хлоркай. Пры гэтым СК нават не правёў праверкі па ўказаных у скарзе фактах.

СК просяць распачаць крымінальную справу за катаванні хлоркай у магілёўскай калоніі

27.11.2013 СК просяць распачаць крымінальную справу за катаванні хлоркай у магілёўскай калоніі

За ўжыванне гэтага «класічнага» сродку катавання жонка зняволенага магілёўскай ПК-15 Пятра Кучуры, які да ўсяго мае інваліднасць, дамагаецца крымінальнага пакарання для адміністрацыі і персаналу папраўчай установы.

Вязняў магілёўскай турмы зараз нельга падпісваць на газеты?

25.11.2013 Вязняў магілёўскай турмы зараз нельга падпісваць на газеты?

Старшыня бабруйскай суполкі БХД Таісія Кабанчук паведаміла, што яе знаёмая атрымала назад свой ліст з чэкам на падпіску, дасланы ў магілёўскую турму № 4. Таксама туды змясцілі цыдулку з наступным тэкстам: “Возврат. Подписка проводится за счет собственных средств на лицевом счету”.

Цэнзура перапіскі зняволеных: як пазбавіцца ад неабгрунтаваных абмежаванняў?

18.11.2013 Цэнзура перапіскі зняволеных: як пазбавіцца ад неабгрунтаваных абмежаванняў?

Аналізуючы практыку цэнзуры паштовай перапіскі зняволеных, юрыст Павел Сапелка параўноўвае яе са становішчам у пенітэнцыярных установах за межамі Беларусі, а таксама разглядае нормы нацыянальнага закона ў гэтай сферы ў кантэксце міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.

 «Цэны ў турэмных шапіках істотна вышэйшыя за сталічныя»

16.11.2013 «Цэны ў турэмных шапіках істотна вышэйшыя за сталічныя»

Так сьцьвярджаюць удзельнікі праграмы «Свабода ў турмах» — былыя асуджаныя, сваякі зьняволеных, праваабаронцы.

Павел Сапелка: У зняволеных забіраюць апошнія драбкі

05.11.2013 Павел Сапелка: У зняволеных забіраюць апошнія драбкі

Пасля збірання 90% заробку ў асуджаных не застанецца грошай нават на базавыя патрэбы. Такое меркаванне выказаў былы адвакат, праваабаронца Павел Сапелка, каментуючы сайту charter97.org пастанову Мінюста аб спагнанні 90% заробку ў зняволеных.

ПЦ "Вясна" распачынае новы этап маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы

04.11.2013 ПЦ "Вясна" распачынае новы этап маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы

Заклікаем усіх, хто валодае інфармацыяй пра становішча асуджаных і асобаў, абмежаваных у правах у сувязі з утрыманнем у розных установах, пісаць на e-mail - info.zakratami@gmail.com ці на паштовы адрас - 220114, Мінск, а/с 203.

З жыцьця бяздомных зэкаў

05.10.2013 З жыцьця бяздомных зэкаў

Паводле ацэнак праваабаронцаў «Плятформы», прыкладна кожны пяты асуджаны вяртаецца з-за кратаў у нікуды. Найчасьцей такія людзі ўліваюцца ў шэрагі бамжоў. Да новай пасадкі яны жывуць у падвалах або на звалках. Колькасьць зэкаў-бамжоў, зноў жа паводле ацэнак праваабаронцаў, — да 75% ад усіх бяздомных.

Павел Сапелка пра ЛПП, умоўна-датэрміновае вызваленне і алкагалізм

03.10.2013 Павел Сапелка пра ЛПП, умоўна-датэрміновае вызваленне і алкагалізм

Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ Сяргей Дарошка правёў 1 кастрычніка “прамую лінію”, стэнаграма пытанняў і адказаў якой змешчаная ў газеце “Советская Белоруссия”. Сярод іншых было зададзена пытанне аб тым, ці можа чалавек, якога змясцілі ў лячэбна-папраўчы прафілакторый, быць вызвалены раней тэрміну.

27.09.2013 Супраць фэльчара СІЗА ўсчалі крымінальную справу за сьмерць Пцічкіна

Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа.

Праваабаронцы высвятляюць лёс Васіля Парфянкова

20.09.2013 Праваабаронцы высвятляюць лёс Васіля Парфянкова

Па інфармацыі ПЦ “Вясна” на другую палову дня 20 верасня, месца знаходжання Васіля Парфянкова застаецца невядомым. Удалося даведацца, што з ЦІП на Акрэсціна яго забраў участковы, але ў суд ён дастаўлены не быў.

Павел Сапелка: «Нанясенне сабе пашкоджанняў і галадоўка на зоне – адзіны «мірны» спосаб пратэсту ў турме»

20.09.2013 Павел Сапелка: «Нанясенне сабе пашкоджанняў і галадоўка на зоне – адзіны «мірны» спосаб пратэсту ў турме»

Юрыст Павел Сапелка, які абараняў Мікалая Аўтуховіча падчас следства і суда ў якасці адваката, пракаментаваў «Ежедневнику» інфармацыю пра тое, што палітвязень у гарадзенскай турме-1 прычыніў сабе пашкоджанні ў знак пратэсту супраць здзеклівага стаўлення да яго адміністрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства