Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
28.04.2014 Магілёўская пракуратура не знайшла фактаў парушэння заканадаўства пры ўтрыманні ў ізалятары Антона Касцова
У адказах, якія атрымаў сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, гаворыцца, што праведзеная праверка не здолела выявіць, ці знаходзіўся Касцоў у адной камеры з грамадзянінам, якія раней быў асуджаны за крымінальнае злачынства.
16.04.2014 Зняволеныя распавялі пра радыкальныя падыходы да выпраўлення ў ПК-9 у Горках
Прыкладна з 2008 г. у ПК-9 склаўся парадак, калі адміністрацыя заахвочвае гвалт «апрычнікаў» у дачыненні да асуджаных. Жорстка караюцца як супрацьпраўныя дзеянні, накшталт валодання тэлефонам, так і напісанне скаргаў на дзеянні адміністрацыі. Пад забаронай нават напісанне наглядных скаргаў па крымінальных справах!
14.04.2014 Эксперт пра прынцыпы расследавання катаванняў
Юрыст Павел Сапелка абагульніў палажэнні міжнародных дакументаў пра эфектыўнае расследаванне катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання і пакарання, а таксама нормы юрыдычнай і медыцынскай этыкі адносна гэтай праблемы.
10.04.2014 Што стаіць за прэсінгам Раміза Мамедава ў ПК-5?
Маці зняволенага івацэвіцкай папраўчай калоніі №5 скардзіцца на масіраваны прэсінг на сына, які ажыццяўляецца, на яе думку, па замове лідскіх і гродзенскіх праваахоўнікаў, што маюць дачыненне да фальсіфікацыі яго крымінальнай справы.
25.03.2014 Пятру Кучуру адмянілі турэмны рэжым
Пра гэта ПЦ "Вясна" паведаміла жонка зняволенага пасля тэлефоннай размовы з ім. Але Людміла Кучура не спыняецца на дасягнутым і накіроўвае ў ААН скаргу па факце катаванняў мужа ў магілёўскай калоніі.
05.03.2014 Людміла Кучура звярнулася ў генпракуратуру і парламент з нагоды неэфектыўнасці расследавання скаргаў пра катаванні
Жонка зняволенага, які падвергнуўся катаванням, лічыць, што ў беларускім заканадаўстве няма эфектыўнага механізму расследавання скаргаў пра катаванні, а дзяржава не выконвае прынятыя на сябе абавязацельствы па ратыфікаваных міжнародных дамовах.
20.02.2014 Грамадскі кантроль за дзейнасцю пенітэнцыярных установаў: абмежаванні ў заканадаўстве
Што азначае ўключаная ў тэкст нормы Крымінальна-выканаўчага кодэкса, якая дае грамадскім аб'яднанням права кантролю за дзейнасцю пенітэнцыярных установаў, агаворка: «на падставах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам»? Ці можна кантроль ГНК лічыць эфектыўным?
08.02.2014 Анатоль Лябедзька прадставіў гродзенцам сваю кніжку пра засценкі КДБ (фота)
7 лютага ў Гродна Анатоль Лябедзька прэзентаваў сваю біяграфічную кніжку “108 дзён і начэй у засценках КДБ”. Лідэр АГП прадставіў свой дзённік палітычнага закладніка, які апісвае па храналогіі кожны дзень зняволення, і адказаў на пытанні прысутных.
07.02.2014 Пра балявыя кропкі сістэмы ўстановаў для непаўналетніх правапарушальнікаў
Хоць Мінадукацыі не жадае дапускаць праваабаронцаў у закрытыя навучальныя ўстановы для непаўналетніх правапарушальнікаў, усё ж удалося намацаць некалькі балявых кропак гэтай сістэмы. Няма сумненняў у тым, што дзейсны грамадскі кантроль толькі палепшыў бы сітуацыю.
06.02.2014 У Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання поўная анархія
Начальнік дадзенай установы Красноў не можа ўстанавіць, хто з кім з асуджаных за адміністрацыйныя правапарушэнні знаходзіцца ў адной камеры. Гэта вынікае з ягонага адказу, дасланага актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антону Касцову, які адбываў трохсуткавы арышт.
14.01.2014 Скарга ў сувязі з катаваннямі ў магілёўскай калоніі накіравана ў абласны суд
Мінчанка Людміла Кучура звярнулася ў суд пасля адмовы Следчага камітэта разглядаць скаргу па фактах катаванняў яе мужа Пятра Кучуры ў калоніі № 15 Магілёва.
12.01.2014 Праваабаронцы паведамляюць пра смерць арыштаванага ў Віцебскім ІЧУ
Як паведамляе ЧКПУ «Платформ інавейшн», пры правядзенні маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання выяўлены факт раптоўнай смерці ў Віцебскім ІЧУ адміністрацыйна-затрыманага за парушэнне арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) 50-гадовага Ігара Кудзелкі.
09.01.2014 Людміла Кучура: «Кіраўніцтва калоніі вельмі спяшалася «закрыць» майго мужа»
Асуджаны Пётр Кучура, які адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №15 і парушаў спакой адміністрацыі, баронячы свае правы, 30 снежня 2013 года пераведзены на тры гады строгага рэжыму ў магілёўскую турму № 4.
08.01.2014 Эксперт: сістэма ізаляцыі непаўналетніх правапарушальнікаў патрабуе пільнай увагі
У рамках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў у Беларусі юрыст Павел Сапелка звяртае ўвагу на ўмовы ў спецыяльных вучэбна- і лячэбна-выхаваўчых установах і прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх.
27.12.2013 Зміцер Дрозд пра суд па іску бабруйскай калоніі: прапанавалі “кампраміс”
Нягледзячы на тое, што 27 снежня ў судзе Фрунзенскага раёна Зміцер Дрозд адмовіўся прызнаваць іск бабруйскай ПК-2, “запазычаннасць” яму ўсё ж давялося сплаціць. Праўда, без уліку інфляцыі.










