Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
10.07.2014 Валянціне Акуліч адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі па справе аб смерці сына ў Светлагорскім ІЧУ
Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі жыхарцы Светлагорска Валянціне Акуліч, якая больш за два гады дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў міліцыі, датычных да смерці яе сына. Але праваабаронцы лічаць, што кропку ў гэтай справе ставіць рана і маюць намер накіраваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
02.07.2014 Маці Ігара Пцічкіна: Чаму больш як за паўгода экспэрты ня вызначылі прычыну сьмерці сына?
Ігар Пцічкін памёр ад спыненьня сэрца, але прычыны гэтага спыненьня ня выяўленыя. Пра гэта са спасылкай на экспэртызу цела сына паведаміла маці нябожчыка Жана Пцічкіна. 1 ліпеня яна больш за палову дня правяла ў Сьледчым камітэце Беларусі.
26.06.2014 Справа аб расследаванні катаванняў у дачыненні да Пятра Кучуры ў ПК-15 зрушылася з мёртвай кропкі
Напэўна, скарга ў КПЧ ААН па факце атручвання Пятра Кучуры ў ПК-15 хлоркавай вапнай, якая магла быць прыменена наўмысна як сродак катавання, прымусіла следчыя органы заварушыцца. Амаль праз дзевяць месяцаў з моманту здзекаў з асуджанага, нарэшце, прызначана праверка.
03.06.2014 Зміцер Крэмянецкі хоча спагнаць праз суд маральную кампенсацыю за зневажаючыя ўмовы ўтрымання ў Ельскім ІЧУ
Сёння, 3 чэрвеня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца папярэдняе паседжанне па грамадзянскаму зыску актывіста «Маладога фронту» Зміцера Крэмянецкага да УУС Гомельскага аблвыканкаму і Міністэрства фінансаў РБ.
02.06.2014 У Беларусі стартаваў тыдзень асветніцкіх мерапрыемстваў “Правасуддзе і людзі”
Урачысты старт тыдня быў дадзены на прэсавай канферэнцыі ініцыятараў кампаніі “Несмяротнае пакаранне”.
30.05.2014 На Акрэсьціна давялі да адчаю ўдзельніка грамадзянскай вайны з Конга
Праваабаронца Наста Лойка зьвярнулася ў Фэйсбуку з просьбай даслаць паштоўку са словамі падтрымкі грамадзяніну Конга Патрыку Мангалуа. Праваабаронцы зьвяртаюць увагу на негуманнае і неправавое стаўленьне да замежных грамадзянаў, якія да дэпартацыі месяцамі знаходзяцца ў ЦІПе на Акрэсьціна.
29.05.2014 Прэзідэнт падпісаў указ аб рэарганізацыі папраўчых калоній
Ліквідацыю, рэарганізацыю і стварэнне шэрагу арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП) прадугледжвае падпісаны 28 мая ўказ прэзідэнта № 242 «Аб удасканальванні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў».
26.05.2014 Прадстаўнікі МУС Беларусі адправіліся ў дацкую турму
Беларускім турэмшчыкам паказалі пэнітэнцыярную сістэму з чалавечым тварам. Ці распавялі прадстаўнікі МУС Беларусі сваім калегам з Даніі пра катаванні і здзекі ў беларускіх турмах, прэс-служба МУС не ўдакладняе.
17.05.2014 Дзяніс Карноў: На "Акрэсціна" зараз сядзяць апазіцыя, бамжы і прастытуткі
Увечары 16 траўня з Цэнтру ізаляцыя правапарушальнікаў на вуліцы Арэсціна ў Мінску пасля адбыцця дваццацісуткавага арышту выйшаў на волю салігорскі маладафронтавец Дзяніс Карноў. Пасля вызвалення ён распавёў пра акалічнасці свайго затрымання, судовы канвеер і ўмовы ўтрымання ў ізалятары.
14.05.2014 З распаўсюдам наркотыкаў змагаюцца "лоўляй на жыўца"
Варта заўважыць, што міліцыя выкарыстоўвае часам такую практыку пры правядзенні «аператыўных эксперыментаў», калі наркаманаў, у адносінах якіх узбуджана крымінальная справа, выкарыстоўваюць, каб злавіць іх жа «братоў па няшчасці». Такімі людзьмі лёгка кіраваць і маніпуляваць за абяцанні змякчыць пакаранне.
14.05.2014 Закон аб амністыі прыняты ў першым чытанні
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 14 мая прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
06.05.2014 Цёмнаскуры Патрык на Акрэсціна ў поўным няведанні пра свой лёс чакае дэпартацыі?
Цёмнаскуры грамадзянін, верагодна жыхар адной з афрыканскіх краін, працяглы час знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пры гэтым ён не валодае ні рускай, ні англійскай мовамі, што пазбаўляе яго цалкам камунікатыўных сувязяў з адміністрацыяй ізалятара.
06.05.2014 Скарга Валянціны Акуліч на смерць сына ў ІЧУ адхілена судом канчаткова
У ходзе абвяшчэння матэрыялаў праверкі прагучала некалькі вельмі цікавых момантаў, якія раней былі невядомыя, бо азнаёміцца з матэрыялам праверкі ў маці Аляксандра Акуліча да падачы скаргі ў суд не атрымлівалася.
02.05.2014 Умовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ палепшыліся, але праблемы застаюцца
Найперш праваабаронца адзначыў з’яўленне ў камерах умывальнікаў ды перагародак, што аддзяляюць напольныя ўнітазы. Раней зняволеным даводзілася спраўляць свае фізічныя патрэбы наўпрост на вачах у іншых сукамернікаў, а рукі ды твар можна было памыць толькі вадою з-пад унітазнага крана.
01.05.2014 Пра правы адміністратыўна арыштаваных і ўмовы адбыцця пакарання
У сувязі з частымі выпадкамі незаконных адвольных затрыманняў і адміністратыўных арыштаў у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў юрыст Павел Сапелка нагадвае пра правы адміністратыўна арыштаваных і ўмовы адбыцця пакарання, якія ім абавязана прадаставіць адміністрацыя спецыяльнай установы, дзе ўтрымліваюцца адміністратыўна арыштаваныя.










