Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
06.02.2015 Хатні арышт або Філязофія пакараньня па-беларуску
Ці дазволяць альтэрнатыўныя спосабы турэмнага зьняволеньня скараціць кантынгент вязьняў? Гэтае пытаньне сёньня актуальнае для пэнітэнцыярных сыстэмаў у шмат якіх краінах.
24.12.2014 “Кухня TV”: Абмеркаванне праблем пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі
Новы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV» прысвечаны ўмовам утрымання ў месцах зняволення. У абмеркаванні ўдзельнічаюць Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка.
23.12.2014 Праваабаронца Леанід Сьвецік: Трэба вырашаць праблему страхаваньня жыцьця і здароўя зьняволеных
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець пытаньне пра страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных.
23.12.2014 Пракуратура лічыць неабгрунтаванай скаргу на прыніжаючыя умовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ
"Але ж дастаткова падняць запісы камер відэаназірання, каб проста ўласнымі вачыма ўбачыць шалёную перапоўненасць камеры, адсутнасць бялізны, тыя тры матрацы на 15 чалавек. Думаю, на запісы можна пабачыць і тыя абрэзаныя пластыкавыя бутэлькі, з якіх піліся кісель і гарбата, і якія аданчасова выкарыстоўвалія для зліву вады ва ўнітазе".
19.12.2014 Пасля скаргі актывіста пачынаецца рамонт у ізалятары часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС
У лісце адзначаецца, што ў адпаведнасці з планам ліквідацыі выяўленных парушэнняў у снежні 2014 года ў ІЧУ пачынаюцца працы па рамонту камер, а начальніку Нясвіжскага РАУС будзе накіравана пісьмовае патрабаванне па ліквідацыі парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.
18.12.2014 Следчы абсурд: з трупа "босага" затрыманага былі знятыя чаравікі
Пастанова па выніках чарговай праверкі ў сувязі з гібеллю ў Светлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча дэманструе недапушчальную нядбайнасць следчага Вячаслава Петачэнкі.
10.12.2014 Праваабаронцы прэзентавалі “Справаздачу па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання”
Па выніках маніторынгу даследчыкамі прапанаваныя меры як у галіне нарматыўнага рэгулявання, так і ў галіне правапрымянення, якія дазваляюць палепшыць становішча зняволеных.
09.12.2014 Cаманадзейны следчы Скавародкін: "Ён няхай мяне баіцца - я ж з СК"
Пётр Кучура распавёў пра нядаўнюю размову са следчым Скавародкіным. Напэўна, той наведаўся да асуджанага ў межах чарговай праверкі па факце аб катаваннях хлоркай у магілёўскай ПК-15, але размова звялася толькі да прэтэнзіяў на адрас Кучуры, па скаргах якога адмененыя ўжо чатыры пастановы гора-следчага.
01.12.2014 Свет без турмаў. Гэта магчыма?
Інтэрнэт-праект kalidor.net паспрабаваў разабрацца, у чым асноўная праблема сучаснай пенітэнцыярнай сістэмы, ці магчыма скасаваць інстытут турмы і як павінна выглядаць пакаранне. На гэтыя пытанні адказвалі і праваабаронцы Наста Лойка і Павел Сапелка.
24.11.2014 Аляксандр Вайцешык скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў Нясвіжскім ІЧУ
У скарзе адзначаецца, што ў камеры № 4 няма туалета, а сукамернікі карысталіся адкрытым вядром, якое стаяла ў брудным куце. Смурод у камеры быў настолькі вялікі, што ў такіх умовах немагчыма адчуваць сябе чалавекам.
24.11.2014 З'явілася надзея на аб'ектыўны суд у справе пра гібель Аляксандра Акуліча ў светлагорскім ІЧУ
Суд Светлагорскага раёна адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Акуліча, пагадзіўшыся з усімі довадамі скаргі праваабаронцаў.
12.11.2014 Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды працоўнай дыскрымінацыі зняволеных
Праблему, якую праваабаронца апісвае ў звароце ў Канстытуцыйны суд, ён спазнаў на сабе ў бабруйскай калоніі, і яна закранае ўсіх асуджаных, што працуюць у месцах зняволення.
05.11.2014 Справа Пятра Кучуры высвечвае непрафесіяналізм супрацоўнікаў Следчага камітэта
Пракуратура адмяніла чацвертую запар пастанову сумна вядомага магілёўскага следчага Скавародкіна аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў асуджанага.
25.10.2014 Актывіст скардзіцца на прыніжаючыя ўмовы ўтрымання ў салігорскім ІЧУ
Уладзімір Лемеш накіраваў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання пад вартай у Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання. Гэтыя ўмовы актывіст лічыць прыніжаючымі чалавечую годнасць.
20.10.2014 Магілёўскія следчыя вырашылі ігнараваць Людмілу Кучура
Людміла Кучура, дамагаючыся пакарання за катаванні мужа ў ПК-15, пасля года перапіскі з магілёўскім аддзелам Следчага камітэта раптам апынулася ў баку: следчыя сталі ігнараваць скаргі, адмаўляючыся прызнаваць яе ў якасці заяўніка.










