Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
29.09.2015 Мікалай Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа)
ПЦ "Вясна" правёў інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра праблемы, з якімі яны сутыкнуліся за кратамі. Першыя сведчанні - ад Мікалая Дзядка.
21.09.2015 Як выжыць у беларускай турме: псіхалігічныя парады ад Яўгена Васьковіча
Самы малады палітвязень Яўген Васьковіч за час знаходжання за кратамі па-свойму асэнсаваў турмныя пастулаты «Не вер, не бойся, не прасі» і падзяліўся жыццёвымі парадамі, заснаванымі на турэмным досведзе, з сайтам palitviazni.info.
11.09.2015 Асуджаны з Мазыра: "У нас на хіміі ствараюць парадкі як на зоне"
Асуджаныя папраўчай установы № 20, якія знаходзіцца ў Мазыры, звярнуліся з калектыўнай скаргай ў Дэпартамент па выкананню пакаранняў пры МУС РБ. Свае подпісы паставілі 80 чалавек.
07.09.2015 Якія абмежаванні могуць быць накладзеныя на былых палітвязняў
Пасля вызвалення 6 палітвязняў прагучала шмат меркаванняў, наконт абмежаванняў, якія могуць быць накладзены на іх, бо ўсе яны маюць незнятыя судзімасці. Прапануем тлумачэнне юрыста Паўла Сапелкі для сайта palitviazni.info.
26.08.2015 Павел Сапелка: "Зняволеных у ЛПП трэба не працаўладкоўваць, а распусціць дадому, стварыўшы эфектыўную сістэму сацыяльнай рэабілітацыі"
Дзяржаву абавязалі дапамагаць лячэбна-працоўным прафілакторыям (ЛПП) ў працаўладкаванні грамадзян, а таксама выпраўленчым установам адкрытага тыпу ў працаўладкаванні асуджаных.
24.08.2015 Гомельская «хімія»: адсутнасць працы, грошай, харчаванне адзін раз у дзень
Інфармацыяй пра ўмовы жыцця ў «Выпраўленчай установе адкрытага тыпу №18» Гомеля падзяліўся адзін з асуджаных, жыхар Рэчыцы Уладзімір Прадкін. Звярнуцца да журналістаў мужчыну вымусіла адчайнае становішча, у якое ён трапіў на «хіміі».
19.08.2015 Забарону на ўдзел у выбарах зняволеных праваабаронцы лічаць неабгрунтаванай
Юрыст Павел Сапелка ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары» раскрывае пытанне аб неабгрунтаваным абмежаванні права ўдзельнічаць у выбарах асуджаных і зняволеных следчых ізалятараў.
19.08.2015 Атручванне асуджанага хлёркай - катаванне ці "парушэнне санітарных нормаў"?
Следчы камітэт РБ адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў магілёўскай ПК-15, якія катавалі Пятра Кучуру хлёркай ў ШЫЗА, але пры гэтым піша пра "парушэнне санітарных нормаў".
12.08.2015 Iгару Аліневічу ізноў пагражае спагнанне ў калоніі
На гэты раз на Ігара Аліневіча склалі рапарт “за хаджэнне не па форме”. Цяпер чакаецца рашэнне аб меры спагнання за гэтае “парушэнне”.
11.08.2015 Юрыя Рубцова перавялі ў бабруйскую калонію
Пра перавод ПЦ "Вясна" стала вядома 11 жніўня. Былы палітвязень папраўчай калоніі №2 Алесь Бяляцкі кажа, што Юрыю Рубцову там будзе не проста праз прэсінг з боку адміністрацыі, які ён спазнаў на сабе.
29.07.2015 Павел Сапелка: Прычыны, па якіх мне адмовілі ў наведванні месцаў прымусовага ўтрымання, відавочна, выкладзены ў маім звароце ў МУС
Юрыст Павел Сапелка атрымаў адказ з Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС на свой зварот, у якім прасіў дазволу на наведванне месцаў прымусовага ўтрымання з мэтаю іх маніторынгу.
27.07.2015 Маці Мікалая Дзядка: Два квадратных метра - норма плошчы на аднаго чалавека ў ПКТ. Гэта жудасна!
Маці Мікалая Дзядка звярнулася ў ДВП МУС, каб даведацца, якія памеры камеры прадугледжаны нормамі ўмоў утрымання асуджаных у ПКТ і ці не парушаюцца яны ў дачыненні да палітвязня.
24.07.2015 Жанчыны ў калоніі: парушэнне працоўных і сацыяльных правоў
Паводле некаторых дадзеных, ва ўсіх пенітэнцыярных сістэмах свету доля жанчын у турмах складае ад 2% да 8% ад агульнай колькасці зняволеных. Але сітуацыя з жанчынамі-зняволенымі вельмі адрозная ад сітуацыі з мужчынамі, і таму ёй трэба надаць асаблівую ўвагу.
13.07.2015 Арыштны дом у Баранавічах: як утрымліваюць зняволеных
Былы зняволены адзначыў, што камера была і сталовай, і ўмывальнікам з прыбіральняй, і сушылкай з пральняй. Прыбіральня сталінскага часу – дзірка ў палозе, адкрытая на камеру. Па словах Бяльчука, прыходзілася прасціну неяк мацаваць – людзі ж побач.
10.07.2015 Праваабаронцу Сяргея Усцінава адмовіліся ўключыць у Грамадскую назіральную камісію
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама адхіліла кандыдатуру праваабаронцы Сяргея Усцінава ў члены Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі.










