Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
21.03.2016 Смерць у Жодзінскай турме: выпадковасць ці халатнасць персаналу?
Жыхарка Мінска Марына Георгіеўна Багданава звярнулася па дапамогу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” са спадзяваннем дамагчыся пакарання медыцынскіх работнікаў Жодзінскай турмы №8, у якой нядаўна памёр яе сын. Маці лічыць, што медыкі неналежна выканалі свае прафесійныя абавязкі.
21.03.2016 Шклоўскіх падлеткаў дзеля прафілактыкі злачыннасці звазілі ў калонію
Навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Шклова” звазілі ў выпраўленчую калонію №17 і азнаёмілі з умовамі ўтрымання зняволеных за калючым дротам.
02.03.2016 Апублікавана справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі
Эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы Павел Сапелка адзначае, што ў 2015 годзе ў месцах прымусовага ўтрымання ў асноўным захавалася ранейшае становішча і тыя сур'ёзныя недахопы ў заканадаўстве, з якімі праваабаронцы звязвалі магчымасць беспакараных парушэнняў правоў зняволеных, не ліквідаваныя.
17.02.2016 Стварэнне асобнай калоніі з невыноснымі ўмовамі ўтрымання супярэчыць асноўным прынцыпам міжнароднага і нацыянальнага права
У пачатку снежня 2014 года прэзідэнт Беларусі заявіў, што неабходна зрабіць больш жорсткім пакаранне за распаўсюд наркотыкаў і стварыць для наркагандляроў спецыяльныя калоніі з максімальна жорсткімі ўмовамі.
12.02.2016 Наймальнік хоча пазбавіць Андрэя Князькова кампенсацыі за вытворчую траўму
Адбыўся суд па касацыйнай скарзе адказчыка РУП «Папраўчая калонія №2 г. Бабруйска» па справе аб частковым задавальненні іску на карысць Андрэя Князькова, які атрымаў вытворчую траўму ў калоніі.
13.01.2016 Кампенсацыі за вытворчую траўму асуджаны дамагаецца пяты год
У студзені 2011 года асуджаны Андрэй Князькоў атрымаў траўму на вытворчасці ў Магілёўскай калоніі, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Пасля гэтага ён некалькі гадоў дамагаўся права атрымаць матэрыяльную кампенсацыю.
04.12.2015 Судовыя разбіральніцтвы ў справе аб смерці Аляксандра Акуліча ў Светлагорскім ІЧУ зайшлі ў тупік
Нягледзячы на тое, што суддзі адмяняюць адну за другой пастановы Светлагорскага РАСК, у цэлым яны падтрымліваюць кірунак, у якім ідзе следства, не прыслухоўваючыся да неабвержных аргументаў праваабаронцаў.
30.11.2015 Дэпартаменту выканання пакаранняў трэба нагадаць пра міжнародныя абавязацельствы Беларусі
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот ПЦ “Вясна” па пытанні ўмоваў утрымання ў зняволенні Андрэя Бандарэнкі. Зварот пакінуты без разгляду па сутнасці.
05.11.2015 Ігар Аліневіч: Турма – не нагода, каб здавацца і адракацца ад сябе
Былы палітвязень Ігар АЛІНЕВІЧ распавядае сайту palitviazni.info пра фарміраванне свайго светапогляду і тое, як стаў анархістам, пра сваю крымінальную справу, жыццё за кратамі і пасля вызвалення.
03.11.2015 Жана Пцічкіна хоча дайсці да суда
Жана Пцічкіна, маці загінулага ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна, азнаёмілася з вынікамі праведзенай экспертызы па зноў узбуджанай крымінальнай справе.
28.10.2015 Мікалай Дзядок: Мой досвед камусьці патрэбны, значыць сядзеў не дарма
У ЕГУ адбылася сустрэча з былым палітвязнем Мікалаем Дзядком.
27.10.2015 Актывіст дамогся частковага паляпшэння ўмоў утрымання ў ІЧУ Смалявіцага і Мінскага раёнаў
Упраўленне наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС, па выніках праверкі скаргі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Смалявіцага і Мінскага раёнаў даслала афіцыйны адказ.
23.10.2015 Яўген Васьковіч: “У зняволенні мне дапамагала ўвага звонку” (відэа)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае серыю інтэрв’ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены за кратамі, і праблемы, з якімі яны там сутыкнуліся. Прапануем вам сведчанні ад Яўгена Васьковіча.
15.10.2015 Ігар Аліневіч: Турэмшчыкі баяцца толькі аднаго – моцы (відэа)
ПЦ "Вясна" правёў інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены за кратамі і праблемы, з якімі яны там сутыкнуліся. Наступныя сведчанні ад Ігара Аліневіча.
07.10.2015 Юрый Рубцоў: Людзей у СІЗА трымаюць фактычна не ў камерах, а ў прыбіральнях (відэа)
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены імі за кратамі і пра ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, з якімі яны там сутыкнуліся. Прапануем вашай увазе сведчанні Юрыя Рубцова.










