Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
12.12.2017 Міхаіл Жамчужны асцерагаецца за сваё жыццё
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны чарговы раз пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.
05.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на спагнанне адміністрацыі калоніі разгледзіць суд
Суд Горацкага раёна 8 снежня ў 14.30 разгледзіць скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на першае вынесеная яму адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнанне.
01.12.2017 Апошні падарунак ад сына. Сямʼя атрымала кампэнсацыю за жыцьцё Ігара Пцічкіна
Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты.
17.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў 11-ае спагнанне ў ШЫЗА
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі.
09.11.2017 Месца прыгатавання ежы для адміністрацыйна арыштаваных - сакрэтная інфармацыя
Праваабаронца Павел Левінаў ужо паўгода штурмуе скаргамі дзяржорганы дамагаючыся зменаў умоваў утрымання і паляпшэння якасці харчавання. Аднак, чыноўнікі шлюць адпіскі.
02.11.2017 Чаму міністр Шуневіч паспешліва адмяніў прыём па пытанні датэрміновага вызвалення асуджанага Кучуры?
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК-15, пасля першай адмовы ўсё ж была запрошаная на 1 лістапада на прыём да кіраўніка МУС, дзе хацела абмеркаваць сітуацыю з пастаяннай адтэрміноўкай ўмоўна-датэрміновага вызвалення мужа. Але на працягу двух тыдняў, якія заставаліся да прызначанага прыёму, рашэнне ведамства імкліва мянялася.
02.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны пачаў абскарджанне вынесеных яму спагнанняў
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што на пачатку гэтага тыдня палітвязень Міхаіл Жамчужны падаў скаргу на першае вынесенае яму ў Горацкай калоніі №9 спагнанне ў выглядзе пяці сутак утрымання ў ШІЗА.
28.09.2017 Сацыяльныя даследчыкі і праваабаронцы абмеркавалі становішча ўразлівых групаў насельніцтва
Дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маладыя людзі з інваліднасцю, зняволеныя - іх становішча стала прадметам абмеркавання на круглым стале «Актуальныя праблемы ўразлівых групаў насельніцтва: беларускі і еўрапейскі вопыт» у Мінску 28 верасня.
22.09.2017 Бяляцкі заклікаў ДВП гарантаваць захаванне асноўных правоў і свабодаў палітвязню Жамчужнаму
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні Міхаілу Жамчужнаму тых ўмоваў адбыцця пакарання, пры якіх яго бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў былі б гарантаваныя.
21.09.2017 Справа Акуліча: Што Беларусь адказала КПЧ па факце ягонай смерці пад час арышту?
Кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь накіравалі Пярэчанні ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з індывідуальным зваротам Валянціны Акуліч, сын якой гвалтоўна загінуў у Светлагорскім ІЧУ 26 траўня 2012 года.
14.09.2017 Пасля 29 сутак у ШІЗА палітвязень Міхаіл Жамчужны на месяц накіраваны ў ПКТ
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пасля пераводу ў калонію ў Горках палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо чатыры разы быў змешчаны ў штрафны ізалятар. Пасля выхаду з ШІЗА яму было вынесена чарговае спагнанне – адзін месяц змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу.
05.09.2017 Аляксей Мілюкоў аб’явіў галадоўку праз здзекі ў калоніі
Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” блогер з Бабруйску Алег Жалноў, яго сын Аляксей Мілюкоў (Жалноў), які знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Горках, аб’явіў галадоўку.
01.08.2017 МУС не падтрымала ініцыятыву па змене ўмоў утрымання ў ІЧУ
Праваабаронцы атрымалі адказ на калектыўны зварот па змяненні ўмоў утрымання адміністрацыйна арыштаваных, пад якім падпісалася 364 чалавек, паведамляецца на сайце protivpytok.org.
28.06.2017 У правяраючых органаў няма заўваг да якасці ежы ў ЦІП і жодзінскім ІЧУ
Былыя сутачнікі атрымалі адказы на свае калектыўныя звароты па фактах неякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ў ІЧУ г. Жодзіна.
26.06.2017 КПЧ ААН прыняў да разгляду зварот аб катаваннях у ІЧУ Аляксандра Акуліча
Маці загінулага ў Светлагорскім ІЧУ адміністратыўна арыштаванага Аляксандра Акуліча паведаміла, што яе зварот быў зарэгістраваны 12 чэрвеня ў Камітэце па правах чалавека ААН.










