Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
17.05.2018 Поўная ізаляцыя: Жамчужны не атрымлівае лістоў з волі, ягоная карэспандэнцыя не выходзіць з калоніі
Пасля змяшчэння палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў ПКТ ён атрымаў адзіны ліст, датаваны 10 кастрычніка 2017 года, некалькі навагодніх паштовак і лістоў, якія былі дасланы яму падчас шматмесячнага ўтрымання ў ШІЗА. Ніводнага ліста ад сяброў, калег і знаёмых, якія былі б датаваныя апошнім месяцам, Жамчужны не атрымліваў.
03.05.2018 ДВП разгледзеў петыцыю Людмілы Кучура па перадачы сваіх жа паўнамоцтваў Мінюсту
Петыцыя Людмілы Кучура з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы Департамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і накіраваная першапачаткова ў Савет міністраў, была пераслана спачатку ў Міністэрства ўнутранных спраў, а потым і зусім у сам Дэпартамент.
27.04.2018 Што адкажа генерал-маёр Маткін жонцы асуджанага?
Людміла Кучура накіравала скаргу начальніку ДВП, у якой выказала нязгоду з вынікамі праверкі, праведзенай яго намеснікам Іванам Мысліцкім, указала на несупадзенне інфармацыі па колькасці накіраваных лістоў мужам ў яе адрас і просіць даць праўдзівыя адказы на ўсе пастаўленыя раней пытанні.
25.04.2018 Праваабаронцу ізноў не ўключылі ў склад ГНК
Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз адмовіла ва ўключэнні старшыні «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай у склад грамадскай назіральнай камісіі, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю папраўчых устаноў.
20.04.2018 Праваабаронцы расчараваныя неэфектыўнай дзейнасцю грамадскіх назіральных камісій
Прэзідэнт беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Равяка напачатку лютага звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі з просьбай праверыць Горацкую ВК №9, дзе ўтрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны. Вынікі праверкі моцна расчаравалі праваабаронцу.
19.04.2018 Петыцыя Людмілы Кучуры: Саўмін перанакіроўвае, МУС адмоўчваецца
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перанакіраваў зварот і петыцыю Людмілы Кучуры ў Міністэрства ўнутранных спраў з просьбай паведаміць жанчыны пра вынікі разгляду.
12.04.2018 У Расіі будзе створаны Нацыянальны прэвентыўны механізм па прадухіленні катаванняў. А што ў нас?
У Расіі можа з'явіцца агульнарасійская сістэма кантролю над турмамі, піша Маскоўская Хельсінкская група.
10.04.2018 Людміла Кучура: “Заахвочванні носяць цынічны характар?”
Жонка асуджанага Пятра Кучуры днямі атрымала адказ на скаргу з Магілёўская абласной пракуратуры, у якой указвала на факты ціску на яе мужа ў папраўчай калоніі №15 – змяшчэнне яго ў ШІЗА, абмежаванне ў тэлефанаваннях, а таксама вынясенне папярэджанняў, каб пазбавіць умоўна-датэрміновага вызвалення.
26.03.2018 Палітвязня Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна
Адміністрацыя калоніі больш не можа хаваць праблемы са здароўем палітвязня – 27 сакавіка Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню.
20.03.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШІЗА
Гэта ўжо 24 спагнанне ў дачыненні да палітвязня, вынесенае адміністрацыяй калоніі №9 г. Горкі меньш, чым за год знахожання ў ёй.
16.03.2018 Жонка асуджанага Пятра Кучуры: “У мяне ёсць усе падставы баяцца за яго жыццё”
Людміла Кучура звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
15.03.2018 Горацкі суд не бачыць падстаў для задавальнення скаргаў Міхаіла Жамчужнага
У судзе Горацкага раёна 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнанні ў верасні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калоніі №9.
13.03.2018 Да Ігара Гершанкова не даходзяць лісты маці: а кожны з іх можа быць апошнім
Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова паведаміла ПЦ “Вясна” аб парушэнні права на карэспандэнцыю яе сына.
07.03.2018 ГНК наведаюць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
Як даведалася праваабаронца Таццяна Рэвяка, Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.
06.03.2018 У Змітра Паліенкі можа быць гангрэна, а турэмны доктар не ведае, як яго лячыць
Доктар Бабруйскай калоніі, не ведае, што адбываецца з нагою палітвязня, рана на якой доўгі час не загойваецца, піша belsat.eu.










