Навіны на тэму: заявы
03.05.2010 ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”
Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыняла заяву з нагоды вобшуку 30 красавіка ў прыватным офісе наваполацкага праваабаронцы Зьміцера Салаўёва.
20.04.2010 Вывешванне бел-чырвона-белага сцяга не з’яўляецца падставай для крымінальнага пераследу
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
23.03.2010 У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротныя прысуды
Заява РПГА БХК і ПЦ "Вясна" у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”
17.03.2010 “Вясна” выказвае занепакоенасьць жорскімі ўмовамі ўтрыманьня палітзняволеных на Кубе
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”
16.02.2010 Асамблея НДА выступае ў абарону польскай нацыянальнай меншасьці
Кіраўніцтва Асамблеі НДА выказвае салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі польскага паходжаньня ў іх змаганьні за права на свабоду асацыяцыі.
04.02.2010 Заява Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” аб пераследзе сяброў аб’яднання
З 2010 года распачалася беспрэцэдэнтная акцыя па шальмаванні і пераследу членаў нашай афіцыйна зарэгістраванай творчай арганізацыі. Па ўсёй краіне беларускамоўных і рускамоўных паэтаў, празаікаў і крытыкаў зноў пачалі выклікаць у дзяржаўныя інстанцыі ды ультыматыўна патрабаваць выйсці з СБП.
02.02.2010 Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуе неадкладнага вызвалення Івана Міхайлава і тэрміновага прыняцця парламентам Закона “Аб альтэрнатыўнай службе”
1 лютага 2010 года суд суд Мінскага р-на прыгаварыў Івана Міхайлава да трох месяцаў арышту за ўхіленне ад мерапрыемстваў, зваязаных з прызывам на вайсковую службу.
29.01.2010 Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў выказала салідарнасць з беларускімі калегамі
Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў (AEJ) выступіла з заявай, у якой заклікала кіраўніцтва Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў і забяспечыць бесперашкодную дзейнасць БАЖ.
12.01.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спынення крымінальнай справы супраць Івана Міхайлава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладанага вызвалення Івана Міхайлава і спынення крымінальнай справы супраць яго. Сябры арганізацыі лічаць недапушчальным крымінальны пераслед асобаў, якія адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы па рэлігійных матывах і выказваюць гатоўнасць прайсці альтэрнатыўную службу.
22.12.2009 Сьнягуркі спрабавалі перадаць заяву ў парлямэнт (фота)
Сьнягуркі і навагоднія зайцы спрабавалі аднесьці ў парлямэнт заяву з патрабаваньнем скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу. Аднак на падыходзе да будынку парлямэнту група невядомых у цывільным перашкодзіла ўдзельнікам гэпэнінгу. У Дом ураду прарвалася адзіная Сьнягурка і два праваабаронцы.
08.12.2009 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды выкраданняў грамадскіх актывістаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае глыбокую заклапочанасць у сувязі з мэтанакіраванымі выкраданнямі актывістаў моладзевых арганізацыяў прадстаўнікамі беларускіх сілавых ведамстваў.
01.12.2009 Пытанне адмены артыкула 193-1 застаецца адкрытым, канстатуюць праваабаронцы
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паведаміла пра магчымасць дэкрыміналізацыі артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу. Але прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны адзначаюць, што перанос адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў з крымінальнага заканадаўства ў сферу адміністратыўнага цалкам праблемы не вырашае.
30.11.2009 Інфармацыйная кампанія аб магчымасці адмены пакарання смерцю будзе праводзіцца ў Беларусі
Інфармацыйная кампанія, якая зрабіла б пытанне аб магчымай адмене ў Беларусі пакарання смерцю больш адчувальным для насельніцтва, будзе праводзіцца ў нашай краіне ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
28.10.2009 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды смяротных прысудаў, вынесеных Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку
Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады не выконваць смяротныя прысуды Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку і патрабуюць неадкладна прыняць меры для ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.










