Навіны на тэму: заявы
04.01.2011 Нямецка-беларускае таварыства патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць гвалт і пераслед апазіцыі
Нямецка-беларускае таварыства, арганізатар міжнароднай канферэнцыі “Мінскі форум”, надзвычай заклапочана актуальным развіццём падзей у Беларусі, абурана эскалацыяй гвалту ў Мінску ў вечар падчас выбараў. Таварыства ацэньвае падзеі ўвечары падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі як правал у развіцці краіны і ў збліжэнні з Еўрапейскім Звязам.
04.01.2011 “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты” патрабуюць вызваленьня лідэраў і актывістаў “Маладога фронту”
Партнерская арганізацыя Інстытута Дэмакратычнага “Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты”, адно з самых уплывовых моладзевых аб’яднанняў у Еўропе, выступіла з адмысловымі заявамі адносна сітуацыі ў Беларусі.
03.01.2011 ПЦ “Вясна” пратэстуе супраць кампаніі тэрору ў адносінах да іншадумцаў і палітычных апанентаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць распачатай у Беларусі кампаніі тэрору ў адносінах да іншадумцаў і палітычных апанентаў дзеючай улады, патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і спынення рэпрэсій.
03.01.2011 «Рэпарцёры без межаў» асуджаюць «сістэматычныя рэйды» супраць журналістаў у Беларусі
«Рэпрэсіі супраць беларускіх СМІ, якія асвятлялі паслявыбарныя падзеі 19 снежня, апошнімі днямі яшчэ больш узмацніліся», – адзначаецца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў», прынятай 30 снежня.
03.01.2011 Прэзыдэнт Польшчы заклікаў спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
Сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэмаў навагодняга звароту прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
27.12.2010 Зварот праваслаўнай інтэлігенцыі: Недапушчальна беззаконне, у якое апускаецца Беларусь
33 праваслаўныя актывісты, дзеячы культуры, бізнэсмены выступілі з беспрэцэдэнтным лістом на адрас патрыярха Кірыла. Падаём яго цалкам, у перакладзе на беларускую.
24.12.2010 БАЖ звярнуўся да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" заклікала звярнуць увагу на шматлікія парушэнні закона, якія мелі месца ў апошнія дні.
24.12.2010 Заява Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека адносна разгону мірнай дэманстрацыі і нападу на офіс сябра FIDH ў Беларусі ПЦ "Вясна"
Парыж, 20 снежня, 2010 - Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) выказвае сур'ёзную заклапочанасць з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, асабліва ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г., пасля якіх АМАПам жорстка разагнаная дэманстрацыя пратэсту супраць несправядлівага правядзення выбараў. АМАПам былі збітыя і затрыманыя сотні людзей, у тым ліку тры кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта і каардынатар кампаніі назірання за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
24.12.2010 Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі
Арганізацыі Сеткі Дамоў правоў чалавека прынялі адкрыты зварот да прэзідэнта Беларусі, у якім заклікалі вызваліць сотні дэманстрантаў, журналістаў, палітыкаў, затрыманых за мірнае выражэнне сваёй думкі на пл. Незалежнасці ў Мінску ўвечары 19 снежня. Заклапочанасць выклікае і лёс іншых затрыманых.
24.12.2010 Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў выступае за вяртаньне да санкцыяў
Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Уры Розэнталь у размове з прадстаўніком ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіў, што яго краіна гатовая бліжэйшым часам зрабіць адпаведныя захады ў дачыненьні да Менску.
24.12.2010 Літоўскі Сойм прапануе аднавіць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
У прынятай 23 снежня рэзалюцыі літоўскі парламент з жалем канстатуе, што праведзеныя 19 снежня выбары прэзbдэнта Беларусі не адпавядалі вылучаным АБСЕ патрабаванням дэмакратычнасці і празрыстасці.
24.12.2010 Freedom House заклікае да санкцыяў супраць Беларусі
Праваабаронцы заклікалі Эўразьвяз аднавіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі беларускія ўлады цягам бліжэйшых двух тыдняў не адкажуць канкрэтнымі дзеяньнямі на заклікі Захаду.
24.12.2010 ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі
Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь
23.12.2010 Адкрыты зварот музыкантаў да беларускіх уладаў
Расійскія і беларускія музыкі заклікаюць адпусціць затрыманых 19 снежня ў Мінску.
23.12.2010 Неадкладна вызваліць палітвязняў
Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь










