Навіны на тэму: заявы
22.04.2011 Заява Назіральнага Савета Камітэта міжнароднага кантролю
У святле ўзбуджэння ў дачыненні да Беларусі Маскоўскага механізму і заяў у адказ прадстаўнікоў МЗС Рэспублікі Беларусі аб тым, што Беларусь няўхільна выконвае ўсе абавязацельствы АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння, арганізацыі-ўдзельнікі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выказваюць заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася вакол прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі, створанай пад эгідай Камітэта.
13.04.2011 Магілёўскія дэмакраты прынялі заяву з асуджэннем тэрарыстычных дзеянняў
“Нас хвалюе пытанне аб тым, што ўлады зноў могуць пачаць пад выглядам правядзення расследвання неабгрунтаваны пераслед актывістаў апазіцыі, як гэта ўжо было пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў горадзе Мінску. Ну і, безумоўна, мы вельмі спачуваем усім пацярпелым, іх родным і блізкім”, - падкрэсліў Юрый Новікаў, сташыні Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсіл. 12 красавіка дэмакратычныя актывісты прынялі заяву ў сувязі з крывавым тэрактам 11 красавіка ў Мінску.
13.04.2011 Міжнародная назіральная місія спачувае
Міжнародная назіральная місія прыносіць свае шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых, а таксама ўсім, хто пацярпеў падчас выбуху.
12.04.2011 Старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Гумінскі знайшоў вінаватых у трагедыі?
"Трэба даць ацэнку дзеянням псеўдапатрыётаў", - заявіў 12 красавіка журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. Паводле ягоных слоў, пасля ўчорашняга выбуху на станцыі Мінскага метрапалітэна "Кастрычніцкая" грамадства "павінна зрабіць пераацэнку каштоўнасцяў".
11.04.2011 “Вясна” пратэстуе супраць крымінальнага пераследу Андрэя Пачобута
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе ад уладаў Беларусі: - неадкладна спыніць крымінальны пераслед Андрэя Пачобута; - скасаваць дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэксу ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў; - зарэгістраваць непрызнаны беларускімі ўладамі незалежны Саюз палякаў Беларусі.
05.04.2011 Грамадзянская супольнасьць супраць пазбаўлення памяшканьня Сядзібы БНФ
Праўленьне Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі распаўсюдзіла заяву “Аб сытуацыі вакол памяшканьня сядзібы БНФ”. У ёй асацыяцыя выказвае занепакоенасьць у сувязі з узьніклай сытуацыяй. Як вядома, камунальныя службы Савецкага раёну Менску не працягнулі дамову арэнды памяшканьня, якое БНФ займала цягам 20 год.
30.03.2011 Еўрапейскія юрысты патрабуюць спынення пераследу беларускіх адвакатаў
Еўрапейская асацыяцыя адвакатаў European Criminal Bar Association звярнулася да міністра юстыцыі Віктара Галаванава з нагоды фактаў пераследу шэрагу беларускіх адвакатаў з прычыны іх удзелу ў абароне правоў падазраваных і абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
30.03.2011 Заява ГА «БАЖ» з нагоды ўзмацнення ціску на журналістаў (канец сакавіка 2011 г.)
Цягам апошніх дзён у Беларусі зноў рэзка пагоршылася становішча са свабодай журналісцкай дзейнасці.
30.03.2011 “Міжнародная амністыя” абвясьціла Мікіту Ліхавіда вязьнем сумленьня
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” выступіла з асуджэньнем апошніх прысудаў, вынесеных беларускімі судамі палітычным актывістам Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Мікіту Ліхавіду.
25.03.2011 Віцебскі “Вольны шлях” пратэстуе супраць высылкі з Беларусі Андрэя Юрава
Нефармальны рух “Вольны шлях” накіраваў адкрыты ліст у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), дзе напісана, што моладзь занепакоена цяперашняй сітуацыяй у краіне, дзе парушаюцца грамадзянскія правы. Адной з апошніх праяваў парушэння правоў віцебская моладзь лічыць і выправаджэнне з краіны вядомага праваабаронцы, кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Андрэя Юрава.
21.03.2011 “Вясна” супраць забароны і цэнзуравання выступаў беларускіх музыкаў і творцаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыняў заяву з нагоды аднаўлення антыканстытуцыйнай практыкі забароны і цэнзуравання выступаў музычных гуртоў і выканаўцаў. Праваабаронцы гатовыя дапамагчы забароненым творцам у адстойванні канстытуцыйных правоў.
18.03.2011 Прадстаўнікі Беларусі адмовіліся ад дыялогу ў Савеце па правах чалавека ААН
14 сакавіка, у панядзелак, на 16-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіць зараз у Палацы Нацый у Жэневе (Швейцарыя), прадстаўнік дэлегацыі Літвы агучыў сумесную заяву 45 дзяржаў па сітуацыі ў Беларусі. Яго падпісалі ўсе члены ЕС і краіны-кандыдаты, Нарвегія, Швейцарыя, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Ізраіль і Замбія, а таксама далучыўся Габон.
15.03.2011 Заява Front Line з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі адвакацкай ліцэнзіі
15 сакавіка Front Line – арганізацыя, дзейнасць якой скіраваная на абарону праваабаронцаў – прыняла заяву з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі права займацца адвакацкай дзейнасцю. Front Line лічыць, што тое, што адбываецца, з'яўляецца спробай аказаць ціск на адвакатаў у Беларусі і абмежаваць іх незалежнасць, а таксама парушае міжнародныя стандарты і нормы, прынятыя Беларуссю.
09.03.2011 "Міжнародная амністыя" заклікала масава пісаць лісты Лукашэнку і Васілевічу
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і іншых 11 вязняў сумлення.
24.02.2011 «Патрабуем тэрміновага і безумоўнага вызвалення журналіста, прызнанага вязнем сумлення...»
1 сакавіка павінен пачацца суд над прэс-сакратаром экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандрам Атрошчанкавым. 23 лютага на сайце грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з’явілася заява з гэтай нагоды.










