Навіны на тэму: заявы
06.08.2011 ЕС заклікаў беларускія ўлады растлумачыць прычыны затрымання Алеся Бяляцкага
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрымання праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эштан, размешчанай на сайце Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці.
06.08.2011 Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты
Заява Сакратарыята Саюза беларускіх пісьменнікаў
05.08.2011 Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці
Заява Праўлення Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
05.08.2011 Жанна Літвіна: “Мы заклікаем неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць пераслед беларускіх праваабаронцаў”
“Алесь - бясстрашны і прынцыповы чалавек. Ні ён, ні яго калегі ніколі не баяліся публічна адстойваць свае перакананні, за што не раз былі прыцягнутыя да адказнасці. Гэтыя адкрытасць і цвёрдасць даюць надзею, што Алесь дастойна справіцца і з гэтым чарговым выпрабаваннем”,- адзначае ў распаўсюджанай прэс-службай ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заяве яе старшыня Жанна Літвіна.
05.08.2011 Дзейны старшыня АБСЭ асудзіў арышт Бяляцкага
Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, выказаў глыбокую заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, спасылаючыся на арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
05.08.2011 МЗС Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчванні банкаўскіх рахункаў Бяляцкага
Міністэрства замежных спраў Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчванні банкаўскіх рахункаў кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага – пра гэта Радыё Рацыя заявіў прэс-сакратар літоўскага МЗС Мідаўгас Лашас.
05.08.2011 Старшыня Еўрапарламента заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага
Старшыня Еўрапарламента заклікаў беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага. Зварот Ежы Бузэка быў апублікаваны ў лічаныя гадзіны пасля затрымання беларускага праваабаронцы. Ён выказвае здзіўленне з прычыны новага ціску на Праваабарончы цэнтр “Вясна” і асабіста на кіраўніка цэнтра Алеся Бяляцкага.
03.08.2011 Беларусь павінна адмовіцца ад драконаўскіх законапраектаў, якія забараняюць “маўклівыя пратэсты”
Заява Amnesty International ад 1 жніўня 2011 г.
01.08.2011 Брытанія заклікала Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне
Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан заклапочаны ўжываньнем сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пра гэта заявілі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Менску.
26.07.2011 Заява дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага з нагоды аперацыі Змітра Бандарэнкі
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі выступіў з заявай з нагоды маючай адбыцца аперацыі на пазваночнік асуджанаму да турэмнага зняволення каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Змітру Бандарэнку.
26.07.2011 Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі 25 ліпеня распаўсюдзіла заяву, прысвечаную праблеме катаванняў і жорсткаму абыходжанню ў месцах пазбаўлення волі ў нашай краіне.
25.07.2011 Ежы Бузэк: абыходжанне з Бандарэнкам - агіднае і бесчалавечнае
Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк асудзіў дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да палітвязня.
14.07.2011 Пасол Францыі параўнаў вязьняў Бастыліі з асуджанымі па справе 19 сьнежня
Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рынэры перакананы, што беларускія ўлады павінны выпусьціць іншадумцаў з турмаў.
12.07.2011 Украіна пратэстуе супраць затрыманьня ў Менску сваіх грамадзянаў
Як заявіў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын 12 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве, Украіна лічыць няправільным удзел сваіх грамадзян у маўклівых акцыях пратэсту на тэрыторыі Беларусі.
08.07.2011 Камітэт абароны журналістаў і “Рэпартэры бязь межаў” асуджаюць
Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць “ужываньне жорсткіх захадаў супраць незалежнай прэсы і вызваліць усіх журналістаў” – з такім патрабаваньнем выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў”.










