Навіны на тэму: заявы
12.08.2011 Сваякі рэпрэсаваных: Толькі эканамічныя санкцыі вызваляць людзей з турмаў
Маці і жонкі рэпрэсаваных беларусаў звярнуліся да дэмакратычных палітыкаў і грамадскасці ў Беларусі.
12.08.2011 Amnesty International прызнала Алеся Бяляцкага вязнем сумлення
"Беларусь мае права караць за ўтойванне падаткаў як за злачынства. Але абвінавачванні, прад'яўленыя Алесю Бяляцкаму, палітычна матываваныя. Ён - вязень сумлення, затрыманы за ажыццяўленне праваабарончай працы, і ён павінен быць неадкладна вызвалены", - адзначыла эксперт Amnesty International па Беларусі Хэза Макгіл ў заяве арганізацыі ад 11 жніўня.
11.08.2011 Бярозаўскія актывісты падалі заяву на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў райвыканкам з заявай на правядзенне пікету. Яны хочуць правесці яго 24 жніўня 2011 на дазволеным ўладамі месцы – гарадскім стадыёне.
11.08.2011 "Мемарыял" у абарону Алеся Бяляцкага
Заява Антыдыскрымінацыйнага цэнтру «Мемарыял» у абарону Алеся Бяляцкага, кіраўніка беларускага Праваабарончага цэнтра «Вясна», арыштаванага 4 жніўня 2011 г. г у Мінску.
10.08.2011 Нарвежскі Хельсінкскі камітэт заклікае міжнародную супольнасць кансалідавацца дзеля вызвалення Алеся Бяляцкага
"Ціск на Аляксандра Лукашэнку павінен быць павялічаны з дапамогай санкцый. Еўрапейскі Саюз павінен разгледзець пытанне пра павелічэнне колькасці кампаній, з якімі павінен быць абмежаваны гандаль", - заяўляе Нарвежскі Хельсінкскі камітэт з нагоды крымінальнага пераследу Алеся Бяляцкага.
10.08.2011 Сэнатар Маккейн патрабуе вызваліць Бяляцкага
Уплывовы амэрыканскі сэнатар, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў Джон Маккейн запатрабаваў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды іншых вязьняў сумленьня. Ён таксама заклікаў павялічыць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
10.08.2011 АГП заклікае кансалідавацца з праваабаронцамі
Кіруючы орган апазіцыйнага аб’яднання заклікае палітычную супольнасць краіны да кансалідацыі з праваабаронцамі з патрабаваннем вызвалення Бяляцкага з-пад варты. На думку лідара АГП Анатоля Лябедзькі, задачу-мінімум беларускія улады зараз ставяць як дэзарганізацыю працы цэнтру "Вясна" і наагул усяго праваабарончага руху, аднак гэтаму можа перашкодзіць шырокі розгалас адносна затрымання Алеся Бяляцкага.
09.08.2011 Frontline: Арышт Алеся Бяляцкага звязаны з яго законнай праваабарончай дзейнасцю
Frontline занепакоены фізічным і псіхалагічным станам Алеся Бяляцкага, пакуль ён застаецца ў зняволенні, а таксама бяспекай іншых сябраў «Вясны».
09.08.2011 CIVICUS: Утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага - палітычна матываванае і незаконнае
“Мы маем шматлікія падставы меркаваць, што любыя абвінавачванні ў цяперашні час супраць Бяляцкага непасрэдна скіраваныя на падаўленне яго актыўнай падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі, - сказаў Уіл Ласкі, каардынатар CIVICUS у Еўразіі. - CIVICUS лічыць, што яго ўтрыманне пад вартай з’яўляецца палітычна матываваным і незаконным. Арышт Алеся Бяляцкага з’яўляецца яшчэ адным прыкладам пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”.
08.08.2011 Сетка дамоў правоў чалавека заступілася за Алеся Бяляцкага
Пад зваротам да беларускіх уладаў падпісаліся больш за 30 праваабарончых арганізацыяў, што ўваходзяць у Сетку дамоў правоў чалавека.
08.08.2011 Пра пераслед праваабаронцаў у Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі парушэннямі
Заява Міжнароднай назіральнай місіі № 9
08.08.2011 Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага
"Відавочна, што арышт палітычна матываваны. Гэта, без сумневу, пакаранне за праваабарончую дзейнасць Бяляцкага і цэнтра “Вясна”, а таксама спроба запалохаць праваабарончы рух у Беларусі", - адзначае кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.
08.08.2011 Вялікабрытанія: Затрыманьне Бяляцкага - яшчэ адзін абуральны выпадак перасьледу праваабаронцаў
Затрыманьне Алеся Бяляцкага афіцыйны Лондан расцаніў "як яшчэ адзін абуральны выпадак перасьледу праваабаронцаў у Беларусі". Пра гэта гаворыцца ў заяве брытанскага міністра па справах Эўропы Дэвіда Лідынгтана, якую распаўсюдзіла 6 жніўня пасольства Вялікабрытаніі ў Менску.
08.08.2011 Маркус Лёнінг: урад Нямеччыны патрабуе неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага
Нямецкі бок "рэзка асуджае прымяненьне крымінальнага заканадаўства для таго, каб па палітычных матывах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасьці".
06.08.2011 БНФ патрабуе вызваленьня Бяляцкага
Партыя БНФ назвала крымінальны перасьлед праваабаронцы Алеся Бяляцкага "палітычнай расправай".










