Навіны на тэму: заявы

Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікае да міжнароднай падтрымкі Алеся Бяляцкага

25.11.2011 Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікае да міжнароднай падтрымкі Алеся Бяляцкага

Саюз беларускіх пісьменнікаў распаўсюдзіў заяву з нагоды прысуду старшыні ПЦ “Вясна” і сябру СБП Алесю Бяляцкаму, у якой кіраўніцтва найбуйнейшай незалежнай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі звяртаецца да міжнароднай супольнасці з заклікам аб кансалідаванай падтрымцы вядомаму беларускаму праваабаронцу.

Шэсць апазіцыйных арганізацый патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага

25.11.2011 Шэсць апазіцыйных арганізацый патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага

Партыі БНФ, АГП і “Справядлівы свет”, Рух “За свабоду”, кампанія “Гавары праўду” і аргкамітэт па стварэнні партыі БХД прынялі супольную заяву, у якой яны выказалі пратэст у сувязі з выракам Алесю Бяляцкаму.

25.11.2011 Бюро ПАРЭ: Менск павярнуўся сьпінай да Эўропы і яе каштоўнасьцяў

Бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на сваёй сустрэчы ў Эдынбургу 24 лістапада выказала глыбокую занепакоенасьць суровым прысудам праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ПАРЭ.

Human Rights Watch: Прысуд Бяляцкаму – “удар па верхавенстве закону”

25.11.2011 Human Rights Watch: Прысуд Бяляцкаму – “удар па верхавенстве закону”

“Прысуд, вынесены беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў 24 лістапада 2011 года, з’яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Заява Міжнароднага таварыства "Мемарыял": Аб прысудзе Алесю Бяляцкаму

25.11.2011 Заява Міжнароднага таварыства "Мемарыял": Аб прысудзе Алесю Бяляцкаму

Мы лічым, што Еўропа і свет павінны нагадаць Лукашэнку аб гэтых уроках гісторыі і прымусіць яго да нармалізацыі прававых падставаў грамадскага жыцця ў Беларусі.

Сетка Дамоў правоў чалавека: Заклік тэрмінова вызваліць і рэабілітаваць Алеся Бяляцкага

25.11.2011 Сетка Дамоў правоў чалавека: Заклік тэрмінова вызваліць і рэабілітаваць Алеся Бяляцкага

Мы, ніжэйпадпісаныя 64 арганізацыі па правах чалавека, члены і партнёры Сеткі Дамоў правоў чалавека, рашуча асуджаем вырак суду, згодна з якім Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага і спыніць яго крымінальны пераслед.

Libereco пачынае акцыю фота-петыцый у падтрымку Алеся Бяляцкага

25.11.2011 Libereco пачынае акцыю фота-петыцый у падтрымку Алеся Бяляцкага

Праваабарончая арганізацыя Libereco-Partnership for Human Rights асудзіла вынясенне прысуду старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Сумесна з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Libereco патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, які быў затрыманы і асуджаны выключна па палітычных матывах.

IDEA-Еўразія заяўляе аб салідарнасці з калегам Алесем Бяляцкім

25.11.2011 IDEA-Еўразія заяўляе аб салідарнасці з калегам Алесем Бяляцкім

Заява удзельнікаў сеткі грамадзянскага ўзаемадзеяння IDEA-Еўразія з нагоды прысуду ў дачыненні да беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Amnesty International: “Прысуд беларускаму актывісту “палітычна матываваны”

24.11.2011 Amnesty International: “Прысуд беларускаму актывісту “палітычна матываваны”

“Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць вядомага праваабаронцу, асуджанага па палітычна матываваных фінансавых абвінавачваннях”, — заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у распаўсюджанай сёння адмысловай заяве.

Гнеў і абурэнне: Віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

24.11.2011 Гнеў і абурэнне: Віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

«Мы асуджаем гэта рашэнне беларускага суду як незаконнае і палітычна матываванае. Больш за тое, самі слуханні ў чарговы раз даказалі, што гэты судовы працэс быў прамой замовай кіруючага рэжыму: агучаны ліст КДБ, які паслужыў падставай для судовага пераследу, прамы таму доказ», - заявіла Суэр Белхасен, прэзідэнт FIDH.

"Грамадзянская супольнасць Беларусі атрымала сёння моцны ўдар"

24.11.2011 "Грамадзянская супольнасць Беларусі атрымала сёння моцны ўдар"

"Прысуд абсалютна непрымальны. Правячы сённяшні рэжым падарваў павагу правоў чалавека ў краіне яшчэ больш. Гэта з'яўляецца відавочным папярэджаннем для ўсёй грамадзянскай супольнасці, у якім Алесь Бяляцкі з'яўляецца цэнтральнай фігурай. Прысуд напрамую звязаны з дзейнасцю Алеся Бяляцкага і ПЦ "Вясна" ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".

24.11.2011 Чэхія заклікае РБ спыніць рэпрэсіі

«Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі шакаванае рашэньнем суду пакараць Алеся Бяляцкага, старшыню беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» чатырма з паловай гадамі зьняволеньня.

24.11.2011 Дэпутаты бундэстага: працэс і прысуд над Бяляцкім - пагроза для ўсяго беларускага грамадства

Сумесную заяву з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму 24 лістапада зрабілі віцэ-спікер бундэстага Катрын Герынг-Экардт і дэпутат Марылуізэ Бэк ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя». «Прысуд вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму – фарс з юрыдычнага пункту гледжання і трагедыя - з чалавечага», - гаворыцца ў заяве.

24.11.2011 Рада Еўропы: Бяляцкі павінен быць вызвалены без усялякіх умоваў

Рада Еўропы асуджае прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара арганізацыі Турб'ерна Ягланда.

24.11.2011 Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму

Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам суда па справе беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валеро.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства