Навіны на тэму: заявы
10.01.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заступілася за Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды накладання штрафаў на гарадзенскіх праваабаронцаў за акцыю салідарнасці са зняволеным кіраўніком ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.
19.12.2012 ЗША заклікаюць неадкладна вызваліць палітвязьняў
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд выступіла з заявай «Правы чалавека ў Беларусі ў гадавіну разгрому 19 сьнежня 2010 году».
06.12.2012 Front Line Defenders: Падатковая інспекцыя выкарыстоўваецца ўладамі з мэтай дадатковага ціску на сябраў "Вясны"
Міжнародны фонд абароны праваабаронцаў Front Line Defenders 5 снежня выступіў з заявай з нагоды пераследу з боку падатковых органаў сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Вясна" Таццяны Рэвякі.
30.11.2012 Дзяржсакратар ЗША заклікала вызваліць беларускіх палітвязьняў
29 лістапада яна выступіла з прамовай у інстытуце Брукінгса, прысьвечанай дачыненьням Амэрыкі і Эўропы, паведамляе «РИА Новости».
29.11.2012 Прадстаўнікі 33 праваабарончых арганізацый заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Бяляцкага і даць магчымасць прадоўжыць працу "Вясне"
Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якую падпісалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый каля 20 краін, якія ўваходзяць у Міжнародную платформу "Грамадзянская салідарнасць" .
26.11.2012 «Міжнародная амністыя»: канфіскацыя офіса «Вясны» з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі
«Канфіскацыя офіса праваабарончага цэнтра "Вясна " з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду асацыяцыяў», - заявіў 26 лістапада намеснік дырэктара праграм праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" для Еўропы і Цэнтральнай Азіі Давід Дыяс-Жаж’е .
24.11.2012 Праз год пасля вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму пераслед Праваабарончага цэнтра "Вясна" працягваецца
Праз год пасля вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, Сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), па-ранейшаму вельмі занепакоеная яго лёсам і пастаянным пераследам супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра "Вясна", а таксама іншых праваабаронцаў краіны.
23.11.2012 Міжнародныя праваабаронцы: «Вызваліце Бяляцкага!»
24 лістапада спаўняецца год як асудзілі Алеся Бяляцкага. З гэтай нагоды Абсэрваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Фэдэрацыі за правы Чалавека (FIDH) і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў, выказала занепакоенасьць лёсам Бяляцкага і перасьледам супрацоўнікаў праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама іншых праваабаронцаў Беларусі.
05.11.2012 Front Line Defenders: Працягваецца пераслед праваабаронцы Алега Волчака
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders заяўляе, што запыт падатковай дэкларацыі за апошнія 10 гадоў у праваабаронцы Алега Волчака мог быць ініцыяваны КДБ, як гэта было ў крымінальнай справе кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.
02.11.2012 Сумесная заява FIDH і ПЦ “Вясна” з нагоды пагаршэння ўмоваў зняволення грамадзянскага актывіста Змітра Дашкевіча
FIDH і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" асуджаюць рашэнне суда Мазырскага раёна аб прымяненні карнага зняволення супраць лідэра грамадзянска-палітычнай арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча на працягу ўсяго тэрміну ягонага прысуду.
30.10.2012 У нямецкім бундэстагу занепакоіліся будаўніцтвам АЭС у Беларусі
Дэпутаты бундэстага ад партый зялёных, сацыял-дэмакратаў і левых занепакоіліся будаўніцтвам АЭС у Беларусі і рыхтуюць звязаныя з гэтым запыты да беларускага і нямецкаму ўраду.
25.10.2012 "Міжнародная амністыя" заклікае спыніць перасьлед Пачобута
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікае беларускія ўлады спыніць крымінальны перасьлед журналіста Андрэя Пачобута. У сваім звароце праваабаронцы таксама кажуць пра неабходнасьць паважаць права на свабоду выказваньняў, якое гарантаванае Артыкулам 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
23.10.2012 Любоў Кавалёва: "Падобна, што турэмныя запісы сына ў СІЗА КДБ проста скралі!"
Маці расстралянага за тэрарызм Уладзіслава Кавалёва прайшла ўсе магчымыя інстанцыі ў пошуках турэмных запісаў сына, якія ёй так і не вярнулі. Засталося апошняе: звярнуцца ў суд. Аднак...
16.10.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў рэзка асуджае судовае рашэнне па закрыцці “Платформы”
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сустветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з рэзкім асуджэннем судовага рашэння па закрыцці “Платформы”, паколькі яно з’яўляецца адвольным і падаецца скіраваным на забарону праваабарончай дзейнасці.
09.10.2012 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага
Члены і партнёры Cеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся з лістом да прэзідэнта і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, заклікаючы да неадкладнага вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага.










