Навіны на тэму: заявы
01.07.2013 Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта адносна вынясення прысуду Андрэю Гайдукову
1 ліпеня 2013 года Андрэй Гайдукоў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўсталяванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.
21.06.2013 Лукашэнка лічыць расейскую мову роднай для беларусаў
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў пра тое, што «для беларуса руская мова не чужая, а родная».
14.06.2013 Заява прэс-сакратароў Высокага прадстаўніка ЕЗ Кэтрын Эштан і Камісара Штэфана Фюле па прыняцці рэзалюцыі аб правах чалавека ў Беларусі Радай па правах чалавека
"Мы вітаем учорашняе прыняцце рэзалюцыі па Беларусі выразнай большасцю членаў Рады па правах чалавека. Мы адзначаем узрастаючую падтрымку гэтай ініцыятывы й выказваем нашую падзяку ўсім партнёрам, якія працавалі над ёй у Еўразвязе.
04.06.2013 Сумесная заява БХК і ПЦ "Вясна" па справе Андрэя Гайдукова
Праваабаронцы заклікаюць кампетэнтныя органы забяспечыць правядзенне адкрытага судовага разбору, у ходзе назірання за якім усе зацікаўленыя змогуць зрабіць высновы аб абгрунтаванасці абвінавачванняў і справядлівасці крымінальнага пераследу і суда.
21.05.2013 Front Line Defenders выступае супраць парушэння ўмоваў зняволення Алеся Бяляцкага
Праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders 20 траўня распаўсюдзіла заяву з нагоды новых выпадкаў выкарыстання дысцыплінарных захадаў з боку адміністрацыі калоніі ў дачыненні да палітвязня Алеся Бяляцкага.
20.05.2013 Міжнародная федэрацыя хакея рызыкуе легітымізаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Заява прадстаўнікоў міжнароднай праваабарончай кампаніі “Не гуляйце з дыктатарам!”
30.04.2013 FIDH і “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць актывістаў і журналістаў, асуджаных пасля “Чарнобыльскага шляху”
FIDH і ПЦ “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць шасці чалавек, у тым ліку двух журналістаў, аднаго праваабаронцы і аднаго актывіста, у сувязі з штогадовай мемарыяльнай акцыяй да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
30.04.2013 "Рэпарцёры без межаў" асудзілі затрыманні журналістаў 26 красавіка
"Медыя ў чарговы раз сталі ахвярамі непрымання рэжымам Лукашэнкі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі", - падкрэсліваецца ў заяве.
09.04.2013 У абарону незалежных фатографаў
РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр" звяртаецца з заявай у абарону незалежных фатографаў. Як паведамляюць сродкі масавай інфармацыі, нядаўна заведзеная справа супраць Юліі Дарашкевіч і Вадзіма Заміроўскага, арганізатараў творчага конкурсу Belarus Press Photo-2011.
22.03.2013 Прынята беспрэцэдэнтная рэзалюцыя ААН з мэтай пакласці канец фінансаваму ўдушэнню праваабарончых НДА
21 сакавіка Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняў беспрэцэдэнтную рэзалюцыю, якая сцвярджае, што “ніякі закон не мусіць крыміналізаваць або пазбаўляць легітымнасці дзейнасць у абарону правоў чалавека з прычыны паходжання фінансавання”.
06.03.2013 Кастусь Жукоўскі падаў заяўку на пікет "Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі!"
Мэта акцыі - прыцягнуць увагу да лёсу драўлянай гістарычнай забудовы на вуліцы Валатоўскай і незаконнай дзейнасці Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытанні захавання будынкаў.
05.03.2013 Становішча палітычных зняволеных у Беларусі крытычнае, свабода 40 актывістаў сур'ёзна абмежаваная
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказваюць глыбокае абурэнне масавымі і сістэматычнымі актамі ціску і рэпрэсій, якім падвяргаюцца як палітычныя зняволеныя, так і людзі, абмежаваныя ў свабодзе па палітычных прычынах.
19.02.2013 Праваабаронцы патрабуюць галоснасці ў справе Андрэя Гайдукова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у сумеснай заяве патрабуюць галоснасці і захавання ўсіх працэсуальных гарантый абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову.
16.01.2013 Ірына Халіп: Не верце Лукашэнку! Мне па-ранейшаму забаронены выезд
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што журналістка Ірына Халіп адмовілася выехаць з Беларусі.
10.01.2013 Сустрэча «Усходняга партнёрства» ў Вільні - без уладаў Беларусі
Не запрашаць прадстаўнікоў беларускіх уладаў на саміт «Усходняга партнёрства» і Еўразвязу, які мае адбыцца ў Вільні, заклікае кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.










