Навіны на тэму: заявы
29.10.2013 Стан 9 палітвязняў крытычны, свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежавана
FIDH і ПЦ "Вясна" выступілі з сумеснай заявай пра ўмовы ўтрымання палітвязняў у Беларусі , а таксама пра абмежаванне волі актывістаў - пасля вызвалення не была пагашаная судзімасць, усталяваны прэвентыўны нагляд , актывісты былі пастаўлены на прафілактычны ўлік.
24.10.2013 Amnesty International пра адмену смяротнага прысуду Аляксандру Грунову: Крок у правільным кірунку
24 кастрычніка Amnesty International распаўсюдзіла заяву з нагоды рашэння Вярхоўнага суда Беларусі.
30.09.2013 FIDH і "Вясна" шчыра віншуюць Алеся Бяляцкага з высокай узнагародай
Савет Еўропы абвясціў аб прысуджэнні праваабарончай прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013 год Алесю Бяляцкаму - старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ -прэзідэнту FIDH. ПЦ "Вясна" і FIDH шчыра віншуюць лаўрэата з гэтай высокай узнагародай.
24.09.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае канфіскацыю кнігі Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот, у якім асуджае канфіскацыю кнігі Алеся Бяляцкага "Асьвечаныя Беларушчынай" і патрабуе адмяніць рашэнне аб прызначэнні мытнай экспертызы выдання.
04.09.2013 Сумесная заява Беларускага Хельсінкскага Камітэта і ПЦ «Вясна» з нагоды прымусовай шпіталізацыі Ігара Пастнова
Праваабаронцы заклікаюць кампетэнтныя органы неадкладна вызваліць Ігара Пастнова з псыхіятрычнага стацыянара і перагледзець рашэнне аб яго прымусовай шпіталізацыі ў адкрытым працэсе з захаваннем устаноўленых працэдур і прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва.
04.09.2013 Еўрадэпутат звярнуўся ў Еўракамісію ў справе лекара Ігара Паснова
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся ў Еўракамісіію, а таксама да міністра аховы здароў’я Польшчы Барташа Арлуковіча ў справе беларускага лекара Ігара Паснова.
02.09.2013 Зміцера Дашкевіча выпусцілі на волю, але 11 палітвязняў застаюцца за кратамі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека ( FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў сваёй сумеснай заяве адзначаюць , што за апошнія месяцы вельмі складаная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стала больш жорсткай і выхад на свабоду Дашкевіча ні ў якім разе нельга разглядаць як прыкмету яе паляпшэння.
07.08.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед сябраў "Вясны" і вызваліць Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага неадкладнага ўмяшання ў наступнае становішча ў Беларусі.
06.08.2013 Заява БХК у сувязі з пераследам праваабаронцаў Таццяны Равяка і Уладзіміра Лабковіча
Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя 5 жніўня бягучага года падчас раздачы ўлётак з выявай кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, арыштаванага два гады таму.
06.08.2013 Аб затрыманні праваабаронцаў Таццяны Равяка і Уладзіміра Лабковіча
Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь
05.08.2013 15 дэпутатаў Еўрапарламенту падтрымалі грамадзянскую супольнасць у Беларусі
Па ініцыятыве дэпутата Еўрапейскага Парламента ад Польшчы Марэка Мігальскага і швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыі Libereco - Partnership for Human Rights, 15 дэпутатаў з розных краін зрабілі заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:
03.08.2013 Заява Дзяржадэпартамента ЗША з нагоды другой гадавіны з дня арышту Алеся Бяляцкага
4 жніўня – другая гадавіна арышту Алеся Бяляцкага, старшыні вядучай беларускай праваабарончай арганізацыі ПЦ “Вясна” і лаўрэата Прэміі Дзяржаўнага дэпартамента ў галіне абароны правоў чалавека за 2011 год. Бяляцкі аказваў прававую і практычную падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій і іх сем'ям, і рэгістраваў парушэнні правоў чалавека.
03.08.2013 Міклаш Харашці заклікае ўрад вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць пераслед праваабаронцаў
ЖЭНЕВА (2 жніўня 2013 г.) - Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці заклікаў урад Беларусі "неадкладна і безумоўна" вызваліць і рэабілітаваць праваабаронцу Алеся Бяляцкага. "Зняволенне сп. Бяляцкага з'яўляецца сімвалам рэпрэсій супраць праваабаронцаў", — сказаў ён.
04.07.2013 FIDH выказвае занепакоенасць з нагоды прысуду Андрэю Гайдукову
FIDH выказвае занепакоенасць з нагоды прысуду, вынесенага ў дачыненні да 23-гадовага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, які 1 ліпеня 2013 г. быў прысуджаны да 1,5 года пазбаўлення волі за спробу “усталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі замежнай дзяржавы” (артыкул 14, частка 1 і артыкул 356.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
02.07.2013 Партыя БНФ патрабуе спыніць пераслед за палітычныя погляды
Партыя БНФ заяўляе пра актывізацыю практыкі звальнення з працы прадстаўнікоў апазіцыйных партый. «Сродкам для пазбаўлення іх працы стала адмова працягу працоўных кантрактаў», - гаворыцца ў заяве намесніка старшыні партыі Ігара Лялькова.










