Навіны на тэму: заявы
15.01.2016 ЕФЖ адрэагавала на новую хвалю пераследу журналістаў
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае адмяніць судовае рашэнне па справе Ларысы Шчыраковай і скасаваць заканадаўчыя нормы, якія дазваляюць штрафаваць журналістаў паводле арт. 22.9 КаАП.
09.12.2015 Праваабаронцы заклікаюць дзяржаву да прыняцця першачарговых мер аднаўленчага характару
Мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, зыходзячы з зацікаўленасці ў развіцці беларуска-еўрапейскіх адносін і ўмацавання і абарон правоў чалавека ў нашай краіне, заклікаем дзяржаву ўжо ў бліжэйшы час прыняць меры аднаўленчага характару.
03.12.2015 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў асуджае адміністрацыйны пераслед праваабаронцаў у Беларусі
Сумесная праграма FIDH і OMCT выступіла з заклікам спыніць пераслед назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта, а таксама журналістаў і ўсіх праваабаронцаў у Беларусі.
02.12.2015 Моладзевыя арганізацыі заяўляюць аб пачатку маніторынгу ціску на студэнтаў
Шэраг дэмакратычных студэнцкіх арганізацый Беларусі заявілі 2 снежня аб пачатку Маніторынгу ціску на студэнтаў, які павінен папярэдзіць магчымыя выпадкі аказання ціску на студэнцкіх актывістаў.
30.11.2015 БХД патрабуе спыніць пераслед Алеся Чахольскага
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная рашэннем уладаў судзіць сакратара КХП-БНФ Алеся Чахольскага за захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры, да якой яны залічылі кнігі Зянона Пазьняка.
24.11.2015 Еўрасаюз асуджае новы смяротны прысуд у Беларусі
Знешнепалітычная служба ЕС апублікавала заяву па смяротным пакаранні ў Беларусі, у якой выказала занепакоенасць з нагоды вынясенне чарговага смяротнага прысуда ў Беларусі і нагадала ўладам аб бесчалавечнасці гэтай меры пакарання.
23.11.2015 Савет Еўропы глыбока шкадуе аб вынясенні новага смяротнага прыгавору ў Беларусі
Савет Еўропы чакае, што Беларусь дасць асуджанаму магчымасць звярнуцца з апеляцыяй. Смерць не азначае справядлівасць
06.10.2015 Заява ГА “БАЖ” з нагоды атакі на сайты БелаПАН
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” занепакоеная хакерскай атакай на незалежныя анлайн-медыя – Belapan.com i Naviny.by.
22.09.2015 Беларусь павінна спыніць усе раней узбуджаныя крымінальныя справы палітычнага характару
Спыненне палітычна матываваных крымінальных спраў прадэманстравала б рэальныя намаганні беларускіх уладаў па нармалізацыі сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і па аднаўленні клімату даверу ў грамадстве. Дыялог паміж Беларуссю і ЕС павінен быць абумоўлены выразнымі ўмовамі ў адпаведнасці з кіруючымі прынцыпамі ЕС у галіне правоў чалавека і дэмакратыі.
02.09.2015 Вызваленне 6 палітычных зняволеных не павінна адцягваць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Напярэдадні рашэння краінаў-сябраў ЕС па пераглядзе абмежавальных мераў у дачыненні да Беларусі, FIDH заклікае Еўрапейскі Саюз даць ацэнку крытычнай адсутнасці дзейсных рэформаў, якія дазволілі б беларускім грамадзянам карыстацца сваімі грамадзянскімі, палітычнымі і эканамічнымі правамі. ЕС павінен таксама запатрабаваць поўнай рэабілітацыі ўсіх былых палітычных зняволеных.
01.09.2015 Суд над Сянцовым і Кольчанкам: абуральны прысуд, катаванні і парушэнне правоў
FIDH і антыдыскрымінацыйны цэнтр «Мемарыял» (сяброўская арганізацыя FIDH) абураныя прысудам, вынесеным 25 жніўня ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову і грамадзянскаму актывісту і антыфашысту Аляксандру Кольчанку.
24.08.2015 Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне шасці палітычных зняволеных
Адсутнасць крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне абароны правоў чалавека ў краіне, пакідаюць магчымасць ажыццяўлення крымінальнага пераследу па палітычных матывах.
17.08.2015 Праваабарончы цэнтр "Вясна": затрыманых па "справе графіцістаў" кваліфікуем як новых палітычных зняволеных
Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае спыніць крымінальны пераслед фігурантаў "справы графіцістаў" і неадкладна вызваліць з-пад варты затрыманых.
06.08.2015 Human Rights Watch: Спыніце здзек над Лэйлай і Арыфам Юнус!
Азербайджанскія ўлады павінны неадкладна вызваліць і спыніць пераслед Лэйлы і Арыф Юнус, пажылых праваабаронцаў, якія знаходзяцца зараз у цяжкім стане, заявіла 6 жніўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW).
29.07.2015 FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікаюць Еўразвяз улічваць умовы для канструктыўнага дыялогу па правах чалавека з Беларуссю
28 ліпеня ў Брусэлі адбыўся першы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўразвязам. Напярэдадні гэтай сустрэчы FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Еўразвязу з сумеснай заявай.










