Навіны на тэму: заявы
27.06.2016 Amnesty International патрабуе скасаваць прэвентыўны нагляд Паўлу Вінаградаву
Уплывовая праваабарончая арганізацыя асуджае адвольнае пакаранне беларускага актывіста і заклікае ўлады скасаваць прэвентыўны нагляд, накладзены на Паўла Вінаградава.
18.06.2016 Amnesty International настойвае на падаўжэнні мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі
Вызваленне некалькіх асуджаных у палітычна матываваных працэсах у 2015 годзе і пасрэдніцтва Беларусі ў перамовах па канфлікце на ўсходзе Украіны не павінны засланяць жахлівую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, а асноўныя грамадзянскія правы рэзка абмежаваныя заканадаўствам, заяўляе ўплывовая праваабарончая арганізацыя.
07.06.2016 Заява кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з нагоды пачатку выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў
Улічваючы важнасць незалежнай ацэнкі, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый - Беларускага Хельсінкскага камітэта і Правабарончага цэнтра “Вясна”, пачынаем маніторынг выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў.
03.06.2016 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спыніць палітычны пераслед актывіста Паўла Вінаградава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойліва заклікае улады неадкладна спыніць вытворчасць па справе устанаўлення прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава;
24.05.2016 Супольная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў напярэдадні чарговага раунда Дыялога па правах чалавека ЕС - Беларусь
Праваабаронцы канстатуюць адсутнасць істотнага прагрэсу і сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і заклікаюць урад наладзіць дыялог паміж дзяржаўнымі інстытутамі і праваабарончымі арганізацыямі і ва ўзгадненні з імі распрацаваць Нацыянальны план па правах чалавека.
06.05.2016 Заява з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць непрапарцыйнай мерай пераследу сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў выглядзе ўтрымання пад вартай за падзеі 29 красавіка 2016 года.
13.04.2016 Еўрасаюз зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Адпаведную заяву 12 красавіка распаўсюдзіла знешнепалітычная служба Еўрапейскага Саюза ў сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі ў дачыненні да асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага.
13.04.2016 Рух «За Свабоду» заклікае лібералізаваць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах
Рух «За Свабоду» заклікаў прывесці Закон «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасць з Канстытуцыяй і ініцыяваць прымяненне лепшых міжнародных дэмакратычных практык ў сферы правоў грамадзян на мірныя сходы.
12.04.2016 Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя формы выказвання меркавання
Праваабарончы цэнтр "Вясна" настойвае на дэкрыміналізацыі дзеянняў, падобных здзейсненым Аляксандрам Лапіцкім, і настойвае на спыненні крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя правапарушэнні, разглядаючы ў якасці першага кроку адмену артыкулаў 367, 368, 369, 369-1, 391 Крымінальнага кодэкса.
04.04.2016 Заклікаем улады спыніць пераслед грамадзян у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання
ПЦ "Вясна" гатовы прадставіць заканадаўцам свае рэкамендацыі і прапановы дзеля прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.
22.03.2016 Беларускiя праваабаронцы выступiлi супраць мiграцыйнай заявы БНФ
Моладзевая праваабарончая ініцыятыва за адэкватнае стаўленне да бежанцаў і мігрантаў распаўсюдзiла адкрыты ліст у адказ на заяву партыі БНФ па пытанні бежанцаў і мігрантаў.
15.03.2016 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад уладаў Расіі спыніць гвалт у дачыненні да праваабаронцаў
Заява Абсерваторыі з нагоды жорсткага нападу на сябраў Зводнай мабільнай групы і журналістаў у Інгушэціі, непадалёк ад мяжы з Чачнёй, 9 сакавіка.
12.02.2016 “Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі "Агоры"
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі ў судовым парадку вядомай расійскай праваабарончай арганізацыі “Агора”.
28.01.2016 Узгодненая пазіцыя праваабаронцаў адносна прыярытэтаў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння міжнародных партнёраў з Беларуссю
Лічым далейшае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека галоўным прыярытэтам як у працы беларускіх праваабаронцаў, так і для міжнародных партнёраў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння з Беларуссю.
27.01.2016 Збіццё Паўла Дабравольскага: ГА “БАЖ” патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу
Заяву з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, што збівалі журналіста, накіравалі ў Следчы камітэт.










