Навіны на тэму: заявы
28.11.2018 Заява ЕС у сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі
Еўрапейскі саюз зноў заяўляе пра сваё цвёрдае і недвухсэнсоўнае непрыняццё вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах.
16.11.2018 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае ціск на Алеся Буракова
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды пераследу сябра ПЦ “Вясна” Алеся Буракова, супраць якога 8 кастрычніка была распачатая праверка паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса
15.11.2018 "Рэпарцёры без межаў" заклікаюць адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі
Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікала партнёраў афіцыйнага Мінска ў свеце адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, адпаведную заяву апублікавана 14 лістапада на сайце арганізацыі.
12.11.2018 Ціск сілавых структураў на сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Буракова - гэта ціск на ўсіх сяброў ПЦ “Вясна”
Заява Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
19.10.2018 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў падтрымала Рамана Кісляка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед праваабаронцы з Брэста Рамана Кісляка.
09.10.2018 Савет Еўропы і ЕС заяўляюць аб рашучым непрыманні вышэйшай меры пакарання ва ўсіх выпадках
Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага Cекретаря Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
01.10.2018 Абсерваторыя заклікае зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў
Абсерваторыя была праінфармаваная з вартых даверу крыніц аб судовым пераследзе сп-ні Алены Маслюковай, сябра праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Светлагорску і экалагічнага актывіста Анатоля Змітровіча.
21.09.2018 Працэс Аюба Ціціева: надзеі на справядлівасць няма
Міжнародны Мемарыял выступіў з заявай у сувязі з абвяшчэннем судовых пасяджэнняў па справе Аюба Ціціева закрытымі для наведвання публікай і прадстаўнікамі СМІ.
04.09.2018 Amnesty International адзначае “чорную паласу” ў сітуацыі з свабодай слова ў Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой яна заклікае "адмяніць усе існуючыя неапраўданыя абмежаванні для СМІ ў Беларусі."
29.08.2018 Front Line Defenders заклікае Беларусь адмяніць прысуды Фядынічу і Комліку
“Улады Беларусі павінны неадкладна адмяніць прысуды супраць кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка і цалкам аднавіць іх свабоду”, — гаворыцца ў тэрміновым звароце
27.08.2018 Марцін Угла пра «справу прафсаюзаў»: Неабходна перагледзець палітыку Швецыі і ЕС у дачыненні да Беларусі
Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen выступіла з асуджэннем прысуду лідэрам незалежнага прафсаюзу Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку.
24.08.2018 Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі адносна крымінальнага прысуду, вынесенага лідэрам прафсаюза РЭП Ігару Комліку і Генадзю Фядынічу.
24.08.2018 Абсерваторыя: абвінаваўчы прысуд Фядынічу і Комліку павінен быць адменены
Заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў у сувязі з вынясеннем абвінаваўчага прысуду па "справе прафсаюзаў".
23.08.2018 Партыя БНФ заклікала апраўдаць Комліка і Фядыніча
Напярэдадні судовага рашэння па крымінальнай справе ў дачыненні да лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з заявай.
10.08.2018 "Заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў”
Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ў сувязі з хваляй ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў










