Навіны на тэму: заявы
15.07.2020 Amnesty International: Масавыя затрыманні падчас мірных сходаў у Беларусі парушылі правы пратэстоўцаў і справакавалі гвалт
Старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг асудзіла масавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў у краіне.
15.07.2020 ЕС: Адмова ў рэгістрацыі кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць беларускага народа выказваць сваю волю
ЕС чакае ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага запрашэння БДІПЧ/АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі.
13.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітычнага вязня Дзмітрыя Папова
У сувязі з прад’яўленнем 10 ліпеня 2020 г. абвінавачвання па ч. 1 арт. 342 КК мадэратару сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, грамадзяніну Расіі Дзмітрыю Папову праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае яго палітычным зняволеным.
10.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!
Супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі
10.07.2020 Праваабаронцы: Сяргей Спарыш – палітычны зняволены
Актывіста партыі “Народная грамада” Сяргея Спарыша, у адносінах да якога ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.
06.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы В. Бабарыкі – Алены Карагачавай і Дзмітрыя Карака
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў заяве аб прызнанні В. Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы ад 19 чэрвеня 2020 г. заўляюць аб прызнанні Алены Карагачавай і Дзмітрыя Карака палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
03.07.2020 Улады Вялікабрытаніі звярнуліся да Беларусі з нагоды выбараў
Вялікабрытанія заклікае Беларусь зрабіць крокі для таго, каб прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ і іншых арганізацый змаглі назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца, пішуць naviny.by.
01.07.2020 Эксперты ААН патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў у Беларусі перад выбарамі
Эксперты ААН 1 ліпеня запатрабавалі, каб Беларусь устрымалася ад гвалту супраць мірных дэманстрантаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яны заклікалі ўрад адмовіцца ад палітыкі адвольных арыштаў, гвалту і запалохвання ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці.
01.07.2020 Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным
Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.
30.06.2020 Заклікаем да спынення рэпрэсій і ціску на грамадзянскую супольнасць
Заява Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
29.06.2020 Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі
Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.
29.06.2020 Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення
Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім, вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў.
24.06.2020 Сетка Дамоў правоў чалавека асуджае рэпрэсіі ў Беларусі
Фонд Дамоў правоў чалавека выступіў з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць выкананне прававых абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека.
23.06.2020 Патрабуем спыніць ціск на незалежных назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Прадстаўнікі кампаніі заяўляюць, што ўсе назіральнікі, на якіх складзеныя пратаколы за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, знаходзіліся на іх з мэтай ажыццяўлення законнай дзейнасці па назіранні за выбарамі, у тым ліку і масавымі мерапрыемствамі.
23.06.2020 Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці АБСЕ: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі — гвалт, пагрозы і затрыманні
Мірная, справядлівая і свабодная выбарчая кампанія і дзень выбараў маюць вырашальнае значэнне для гарантавання ўсебаковай бяспекі Беларусі і яе грамадзян. У гэтай сітуацыі АБСЕ павінна адыграць важную ролю як прадстаўніца міжнароднай супольнасці з улікам яе мандатаў у галіне дэмакратыі і абароны правоў чалавека.










