Навіны на тэму: грамадства

Суд Клімавіцкага раёна адмовіў у задавальненні пазова супраць участковага інспектара

17.10.2014 Суд Клімавіцкага раёна адмовіў у задавальненні пазова супраць участковага інспектара

Суд Клімавіцкага раёна 17 кастрычніка прыняў рашэнне адмовіць жыхарцы вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алене Марчанка ў задавальненні пазова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. У якасці адказчыкаў па пазову выступалі ўчастковы інспектар Клімавіцкага РАУС Вадзім Панасенка і Клімавіцкі РАУС.

Апытанні паказваюць недастатковы  ўзровень прававых ведаў насельніцтва Чашніцкага раёну

16.10.2014 Апытанні паказваюць недастатковы ўзровень прававых ведаў насельніцтва Чашніцкага раёну

Самым масавым было абмеркаванне пытання, ці эфектыўная прававая прапаганда ў СМІ. Выказаліся 86 чалавек, з іх большасць – 50 чалавек – не згодная з тым, што СМІ праводзяць гэтую працу належным чынам.

У Магілёве правалены план па рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў на 2014 год

14.10.2014 У Магілёве правалены план па рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў на 2014 год

Пра гэта стала вядома з адказу намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэя Кунцэвіча. У адказе чыноўнік ускладае ўсю віну за невыкананне плана на забудоўшчыкаў, якія ад пачатку года так і не прадаставілі ў гарвыканкам свае прапановы па рэканструкцыі пяці дамоў, якія былі вызначаны чыноўнікамі для рэканструкцыі на 2014 год.

Суд Клімавіцкага раёна разглядае пазоў супраць участковага

10.10.2014 Суд Клімавіцкага раёна разглядае пазоў супраць участковага

У судзе Клімавіцкага раёна 10 кастрычніка прайшло чарговае судовае паседжанне, на якім разгледаўся пазоў жыхаркі вёскі Дамамерычы Алены Марчанкі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. У якасці адказчыкаў па пазову выступаюць участковы інспектар Клімавіцкага РАУС Вадзім Панасенка.

У бабруйскіх паліклініках практыкуюць прымусовыя прышчэпкі ад грыпу

10.10.2014 У бабруйскіх паліклініках практыкуюць прымусовыя прышчэпкі ад грыпу

Алена Мядзведзева, бабруйская каардынатарка кампаніі "Гавары праўду" расказала пра два выпадкі, калі ў паліклініцы №7 прымушалі зрабіць прышчэпкі ад грыпу. Лекары спасылаюцца на распараджэнне бабруйскага гарвыканкаму (ад 26.05.2014 г. №145-р)

Брэст: толькі адзін дэпутат зрабіў справаздачу перад выбаршчыкамі

09.10.2014 Брэст: толькі адзін дэпутат зрабіў справаздачу перад выбаршчыкамі

Удзельнікі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” лічаць пазітыўным момантам, што пасля папярэдніх зваротаў, адзін з дэпутатаў зрабіў справаздачу праз газету “Брэсцкі веснік”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам.

У Баранавічах прафсаюз РЭП просіць упарадкаваць парк, вызначаны для правядзення масавых сходаў

29.09.2014 У Баранавічах прафсаюз РЭП просіць упарадкаваць парк, вызначаны для правядзення масавых сходаў

Актывіст Баранавіцкага аддзялення недзяржаўнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык перадаў у мясцовы гарвыканкам заяву па добраўпарадкаванні і перайменаванні старога парку імя 60 годдзя СССР, якую падпісалі 120 жыхароў горада.

Святлана Гусева: Я страціла адчуванне абароненасці, якое шукала, пераязджаючы ў Беларусь з Казахстана

26.09.2014 Святлана Гусева: Я страціла адчуванне абароненасці, якое шукала, пераязджаючы ў Беларусь з Казахстана

Справа Святланы Гусевай выявіла праблему, пра якую большасць талерантных беларусаў часам не задумваецца: гаворка ідзе пра знявагу гонару і годнасці у сувязі з расавай і нацыянальнай прыналежнасцю.

Алесь Бяляцкі: Грамадзянская супольнасць выйшла з піке расчаравання, якое было пасля 19 снежня 2010 году

24.09.2014 Алесь Бяляцкі: Грамадзянская супольнасць выйшла з піке расчаравання, якое было пасля 19 снежня 2010 году

Кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі правёў шэраг сустрэчаў у розных рэгіёнах краіны. Асноўнай мэтай паездак была прэзентацыя кнігі “Іртутнае срэбра жыцця”, напісанай ў зняволенні ў Бабруйскай калоніі.

Пракуратура Магілёўскай вобласці адправіла скаргу Рыгора Кастусёва па колу

23.09.2014 Пракуратура Магілёўскай вобласці адправіла скаргу Рыгора Кастусёва па колу

Падставай для напісання скаргі паслужыла тое, што ў парушэнне закона аб зваротах грамадзян шклоўскія чыноўнікі не давалі Рыгору Кастусёву абгрунтаваныя адказы на яго звароты у Шклоўскі райвыканкам ва ўстаноўленыя законам тэрміны на працягу некалькіх месяцаў.

У Брэсцкім гарвыканкаме незадаволеныя жыхары зладзілі стыхійны пікет (фота)

22.09.2014 У Брэсцкім гарвыканкаме незадаволеныя жыхары зладзілі стыхійны пікет (фота)

На чарговае грамадскае абмеркаванне гэтага інвестпраекта жыхары прыйшлі з самаробнымі плакатамі, дзе было напісана “Не - будаўніцтву ў нашым двары”, “Наш горад - не ваш падворак”, "Чые інтарэсы абараняе ўлада?” ды іншыя лозунгі.

Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў супраць УУС Магілёўскага аблвыканкама і ўчастковага інспектара

19.09.2014 Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў супраць УУС Магілёўскага аблвыканкама і ўчастковага інспектара

Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў жыхаркі вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алены Марчанкі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі 30 верасня.

Магілёўскі аблвыканкам парушае тэрміны разгляду калектыўных зваротаў грамадзян

19.09.2014 Магілёўскі аблвыканкам парушае тэрміны разгляду калектыўных зваротаў грамадзян

Напрыканцы жніўня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік на паседжанні аблвыканкама заявіў, што з 1 верасня ў Магілёўскай вобласці будуць скарочаны тэрміны разгляду калектыўных зваротаў грамадзян з 15 дзён да сямі.

Брэст: прадстаўнікі кампаніі ’’О, Балонь!’’ трэці месяц чакаюць адказу з Міністэрства адукацыі

19.09.2014 Брэст: прадстаўнікі кампаніі ’’О, Балонь!’’ трэці месяц чакаюць адказу з Міністэрства адукацыі

Нягледзячы на тое, што актывісты кампаніі накіравалі ў гэтую установу амаль тысячу подпісаў пад адпаведным зваротам яшчэ напачатку ліпеня, ніякай рэакцыі з міністэрства дагэтуль няма.

У Магілёве чыноўнікі перашкаджалі патрапіць на прыём да кіраўніка вобласці

16.09.2014 У Магілёве чыноўнікі перашкаджалі патрапіць на прыём да кіраўніка вобласці

Патрапіць на прыём да магілёўскага “губернатара” было вельмі складана – чыноўнікі райвыканкама хітравалі і перанакіроўвалі з кабінета ў кабінет, кажучы што то прыёма не будзе, то яшчэ што, але толькі тады, калі вяскоўцы дасталі мясцовую газету і паказалі грайфік прыёма Пятра Рудніка, чыноўнікі рэціраваліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства