Навіны на тэму: грамадства

Жыхарка Бярозы, у якой знішчылі забудовы, скардзіцца ў пракуратуру і Следчы камітэт

13.11.2014 Жыхарка Бярозы, у якой знішчылі забудовы, скардзіцца ў пракуратуру і Следчы камітэт

Пакуль Аксана Якушык знаходзілася ў кабінеце начальніка міліцыі, а ён абяцаў дапамогу, работнікі ЖКГ дзейнічалі бульдозерамі на яе прыватнай сядзібе, а побач дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі.

Віцебскі надземны пераход – не для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

13.11.2014 Віцебскі надземны пераход – не для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Праекціроўшчыкі не падумалі пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пра маці з дзіцячымі вазкамі і проста пра старых і нямоглых віцяблянаў: надземны пераход не абсталяваны ні ліфтамі, ні нават пандусамі.

Магілёўскі аблвыканкам выправіўся

13.11.2014 Магілёўскі аблвыканкам выправіўся

Праз некалькі дзён пасля атрымання з Магілёўскага аблвыканкама на свой берарускамоўны зварот адказу на рускай мове грамадская актывістка з Круглага Зінаіда Мілешчанка атрымала яшчэ адзін адказ з гэтай установы – на гэты раз па-беларуску.

У Круглянскім раёне ўзяліся за “дармаедаў”

13.11.2014 У Круглянскім раёне ўзяліся за “дармаедаў”

У Круглянскім раёне пачалі пералічваць “дармаедаў” і вырашаць пытанне аб іх прыцягненні да грамадска-карыснай працы ў эканоміцы раёна. Днямі ў памяшканні кабінета старшыні Круглянскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Ярковіча адбыўся круглы стол, прысвечаны вырашэнню пытання “па выяўленні ўтрыманства і дармаедства”.

Актывісты просяць высветліць, чые парэшткі ляжаць у лесе пад Віцебскам (фотарэпартаж)

12.11.2014 Актывісты просяць высветліць, чые парэшткі ляжаць у лесе пад Віцебскам (фотарэпартаж)

Віцебскія актывісты КХП БНФ падалі заяву ў пракуратуру, следчы камітэт і міліцыю, каб ініцыяваць праверку: чые парэшткі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў ляжаць у лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну.

Бярозаўскія ўлады  знішчылі прыватную нерухомасць, не дачакаўшыся заканчэння судовых разбіральніцтваў

12.11.2014 Бярозаўскія ўлады знішчылі прыватную нерухомасць, не дачакаўшыся заканчэння судовых разбіральніцтваў

Наглядная скарга знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Брэсцкага абласнога суда. Не пройдзены і Вярхоўны суд. Пры гэтым гаспадыня забудоў Аксана Якушык мае дакументы на дом і пажыццёвае валоданне зямлёй.

Магілёўскі аблвыканкам адказаў на беларускамоўны зварот на рускай мове

12.11.2014 Магілёўскі аблвыканкам адказаў на беларускамоўны зварот на рускай мове

Жыхарка Круглага, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Падворак” Зінаіда Мілешчанка напрыканцы мінулага тыдня атрымала адказ з Магілёўскага аблвыканкама на свой зварот па пытаннях развіцця асабістых падсобных гаспадарак.

Бабруйскія актывісты звярнуліся з заявай у падтрымку галадоўнікаў

12.11.2014 Бабруйскія актывісты звярнуліся з заявай у падтрымку галадоўнікаў

Неабыякавыя бабруйчане вырашылі звярнуцца ў гарвыканкам і адміністрацыю завода ТДіА, каб заступіцца за звольненых працоўных - Мікалая Жыбуля, Аляксандра Варанкіна, Аляксандра Грамыка і Алега Шаўчэнка.

Ярмошына: Прэзыдэнцкія выбары, верагодна, адбудуцца 15 лістапада 2015 году

12.11.2014 Ярмошына: Прэзыдэнцкія выбары, верагодна, адбудуцца 15 лістапада 2015 году

Такую дату старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла сёньня ў Менску. Ярмошына выказала спадзеў, што выбары будуць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю, — паведамляе БелаПАН.

Баранавічы: бацькі беларускамоўных дзяўчынак просяць міністра адукацыі забяспечыць іх навучанне па-беларуску

12.11.2014 Баранавічы: бацькі беларускамоўных дзяўчынак просяць міністра адукацыі забяспечыць іх навучанне па-беларуску

Бацькі дзяцей былога адзінага беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі ліст-зварот міністру адукацыі Сяргею Міскевічу.

Рагачоўская раёнка распачала інфармацыйную кампанію да выбараў прэзідэнта

11.11.2014 Рагачоўская раёнка распачала інфармацыйную кампанію да выбараў прэзідэнта

Кампанія па выбарах прэзідэнта плануецца толькі на восень 2015 года, а раённая рагачоўская газета «Свабоднае слова» вырашыла ўжо зараз распачаць інфармацыйную кампанію. Выданне размясціла артыкул «Апазіцыя лепіць гарбатага», у якім бэсціць прадстаўнікоў дэмакратычных партый.

У Віцебску рыхтуюцца пікеты "За якасную медыцыну"

11.11.2014 У Віцебску рыхтуюцца пікеты "За якасную медыцыну"

Заяўкі адразу на некалькі акцый ва ўсіх трох раёнах Віцебска падалі ўдзельнікі кампаніі "За якасную медыцыну". На пікетах плануецца збор подпісаў пад калектыўнымі лістамі да гарадскіх і абласных уладаў, а таксама ў Міністэрства аховы здароўя.

Семінар “Правы студэнтаў простай мовай”

11.11.2014 Семінар “Правы студэнтаў простай мовай”

Вы жадаеце ведаць, што такое правы чалавека і правы студэнтаў і чаму гэта важна; разабрацца, хто такі сапраўдны студэнт? Прыходзьце 15 лістапада на семінар "Правы чалавека на пальцах" і "Правы студэнтаў простай мовай" у Мінску!

Брэст: дэпутаты гарадскога савета	 ігнаруюць звароты, дасланыя выбаршчыкамі

11.11.2014 Брэст: дэпутаты гарадскога савета ігнаруюць звароты, дасланыя выбаршчыкамі

Толькі старшыня гэтага прадстаўнічага органа ўлады Мікалай Красоўскі адказаў на ліст, дасланы актывістамі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”. Ад астатніх амаль чатырох дзесяткаў народных абраннікаў ніякай рэакцыі пакуль няма.

Выселеныя з кватэр магілеўчане падазраюць чыноўнікаў у датычнасці да карупцыйных схем з жыллём

10.11.2014 Выселеныя з кватэр магілеўчане падазраюць чыноўнікаў у датычнасці да карупцыйных схем з жыллём

Выселеныя грамадзяне заяўляюць аб фальсіфікацыі дакументаў, паводле якіх д.59 па вуліцы Ленінскай без іх ведама і згоды з недобраўпарадкаванага дома перавялі ў стан інтэрната, які затым аддалі на баланс Будаўнічага трэста №12.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства