Навіны на тэму: грамадства
02.12.2014 У Круглым раіліся, што рабіць з “дармаедамі”
Прысутныя на семінары-нарадзе чыноўнікі не ведалі, што далей рабіць з “дармаедамі”. Было агучана, што ў існуючым беларускім заканадаўстве адсутнічае паняцце “дармаед”. Нідзе не сказана, пасля якога тэміну – шэсць месяцаў, год, два – чалавек можа прызнавацца дармаедам?
01.12.2014 Маладэчанцы – супраць мегасвінарнікаў
29 лістапада ў Маладэчне мясцовыя праваабаронцы зладзілі сустрэчу праціўнікаў пабудовы двух мегасвінарнікаў на тэрыторыі раёна з юрыстам таварыства “Зялёная сетка” Таццянай Сініца.
30.11.2014 Салігорскія ўлады пацвердзілі планы па высечцы лесапарку і ўшчыльненні забудовы
Песімістычныя прагнозы актывістаў кампаніі “Абаронім лес” адносна аднаўлення мясцовымі ўладамі планаў па высечцы гарадскога лесапарку па вуліцы Лясной афіцыйна пацвердзіў старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі.
27.11.2014 У Шклоўскім раёне пералічылі “дармаедаў” і ўзяліся за алкаголікаў
У Шклоўскім раёне ўжо сфармаваны папярэднія дадзеныя па людзях, якія не працуюць і не плацяць падаткаў у бюджэт, аднак карыстаюцца паслугамі адукацыі, аховы здароўя і г. д. Адпаведная інфармацыя прагучала на чарговым пасяджэнні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.
27.11.2014 Брэст: адказваць на звароты дэпутаты пачалі пасля таго, як на іх паскардзіліся ў пракуратуру
Актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” атрымалі лісты з адказамі ад некаторых дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савету. Пытанні да народных абраннікаў тычыліся таго, як яны збіраюцца рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад выбаршчыкамі.
25.11.2014 Навукоўцы з Казахстана прэзентавалі ў Мінску праект пра ахвяраў палітычных рэпрэсій сталінізму
З мэтай зрабіць свой унёсак у навуковае асэнсаванне гісторыі Карлага — часткі сталінскага ГУЛАГа — карагандзінскія даследчыкі прааналізавалі шмат дакументаў, архіўных матэрыялаў, правялі сустрэчы з былымі палітзняволенымі, ваеннапалоннымі.
25.11.2014 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса
Брэсцкі абласны суд 24 лістапада не задаволіў касацыйную скаргу баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці адносна дзеянняў намесніка начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага.
24.11.2014 Адміністрацыя "Мінск-Арэны": Ахова адбірала ў гледачоў украінскія сцягі, каб пазбегнуць палітычных акцый
Намеснік гендырэктара спарткомплексу Мікалай Сергіенка лічыць дзеянні аховы падчас канцэрта ўкраінскага рок-гурту "Океан Ельзи" "абсалютна правільнымі".
24.11.2014 Пададзеныя скаргі на дзеянні асоб, якія забіралі ўкраінскія сцягі на канцэрце "Океана Ельзи" ў Мінску
Невядомыя ў цывільным, якія не прапускалі на канцэрт "Океана Ельзи" са сцягамі Украіны, прычын гэтага не тлумачылі, назвацца адмовіліся.
24.11.2014 Брэст: аблвыканкам і пракуратура не знайшлі парушэнняў заканадаўства ў справе арэнды часткі ракі Мухавец
Адмоўныя адказы з гэтых устаноў атрымалі брэсцкія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якія заклікалі, каб улады адрэагавалі на тое, што ўчастак ракі працягласцю амаль 10 кіламетраў аддадзены Брэсцкім райвыканкам ў карыстанне прыватнай фірме.
20.11.2014 Брэст: пракуратуру просяць праверыць, ці не парушаюць мясцовыя дэпутаты закон
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” звярнуліся ў пракуратуру, каб наглядная ўстанова правяла праверку і зрабіла высновы: ці няма ў дзеяннях дэпутатаў Брэсцкага гарадскога савета прыкметаў парушэння дзеючага заканадаўства, бо яны своечасова не адказалі на зварот ад імя грамадзян.
17.11.2014 У Менску абмеркавалі пасьпяховыя рэгіянальныя грамадзкія практыкі 2014 году
14 лістапада ў Менску адбыўся круглы стол “Пасьпяховыя рэгіянальныя грамадзкія практыкі 2014 году: абмен досьведам і шляхі імплемэнтацыі”, зладжаны Асамблеяй НДА Беларусі з мэтай абмену рэкамэндацыямі паміж актывістамі беларускіх НДА.
17.11.2014 Магілёўцу выдалі несапраўдную кнігу скаргаў і прапаноў
У сувязі з адбыўшымся інцыдэнтам і несапраўднай кнігай скаргаў і прапаноў у дзяржаўнай арганізацыі “Магілёўскага мантажнага ўпраўлення ”Прамвентыляцыя”” ужо былы рабочы арганізацыі падаў скаргу ў адміністрацыю Ленінскага раёна Магілёва.
16.11.2014 Брэст: у Камітэце дзяржаўнага кантролю не пажадалі разбірацца ў пытанні законнасці арэнды часткі ракі Мухавец
З адпаведным запытам да кантралёраў звярнулася абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая прасіла даць ацэнку прававым дзеянням Брэсцкага райвыканкама.
15.11.2014 У кадзецкай вучэльні забаранілі цукеркі і ўвялі публічнае пакаранне
У Брэсцкай абласной кадзецкай вучэльні на гэтым тыдні “хоронили” цукеркі і пячэнне. У вучэльні, што месціцца ў былой школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот у Ястрамбелі Баранавіцкага раёна, кадэтам есці цукеркі і пячэнне цяпер забаронена.










