Навіны на тэму: грамадства
29.12.2014 Вясёлых святаў і шчаслівага новага году!
Сябры, нават у тых складаных умовах, якія чакаюцца ў наступным годзе, жадаем усім не губляць аптымізму і актыўнасці, гаварыць і рабіць тое, што палепшыць нашае жыццё, бараніць свае правы і незалежнасць Беларусі! І няхай галоўным крытэрам у нашых справах будзе жаданне мець справядлівае грамадства - мабыць, гэта і ёсць асноўная мэта, якая можа забяспечыць нармальнае далейшае жыццё для беларускага народу.
29.12.2014 Суд над кнігарняй «Логвінаў» пачнецца 5 студзеня
Суд над кнігарняй «Логвінаў» пройдзе 5 студзеня ў Эканамічным судзе (Мінск, вул.Акадэмічная 15, корпус 1). Пачатак а 15-00, паведамляецца на старонцы кнігарні ў Facebook.
27.12.2014 Конкурс “Мае правы – маё жыццё” падоўжаны да 25 студзеня
Грамадская ініцыятыва “Тутэйшыя” запрашае да ўдзелу: ствары крэатыўную працу на тэму правоў чалавека - эсэ, відэаролік, калаж, музычную кампазіцыю, дашлі арганізатарам ды будзь гатовы стаць пераможцам!
26.12.2014 Татальнай высечкі салігорскага лесапарку не будзе
Салігорскія ўлады здолелі пераканаць вышэйшае кіраўніцтва краіны ў неабходнасці пашырэння межаў горада за кошт ворных земляў ААТ “Старобінскі”. Атрыманне гэтага дазволу выратуе гарадскі лесапарк ад татальнага знішчэння.
26.12.2014 Брэст: пракуратура не знайшла парушэнняў закона ў дзеяннях дэпутатаў гарадскога Савета
Гэта вынікае з адказу, які атрымалі на свой ліст актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”, што збіраліся прыцягнуць увагу нагляднага органа да фактаў ігнаравання дэпутатамі норм заканадаўства аб зваротах грамадзян.
22.12.2014 Магілёўскае КДБ выклікае на размову падпісантаў ліста Мікалаю Лукашэнку
"Бацькі, якія падпісаліся пад зваротам, зрабіць рамонт дарожкі і прывесці тэрыторыю сярэдняй школы №33 горада Магілёва ў належны стан, выклікаліся цягам двух месяцаў у КДБ, дзе ў іх пыталі, чаму яны паставілі свой подпіс пад зваротам", - кажа Аляксей Паўлоўскі.
19.12.2014 У Баранавічах вучыліся працаваць з праблемамі свайго рэгіёна
На адукацыйнай сустрэчы зацікаўленыя актывісты горада вучыліся вызначаць і вырашаць сацыяльныя праблемы свайго рэгіёна. У гэтым навучанні ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскага сектару, сябры прафсаюзаў, партыйныя актывісты, былыя дэпутаты ў мясцовыя саветы, моладзь, прадпрымальнікі ды іншыя.
18.12.2014 Сёння Дзень Вацлава Гавела
18 снежня тры гады таму пайшоў з жыцця вядомы чэшскі грамадскі дзеяч і палітык Вацлаў Гавел. Дзеля ўшанавання памяці свайго паважанага ва ўсім свеце суайчынніка чэхі праводзяць ініцыятыву "Кароткія штаны для Вацлава Гавела".
15.12.2014 Ці ёсць салідарнасць у беларускай грамадзянскай супольнасці?
Даследчыкі адзначаюць, што беларуская арганізаваная грамадзянская супольнасць мае нізкі патэнцыял для салідарных дзеяньняў. Чаму і што з гэтым рабіць? Чытайце даследванне!
08.12.2014 Аршанскі актывіст звяртае ўвагу міністра на папулярызацыю на СТВ прыхільнікаў фашысцкай ідэалогіі
Аршанскі актывіст Ігар Казмерчак звярнуўся да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з просьбай даць ацэнку дзеянням адказных асоб, якія дапусцілі ў эфір СТВ праграмы, якія папулярызуюць сучасных дзеячоў фашызму.
07.12.2014 Магілёўскія чыноўнікі лічаць несапраўдную кнігу скаргу дапушчальнай з’явай
У Магілёве адмовіліся пакараць супрацоўніцу за несапраўдную кнігу скаргаў і прапановаў. У адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва таксама лічаць, што кніга скаргаў і прапановаў не павінна быць прашнурована, бо гэта не прадугледжана нарматыўнымі актамі.
05.12.2014 У Гародне адміністрацыя хоча пазбавіць студэнта заслужаных льгот
Cтудэнт Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта Мікалай Карэнскі пераможца больш за 10 міжнародных, рэспубліканскіх і абласных канферэнцый і конкурсаў. Ён удзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах універа, але але ўсё роўна не трапляе ў спіс адоранай альбо таленавітай моладзі, нягледзячы на тое, што цалкам адпавядае ўсім крытэрыям. Што з гэтым рабіць?
04.12.2014 Уладзімір Лабковіч: Выбары ў Малдове былі сапраўды дэмакратычнымі і адкрытымі
"Праводзячы паралель паміж выбарамі ў Малдове і Беларусі, можна адзначыць дзве рэчы, які практычна адсутнічаюць у нашай краіне: свабодная магчымасць агітаваць і справядлівы празрысты падлік галасоў".
03.12.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна падала касацыйную скаргу з мэтай дабіцца прабачэнняў ад участковага
Яна просіць адмяніць рашэнне суда Клімавіцкага раёна ад 17.10 2014 г. і прызнаць не адпавядаючымі сапраўднасці і ганьбячымі яе гонар і годнасць ілжывыя звесткі, якія былі ўказаныя ў характарыстыцы, напісанай участковым інспектарам Клімавіцкага РАУС Панасенка В. С.
03.12.2014 Кнігарню «логвінаЎ» пазаплянава правяраюць падаткавікі
Менскую кнігарню «логвінаЎ» апячаталі ў сувязі з пазаплянавай фінансавай праверкай Міністэрства па падатках і зборах.










