Навіны на тэму: грамадства
16.02.2015 Самыя закрытыя дзяржаўныя ўстановы: Мінінфармацыі, Мінздароўя, Мінпрацы і раённыя суды Мінска
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” правяло чарговае апытанне калегаў адносна якасці працы прэс-службаў дзяржаўных ведамстваў і доступу да інфармацыі ад іх.
16.02.2015 Светлагорскаму актывісту пашкодзілі аўтамабіль
16 лютага грамадскі актывіст са Светлагорску, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка накіраваў заяву ў міліцыю з патрабаваннем высветліць асобы невядомых, якія пашкодзілі яго аўтамабіль, што магло прывесці да ДТЗ і пагражала жыццю і здароўю заяўніка.
16.02.2015 Баранавіцкія прадпрымальнікі рыхтуюцца да байкота ўказа Прэзідэнта № 222
У нядзелю на Цэнтральным кірмашы ў Баранавічах па вуліцы Чарнышэўскага з’явіўся вялікі і каляровы плакат: “А ты далучыўся да байкота ўказа Прэзідэнта № 222 з 1 сакавіка 2015 года?”
11.02.2015 Адказ пракурора: са здаровай галавы – на хворую
Жыхар Менскага раёна Дзмітрый Раслаўцаў звярнуўся ў Менскую раённую пракуратуру з просьбаю аб дапамозе аднавіць справядлівасць у грамадзянскай справе, якая тычылася ягоных маёмасных інтарэсаў. Адказ за подпісам намесніка пракурора І. Мурашкіна, моцна здзівіў заяўніка.
10.02.2015 Бабруйск: Дзеля новага гіпермаркета знішчаецца санітарная зона (фота)
Зялёная зона высаджвалася на гэтым месцы спецыяльна, каб абараніць жыхароў ад выкідаў прадпрыемстваў, якія размясціліся праз дарогу - завода гуматэхнічных вырабаў, гарбарнага камбіната, завода буйнапанэльнага домабудавання, шыннага камбіната.
05.02.2015 TUT.BY: "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі"
У студыі парталу TUT.BY некалькі дзён таму адбылася дыскусія на тэму "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі", у якой прымалі ўдзел інвалід–вазочнік Максім Вейзэ, дырэктар установы па сацыяльнай адаптацыі “Ніці дружбы” Арцём Галавій і юрыст Павел Сапелка.
04.02.2015 З апазыцыянэра зрабілі «дармаеда»
Леанід Аўтухоў, актывіст партыі БНФ, атрымаў ліст з Гарадоцкага цэнтру занятасьці. Яму паведамілі, што здымаюць яго з уліку і больш ня будуць займацца ягоным працаўладкаваньнем.
01.02.2015 Віцебскай грамадскасці не ўдаецца паўплываць на сутнасць рашэнняў мясцовай улады
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі "Маніторынгу ацэнкі ўдзелу НДА і грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні". Вынікамі маніторынгу віцебскія актывісты падзяліліся з журналістамі і праваабаронцамі.
31.01.2015 Грамадскасць і і СМІ змусілі арганізатараў змяніць непраўдзівыя ўмовы аўкцыёну
На 9 лютага Віцебскім абласным тэрытарыяльным фондам дзяржаўнай маёмасці прызначаны аўкцыён па продажы будынкаў па вул. Дзімітрава, з якіх два -- №10 і №12 , з'яўляюцца архітэктурнымі помнікамі. Аднак арганізатары на гэта "забыліся".
31.01.2015 Выселеныя з кватэр магіляўчане гатовы абвесціць галадоўку
У Магілёве былыя жыхары д.59 па вуліцы Ленінскай рыхтуюцца да галадоўкі. Яны заяўляюць, што іх калектыўныя звароты ніхто не чытае і чыноўнікі не разбіраюцца ў праблеме. Яны толькі перасылаюць іхныя лісты з адной інстанцыі ў другую.
27.01.2015 У Магілёве ўдалося адстояць дамы, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю
У Магілёве дом па вуліцы Лазарэнкі, 15 застаецца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Пра гэта паведаміў магілёўскі праваабаронца Уладзімір Краўчанка. Ён адзначае, што за яго прыйшлося доўга паваяваць.
26.01.2015 Брэст: дэпутаты гарадскога савета праігнаравалі зварот грамадзян, які тычыўся будаўніцтва дзіцячага гарадка
Пад адпаведным зваротам падпісалася больш за тысячу жыхароў Брэста, якія лічаць гэтую праблему актуальнай, аднак у мясцовым гарсавеце дэпутатаў спаслаліся на тое, што рашэнне згаданай праблемы ўваходзіць у кампетэнцыю гарвыканкама.
20.01.2015 У Вільні абмеркавалі ініцыятыву аднаўлення Беларускага музея
19 студзеня адбылася сустрэча мэра Вільнюса Артураса Зуокаса з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардіс.
19.01.2015 Баранавічы: пяты год Статкевіч-старэйшы адзначае свой Дзень народзінаў без сына Мікалая
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 19 студзеня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча, бацьку палітвязня Мікалая Статкевіча, каб павіншаваць яго з 88-годдзем. Па словах грамадскага актывіста Віктара Сырыцы, Статкевіч-старэйшы па-ранейшаму вельмі перажывае за цяперашні і асабліва далейшы лёс сына.
19.01.2015 Баранавіцкі суд спыніў справу супраць чыноўнікаў, якія ўжывалі фізічную сілу
Намесніку начальніка аддзела ідэалогіі Баранавіцкага раённагага выканкама Дзмітрыю Варвашэні ўдалося пазбегнуць пакарання за ўжыванне фізічнай сілы ў адносінах да жыхара вёскі Малая Сваротва Івана Афанасіка. Другі крыўдзіцель – старшыня калгаса “Зарэчанскі” Віктар Савось не толькі не быў прыцягнуты да адказнасці, але і не прыйшоў нават у суд.










