Навіны на тэму: грамадства

Баранавічы: дакументы на тавар правярае міліцыя, большасць прадпрымальнікаў спынілі працу

01.03.2015 Баранавічы: дакументы на тавар правярае міліцыя, большасць прадпрымальнікаў спынілі працу

Індувідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус лічыць, што праверка супрацоўнікам міліцыі 1 сакавіка насіла паказальны характар, і гарадскія ўлады пакуль не ідуць на радыкальныя меры, звязаныя з канфіскацыяй тавараў і накладаннем грашовых штрафаў, каб не абвастраць сітуацыю на мясцовым каапрынку.

Баранавіцкія ўлады прагназуюць прадпрымальніцкую актыўнасць і праводзяць прафілактычныя сустрэчы (фота)

01.03.2015 Баранавіцкія ўлады прагназуюць прадпрымальніцкую актыўнасць і праводзяць прафілактычныя сустрэчы (фота)

"27 лютага ў вялікай зале Дома саветаў гарадскія ўлады нас таксама сабралі не столькі для размовы пра цяперашні стан малога бізнесу ў краіне, але і каб папярэдзіць, што ні мясцовая, і тым болей ні цэнтральная ўлады не пойдуць на аніякія паслабленні прадпрымальнікам".

Бабруйск: абяцаная рэканструкцыя дзіцячай бальніцы не пачалася (фота)

01.03.2015 Бабруйск: абяцаная рэканструкцыя дзіцячай бальніцы не пачалася (фота)

У халоднае надвор'е мамы затыкаюць шчыліны ў вокнах коўдрамі, бо драўляныя рамы ад часу ссохліся і прапускаюць халоднае паветра. У палатах ёсць тараканы, якія працягваюць пладзіцца ў дзірках у лінолеуме і шафах.

Салігорскія школьнікі далучыліся да вырашэння праблемы безбар'ернага асяродку

28.02.2015 Салігорскія школьнікі далучыліся да вырашэння праблемы безбар'ернага асяродку

Створаны ў Салігорску пры падтрымцы ЮНІСЭФ і мясцовых уладаў дзіцячы парламент узяўся за праект “Горад без бар’ераў”. У выніку рэалізацыі гэтага праекта ў сталіцы шахцёраў з’явілася база аб’ектаў, абсталяваных пандусамі, а таксама адпаведная онлайн мапа.

У Магілёве мясцовая заканадаўчая база не прадугледжвае магчымасці ўдзелу НДА і грамадскасці ў падрыхтоўцы праектаў рашэнняў улады

27.02.2015 У Магілёве мясцовая заканадаўчая база не прадугледжвае магчымасці ўдзелу НДА і грамадскасці ў падрыхтоўцы праектаў рашэнняў улады

Пра гэта стала вядома ў выніку маніторныгу ацэнкі ўдзелу НДА і грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым ўзроўні ў Магілёве, а таксама Горацкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўшчыны, якое праводзілі актывісты Магілёўскага грамадзянскага цэнтру ў другім паўгоддзі 2014 года.

Бабруйск: замест знішчанай санітарнай зоны будуць азеляняць мемарыял

27.02.2015 Бабруйск: замест знішчанай санітарнай зоны будуць азеляняць мемарыял

У Бабруйску дасюль з абурэннем абмяркоўваюць знішчаную зялёную санітарную зону, якая абараняла жыхароў вуліц 50 год ВЛКСМ і Лынькова ад выкідаў прадпрыемстваў, якія размясціліся праз дарогу - завода гуматэхнічных вырабаў, гарбарнага камбіната, завода буйнапанэльнага домабудавання і шыннага камбіната.

Бабруйск: Сацыяльнае таксі -- "дабрачыннасць праз не хачу”

26.02.2015 Бабруйск: Сацыяльнае таксі -- "дабрачыннасць праз не хачу”

У Бабруйску застаецца нявырашанай сур'ёзная праблема з сацыяльным таксі. Агульнаградской дзяржаўнай службы няма, а кіроўцы ПУП "Импульс Авто Плюс" аказваюць паслугі вазочнікам, згодна з заключанай дамовай, з 9.00 да 17.00 гадзін. Выходны дзень - нядзеля.

Асамблея НДА Беларусі сьвяткуе 18-годзьдзе

25.02.2015 Асамблея НДА Беларусі сьвяткуе 18-годзьдзе

Мы паразмаўлялі са старшынём Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Сяргеем Мацкевічам, каб даведацца ці ў спрыяльныя часы асацыяцыя сьвяткуе сваё паўналецьце. А таксама высьветлілі, што адбываецца ў грамадзкім сэктары і ці салідарныя НДА паміж сабой.

Брэст: гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне, якое абавязвае народных абраннікаў рэагаваць на звароты выбаршчыкаў

23.02.2015 Брэст: гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне, якое абавязвае народных абраннікаў рэагаваць на звароты выбаршчыкаў

Адмысловае рашэнне з’явілася вынікам абмеркавання пытання пра тое, як мясцовыя дэпутаты працуюць са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Журналіст “Новага часу” Зміцер Галко прызнаны “Рыцарам года-2014”

23.02.2015 Журналіст “Новага часу” Зміцер Галко прызнаны “Рыцарам года-2014”

Прэмія "Рыцар года: з прыўзнятым забралам" грамадскага руху імя Юрыя Захаранкі "Абаронцы Айчыны" за 2014 год была ўручаная журналісту газеты “Новы час” Зміцеру Галко.

Старшыня Магілёўскага гарадскога Савета ігнаруе калектыўныя звароты грамадзян

23.02.2015 Старшыня Магілёўскага гарадскога Савета ігнаруе калектыўныя звароты грамадзян

Адказ на калектыўны зварот з нагоды замены павільёнаў грамадскага транспарту па Дняпроўскім бульвары і ў мікрараёнах “Зеніт” і “Тэхнапрыбор”, пад якім падпісалася 60 магілёўцаў, старшыня Магілёўскага гарсавета Іваноў не дае з канца 2014 года.

"Справы Бяляцкага": разважанні пра антысавецкасць, беларускасць ды пошукі сябе (відэа)

23.02.2015 "Справы Бяляцкага": разважанні пра антысавецкасць, беларускасць ды пошукі сябе (відэа)

Алесь Бяляцкі ў размове з Паўлам Мажэйкам на тэлеканале Белсат.

Брэст: вандалы высеклі дрэвы, пасаджаныя мясцовымі актывістамі на Балахоўскіх могілках (фота)

19.02.2015 Брэст: вандалы высеклі дрэвы, пасаджаныя мясцовымі актывістамі на Балахоўскіх могілках (фота)

У апошнія гады за добраўпарадкаванне гэтых могілак, якія знаходзяцца ў мікрараёне Рэчыца і дзе пахаваныя жаўнеры войска пад кіраўніцтвам Станіслава Булак-Балаховіча, узяліся неабыякавыя да беларускай гісторыі і культуры жыхары горада.

Да Асамблеі далучыліся 9 новых арганізацыяў ды ініцыятываў

18.02.2015 Да Асамблеі далучыліся 9 новых арганізацыяў ды ініцыятываў

17 лютага ў Менску прайшло пасяджэньне Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў. Асацыяцыя павялічылася на дзевяць новых сябраў.

Баранавічы: мясцовыя вандалы паляць вянкі каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр (фота)

17.02.2015 Баранавічы: мясцовыя вандалы паляць вянкі каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр (фота)

Па словах актывіста Руху “За свабоду” Віктара Сырыцы, такіх варварскіх дзеянняў з боку злаўмыснікаў яшчэ не было. Грамадскі актывіст адзначыў, што мае намер звяртацца ў праваахоўныя органы, каб яны знайшлі і прыцягнулі злаўмыснікаў да адказнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства