Навіны на тэму: грамадства
23.03.2015 У Салігорску аднавіліся дабраахвотна-прымусовыя паборы
Прадпрыемствы і арганізацыі раёна атрымалі разнарадку з Салігорскага райвыканкаму аб неабходнасці кожнаму працаўніку рабіць штомесячныя адлічэнні цягам гэтага года на будаўніцтва сабору Нараджэння Хрыстова. Даводзіцца ўладамі і памер “дабраахвотных” адлічэнняў для кожнага работніка - адзін адсотак ад месячнага заробку.
23.03.2015 У Хоцімскім раёне механізатары праз страйк дамагліся змены старшыні СВК
17 сакавіка механізатары гаспадаркі адмовіліся выязджаць на працу (а зараз тут ужо пачаліся веснавыя палявыя работы), пакуль не будзе заменены старшыня СВК “Кастрычнік-Бярозкі” Мікалай Саўчанка, які дазваляў сабе вельмі грубыя і нетактоўныя адносіны да працаўнікоў прадпрыемства.
20.03.2015 Салігорск: безбар'ерны асяродак пашыраецца
Салігорскія прадстаўнікі БХК адзначаюць пашырэнне безбар’ернага асяродку ў сталіцы шахцёраў. Свае высновы праваабаронцы робяць у межах распачатай працы па падрыхтоўцы чарговага маніторынгу правоў асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў рэгіёне.
19.03.2015 Грамадская ініцыятыва "Хайсы" будзе дамагацца ўшанавання памяці ахвяр сталінізму на Віцебшчыне
Ідэя стварэння ініцыятывы "Хайсы" належыць сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву, а назвалі яе паводле назвы вёскі ў Віцебскім раёне. Паводле мясцовых жыхароў, у бліжэйшым лесе ў 1930-я гады расстрэльвалі людзей. У лістападзе 2014 г. актывісты ўсталявалі тут памятныя крыжы.
19.03.2015 Грамадскі актывіст з Хоцімска ставіць пытанне аб невыкананні дэпутацкіх абавязкаў Уладзімірам Краўцовым
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч падрыхтоўвае скаргі ў ЦВК і Палату прадстаўнікоў наконт таго, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Уладзімір Краўцоў ухіляецца ад выканання сваіх дэпутацкіх абавязкаў і на працягу шэрагу месяцаў не праводзіць прыёмы і сустрэчы з выбаршчыкамі ў сваёй выбарчай акрузе.
19.03.2015 Фільм «Сэрца льва» ў Міжнародны дзень супраць расізму
Маладыя праваабаронцы запрашаюць паглядзець фільм "Сэрца льва" і падыскутаваць на тэму расізму і спосабаў супрацьстаяння яму ў сучасным свеце.
18.03.2015 У Салігорску ТБМ збірае подпісы за выкананне моўнага заканадаўства
Па ініцыятыве ТБМ салігорцы распачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да мясцовых уладаў прывесці шыльды з назвамі Салігорскага райвыканкаму і Савета дэптутатаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама ўсю вонкавую інфармацыю ў адпаведнасць з патрабаваннямі моўнага закандаўства.
16.03.2015 Салігорск чакае далейшае ўшчыльненне і высечка лесапарку
Беларускую сталіцу шахцёраў чакае далейшае ўшчыльненне гарадской забудовы і высечка леспаркавых зон. Актывісты кампаніі “Абаронім лес” заяўляюць пра неабходнасць карэкціроўкі генеральнага плана развіцця Салігорска.
16.03.2015 Для чаго перапрафілююць музей «Перм-36»?
Міжнародная грамадскасць задаецца пытаннем: пра якія «тэхналогіі» і «геройствы» будуць распавядаць экскурсаводы цяперашняга «музея работнікаў ГУЛАГу»? З пытаннем пра ўмовы ўтрымання і наглядчыкаў лагера «Перм-36» ПЦ "Вясна" звярнуўся да Міхася Кукабакі, які адбываў там тэрмін за "антисоветчину".
16.03.2015 Баранавічы: асоба, якая спаліла вянок каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр, не ўстаноўлена
Справа адносна спалення вянка каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр на скрыжаванні вуліц Смаленскай і Пірагова, заведзеня па артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), спынена.
15.03.2015 Віцебск: грамадскае абмеркаванне прайшло, пытанні засталіся
Дарэчы, на адкрытую крытыку жыхары Віцебску адважыліся пасля таго, як пераканаліся, што ніхто не будзе фіксаваць іх прозвішчы. Бо напярэдадне на афіцыйным сайце гарвыканкама з'явілася аб'ява, што на абмеркаванне будуць пускаць толькі пры наяўнасці пашпарта.
15.03.2015 Светлагорск: міліцыя не знайшла асоб, якія пагражалі актывісту Юрыю Ляшэнку
Светлагорская міліцыя на неаднаразовыя звароты ў РАУС грамадскага актывіста, інваліда першай групы Юрыя Ляшэнкі адказвае аднатыпна: вінаватых асоб знайсці не ўдалося.
12.03.2015 Кастусь Жукоўскі: "Мяне вырашылі правучыць за жаданне пісаць скаргі" (відэа)
Чаму ў Беларусі за спробу адстойвання сваіх правоў можна атрымаць суткі? Глядзіце ў відэа.
11.03.2015 У Віцебску на грамадскае абмеркаванне пусцяць толькі па пашпарце
Цікава, што яно будзе праходзіць не ў афіцыйным будынку, а проста на вуліцы – каля абласной бібліятэкі імя Леніна. І ўсё адно гарвыканкам папярэджвае: пашпарт або іншае пасведчанне асобы пры сабе мець неабходна.
10.03.2015 Брэст: гарадскія ўлады ігнаруюць звароты грамадскасці ў абарону бадзяжных жывёл
Як паведаміла жыхарка Брэста Ірына Сіняпкіна, адкрыты ліст да старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука, а таксама ў пракуратуру мясцовыя абаронцы жывёл накіравалі яшчэ ў лютым, але за гэты час сітуацыя толькі пагоршылася.










