Навіны на тэму: грамадства
13.04.2015 Брэст: грамадскія актывісты просяць дэпутатаў парламента ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд наконт “дэкрэта аб дармаедстве”
Прыхільнікі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” накіравалі лісты на адрас дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Брэста - Ларысе Багдановіч, Уладзіміру Базанаву, Віктару Валюшыцкаму і Валянціну Мілашэўскаму.
10.04.2015 Як паводзіць сябе на допыце? (відэа)
У праграмме Белсата "Маю права" праваабаронца Андрэй Палуда распавядае, як паводзіць сябе падчас допыту.
09.04.2015 Бяроза: у міліцыі актывіста КХП апыталі пра месца працы
Міліцыянтаў цікавіла толькі тое, дзе ён працуе і як даўно не працуе. З гэтага выкліку Андрэй Кавалевіч зрабіў выснову, што міліцыя пачала высвятленне кандыдатаў на выплату збору згодна з прынятым прэзідэнцкім Дэкрэтам №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.
08.04.2015 Суд палічыў, што апублікаваная інфармацыя не наносіць шкоды дзелавой рэпутацыі Аляксея Паўлоўскага
Праз наяўнасць падобнай інфармацыі ў СМІ Паўлоўскаму было адмоўлена ў працаўладкаванні ў дзяржаўнай арганізацыі “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”.
07.04.2015 Кухня TV: У Беларусі ўведзена надзвычайнае становішча? (відэа)
У абмеркаванні тэмы прымаюць удзел прадстаўнікі ПЦ "Вясна" юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама старшыня РПГА "Беларускі Хельсінскі камітэт" Алег Гулак.
06.04.2015 У Быхаве ўчастковы адмовіў жанчыне у прыёме заявы, бо гэта перашкаджала яму спаць
Пра гэта паведаміла жыхарка Магілёва Наталля, якая 1 красавіка звярнулася ў быхаўскую міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці яе былога мужа, які самавольна распахаў зямельны ўчастак і раздзяліў іх былы агульны дом так, як палічыў патрэбным.
03.04.2015 Віцебскія актывісты дамагліся, каб іх перасталі ігнараваць у справе ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму
Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву і ягоным аднадумцам з грамадзянскай ініцыятывы "Хайсы" гэта каштавала некалькі месяцаў перапіскі са Следчым камітэтам.
01.04.2015 Заганная практыка ваенкаматаў: паўтары гады “хіміі” за ўхіленне ад медкамісіі
Прызыўнік з Мінскага раёна асуджаны на паўтары гады “хіміі” за няяўку на медыцынскую камісію. Не было грошай на дарогу.
30.03.2015 Кухня TV: У Беларусі створаны розныя ўмовы для дзвюх дзяржаўных моў
Новы выпуск праваабарончага відэапраекту “Кухня TV” прысвечаны праблематыцы роўнасці дзвюх дзяржаўных моў. У абмеркаванні прымаюць ўдзел намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, а таксама мовазнаўца Зміцер Саўка.
30.03.2015 Прафесійных скаржнікаў плануюць штрафаваць (відэа)
Такія змены рыхтуюць у закон аб зваротах грамадзян.
27.03.2015 Ня выйшаў на працу — за краты!
У Гомелі абавязаных працаваць грамадзян пачалі арыштоўваць за прагулы. Найперш гэта датычыць тых бацькоў, які адмовіліся ад дзяцей і ня сплочваюць дзяржаве грошы на іх утрыманьне.
27.03.2015 Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў Курапатаў
Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
26.03.2015 У Рэчыцы праходзіць выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання
У памяшканні Рэчыцкага грамадска-палітычнага цэнтру працягвае працу выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання», куды яна пераехала апошнім часам з Гомеля.
26.03.2015 Фільм “Дысідэнт” цяпер і на DVD
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусціў на DVD фільм “Дысідэнт”, які распавядае пра вядомага беларуса Міхася Кукабаку.
24.03.2015 Бабруйскія ідэолагі баяцца "незадаволеных людзей"
Такія фактары крызісу, як скарачэнне працоўнага тыдня на некаторых прадпрыемствах і памяншэнне даходаў, могуць справакаваць незадаволенасць людзей, - цытуе галоўнага бабруйскага ідэолага Мікалая Балюка газета "Вечерний Бобруйск".










