Навіны на тэму: грамадства
26.04.2015 Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойку дазволілі выязджаць з Беларусі
Прадстаўнік праваахоўных органаў паведаміў, што са Зміцера Палойкі здымаюцца часовыя абмежаванні на выезд з Рэспублікі Беларусь, накладзеныя рашэннем начальніка КДБ РБ па Брэсцкай вобласці Язерскім В.В. № 753нс ад 18 снежня 2014 года.
24.04.2015 У Быхаве да адзначэння дня нараджэння Леніна прыцягнулі дзяцей
Магчыма, у Быхаўскім раёне па-ранейшаму лічаць, што камуністычная партыя з’яўляецца “кіруючай і напраўляючай” у Рэспубліцы Беларусь, і таму яе прадстаўнікам дазволена выкарыстоўваць дзяцей у правядзенні палітычных партыйных мерапрыемстваў.
23.04.2015 Ці лічыць Кірыла Сілівончыка палітвязьнем?
Беларускія праваабаронцы пакуль не зрабілі канчатковых высноваў наконт справы арыштаванага ў Расеі беларуса Кірыла Сілівончыка.
22.04.2015 Ахоўнік парадку ці "мент"?
Калі верыць шматлікім апытанням, менш за 40% беларусаў цалкам давяраюць міліцыі. Але ж гэтая структура, якая, здавалася б, выконвае даволі прываблівую функцыю - ахоўваць і абараняць. У чым парадокс?
20.04.2015 Віцебскі гарвыканкам будзе ставіць помнік, ігнаруючы пратэсты грамадскасці
Гаворка ідзе пра помнік рускаму князю Аляксандру Неўскаму, які мае да Віцебска вельмі ўскоснае дачыненне. Але гарадскія ўлады высоўваюць уласныя аргументы, па-сутнасці, правакуючы жыхароў абласнога цэнтру на міжканфесійнае супроцьстаянне.
19.04.2015 Брэст: гарвыканкам раіць шукаць інфармацыю аб дзейнасці органаў самакіравання ў Інтэрнэце (дакумент)
Такая сутнасць адказу на зварот актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду” да органаў мясцовай улады ў Брэсце.
16.04.2015 У Круглым “дармаедам” няма куды падзецца
Парадку 1,3 тысячы чалавек у Круглянскім раёне падпадаюць у катэгорыю “дармаедаў”. Куды гэтым людзям уладкавацца на працу, каб не быць гэтымі самымі дармаедамі, калі ва ўсім Круглянскім раёне ёсць толькі 32 вольныя працоўныя месцы, да таго ж з вельмі нізкімі заробкамі?
16.04.2015 Маці памерлага ў арміі вайскоўца чацвёрты месяц не можа атрымаць медычнага заключэння
Алена Андрыянава звярнулася да праваабаронцаў. З іх дапамогай яна напісала пісьмовы запыт на імя галоўнага ўрача анкацэнтра Бараўляны з просьбай выслаць ёй на рукі канчатковае медычнае заключэнне.
16.04.2015 Брэст: пракуратура адмовілася праводзіць праверку наконт законнасці будоўлі ў Брэсцкай крэпасці
З просьбай разабрацца, ці адпаведае дзеючаму заканадаўству правядзенне будаўнічых работ і пракладка інжынерных камунікацый у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой", у надзорную установу звярнулася мясцовая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
15.04.2015 Вэбінар па грамадскім кантролі (онлайн-відэа)
Што такое грамадскі кантроль? За чым і як можна назіраць? Глядзіце ў прамым эфіры ў 18.30!
15.04.2015 Бабруйск: апытанку на тэму карупцыі прыбралі з сайту гарвыканкама
Нагадаем, найбольш галасоў у апытанцы атрымаў варыянт "недастакова строгі кантроль за дзеяннямі чыноўнікаў, іх прыбыткамі і выдаткамі". На другім месцы апынулася версія "магчымасць прыняцця аднаасобнага рашэння службовымі асобамі, свабода прыняцця рашэнняў".
15.04.2015 10% жыхароў Кіраўскага раёна пры звароце ў міліцыю сутыкнуліся з грубасцю і бестактоўнасцю
Супрацоўнікі МУС РБ правялі на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці вывучэнне грамадскага меркавання аб працы аддзела ўнутраных спраў Кіраўскага райвыканкама.
14.04.2015 Віцебск застаўся без "ідэалагічнага кіраўніка"
З пераліку намеснікаў старшыні гарвыканкаму знікла прозвішча Уладзіміра Шломы, які займаўся пытанннямі адукацыі, спорту, турызму, ідэалогіі, культуры, справамі моладзі. І запомніўся негатыўным стаўленнем да дэмакратычных актывістаў.
14.04.2015 Віцебская міліцыя абяцае «праверыць» распаўсюднікаў савецкіх сьцяжкоў
Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў адказ на сваю заяву ў абласную ўправу МУС.
13.04.2015 Палата прадстаўнікоў мае права адмяніць Дэкрэт “аб дармаедстве”
Хутчэй за ўсё дэпутаты разгледзяць яго ўжо ў траўні. Яны могуць ухваліць дакумент, унесці ў яго змены або наогул адмяніць яго дзеянне.










