Навіны на тэму: грамадства

Навучальны семінар «Крэатыўныя грамадскія кампаніі» для прадстаўнікоў беларускіх НДА

12.05.2015 Навучальны семінар «Крэатыўныя грамадскія кампаніі» для прадстаўнікоў беларускіх НДА

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый і ініцыятыўных груп, якія хочуць вырашаць грамадскія праблемы ў Беларусі з дапамогай крэатыўных аўдыёвізуальных тэхнік.

Салігорскі РАУС ухіліўся ад адказу на запыт аб магчымасці распаўсюду нацыянальнай сімволікі

12.05.2015 Салігорскі РАУС ухіліўся ад адказу на запыт аб магчымасці распаўсюду нацыянальнай сімволікі

Нагодай для такога запыту з боку сябраў АГП ў праваахоўныя органы стаў факт гандлю з пачатку красавіка ў розных частках Салігорска, у тым ліку на вялікай аўтастаянцы каля аднаго з гіпермаркетаў, сцяжкамі былого СССР.

Выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» праходзіць у Мазыры

11.05.2015 Выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» праходзіць у Мазыры

У памяшканні Мазырскага цэнтру прыхільнікаў перамен працуе выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання».

Аўтобусны прыпынак, падвал, закінуты дом, парк, зона адчужэньня або Дзе жывуць ЗК пасьля вызваленьня

11.05.2015 Аўтобусны прыпынак, падвал, закінуты дом, парк, зона адчужэньня або Дзе жывуць ЗК пасьля вызваленьня

Згодна з ацэнкамі праваабаронцаў, прыкладна кожны пяты беларускі асуджаны выходзіць з турэмнай брамы ў нікуды.

Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём перамогі

10.05.2015 Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём перамогі

Грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Рыгор Грык і Віктар Сырыца 9 траўня наведалі і павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Днём перамогі. Віктар Паўлавіч гасцінна сустрэў сваіх добрых знаёмых, якія падаравалі яму прыгожыя кветкі і кнігу Валянціна Сіманенкава “Загадка 37-га года”.

Мясцовыя ўлады спрабуюць змясціць старасту вёскі з пасады, бо "не начуе дома"

07.05.2015 Мясцовыя ўлады спрабуюць змясціць старасту вёскі з пасады, бо "не начуе дома"

Гэткі папрок давялося пачуць Ігару Грышанаву, старасту вёскі Стаўры Аршанскага раёна. 30 красавіка старшыня Бабініцкага сельскага савету Марына Мацвеева спрабавала правесці сход вяскоўцаў, каб змясціць старасту, але людзі гэтую ініцыятыву не падтрымалі.

У Шклове круглы стол мясцовыя ўлады палічылі “масавым мерапрыемствам”

05.05.2015 У Шклове круглы стол мясцовыя ўлады палічылі “масавым мерапрыемствам”

Чальцы грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і Магілёўскай абласной арганізацыіТБМ накіравалі ў Шклоўскі райвыканкам ліст з прапановай аб сумесным правядзенні круглага стала аб ролі мясцовага самакіравання і гісторыі Магдэбурскага права на шклоўскай зямлі.

Жыхары Мікашэвічаў скаргамі хочуць адвучыць міліцыю ад грубасці

04.05.2015 Жыхары Мікашэвічаў скаргамі хочуць адвучыць міліцыю ад грубасці

Жыхары 10-га мікрараёна звярнуліся у Лунінецкі РАУС са скаргай на нетактоўныя паводзіны супрацоўніка Мікашэвіцкага ГАУС капітана Басманава. Падставай для звароту стаў звычайны побытавы інцыдэнт.

Бабруйск: За знішчэнне санітарнай зоны чыноўнікаў усё ж пакараюць?

30.04.2015 Бабруйск: За знішчэнне санітарнай зоны чыноўнікаў усё ж пакараюць?

Гісторыя са знішчэннем зялёнай зоны, якая абараняла месцічаў ад выкідаў чатырох прадпрыемстваў, атрымала працяг. Нагадаем, што, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў, усе дрэвы былі ліквідаваныя пад будаўніцтва гіпермаркета "Ома".

Жонка Мікалая Статкевіча  патрапіла ў аварыю, калі вярталася з калоніі

30.04.2015 Жонка Мікалая Статкевіча патрапіла ў аварыю, калі вярталася з калоніі

Сын перавёз Марыну Адамовіч з Круглянскай бальніцы ў Мінск. Пагрозы яе жыццю няма.

Бабруйская міліцыя не рэагуе на неанацысцкія надпісы на будынку апорнага пункту (фота)

29.04.2015 Бабруйская міліцыя не рэагуе на неанацысцкія надпісы на будынку апорнага пункту (фота)

У Бабруйску на вуліцы Ракасоўскага ужо доўгі час можна бачыць надпісы з неанацысцкім кодавым лозунгам "14/88" і надпісам "Слава Руси" ў атачэнні падвоеных "маланак" (эмблема СС).

Бабруйск: рэканструкцыя дзіцячай бальніцы зноў адкладаецца з-за адсутнасці фінансавання

29.04.2015 Бабруйск: рэканструкцыя дзіцячай бальніцы зноў адкладаецца з-за адсутнасці фінансавання

У Бабруйску працягваецца эпапея з рэканструкцыяй дзіцячай бальніцы. Будынак 1963 года даўно не бачыў рамонту і знаходзіцца ў жаласным стане.

Віцебскія актывісты патрабуюць даследвання  месцаў невядомых пахаванняў (фота)

29.04.2015 Віцебскія актывісты патрабуюць даследвання месцаў невядомых пахаванняў (фота)

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і яшчэ некалькі актывістаў ужо другі раз звяртаюцца ў Следчы камітэт па фактах знаходак чалавечых парэшткаў. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у лесе каля вёсак Хайсы і Дрыколле адбываліся сталінскія расстрэлы.

Грамадзяне накіравалі пасланне беларускага народу прэзідэнту і парламентарыям

29.04.2015 Грамадзяне накіравалі пасланне беларускага народу прэзідэнту і парламентарыям

29 красавіка група грамадзянаў з розных рэгіёнаў Беларусі накіравала пасланне на адрас прэзідэнта і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з заклікам "не на словах, а на справах паказаць сваю сумленнасць і справядлівасць".

Слонім: шахматны турнір -- пад забаронай

27.04.2015 Слонім: шахматны турнір -- пад забаронай

Вядомаму слонімскаму шахматысту і грамадскаму актывісту Уладзіміру Літвіну Слонімскі райвыканкам не дазволіў правесці ў нядзелю, 26 красавіка, шахматны турнір сярод моладзі, прысвечаны наданню Слоніму Магдэбургскага права.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства