Навіны на тэму: грамадства
31.05.2015 Гродзенскія чыноўнікі занепакоеныя ўплывам на дзяцей “негатыўных інтэрнэт-рэсурсаў”
У Гродне днямі на базе абласной газеты “Гродзенская праўда” прайшоў круглы стол з удзелам старшыняў аблвыканкаму Уладзіміра Краўцова, гарвыканкаму Мечыслава Гоя, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Гродзеншчыны, розных чыноўнікікаў абласнога ўзроўню.
29.05.2015 Мікашэвічы: хамства супрацоўніка міліцыі засталося беспакараным
Актывіст кампаніі “Гавары праўду”Леанід Дубаносаў накіраваў скаргу ў Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў на тое, што парушэнне прафесійнай этыкі капітанам Мікашэвіцкага ГАУС Аляксандрам Басманавым не атрымала належнай ацэнкі яго непасрэднага кіраўніка.
28.05.2015 Сельсавет ухіляецца ад прапаноў грамадскай ініцыятывы "Хайсы"
Старшыня Мазалаўскага сельсавету даслаў адказ заснавальніку грамадскай ініцыятывы “Хайсы” Яну Дзяржаўцаву. Актывіст прасіў мясцовыя ўлады аб добраўпарадкаванні ляснога ўскрайку каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, дзе, паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, адбываліся "сталінскія" расстрэлы.
27.05.2015 Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай
У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” эксперты Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі і Валянцін Стэфановіч абмяркоўваюць праблему дыскрымінацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх права жыць паўнавартасным жыццём і важнасць падпісання Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
26.05.2015 Салігорск: актывіст АГП не атрымлівае лісты з адказамі на свае запыты ў дзяржаўныя інстанцыі
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі партыі АГП Віктар Малочка за непрацяглы перыяд часу не атрымаў шэраг лістоў з адказамі на свае запыты ў розныя дзяржаўныя інстацыі.
26.05.2015 Доступ да правасуддзя - не толькі доступ да суду
25 мая таварыствам "Зялёная сетка" быў арганізаваны круглы стол "Доступ да правасуддзя па экалагічных справах у Беларусі".
26.05.2015 Следчы камітэт не даў адказу, адкуль у лесе чалавечыя парэшткі
Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў адказ ад аддзела Следчага камітэта Віцебскага раёну. Актывіст звяртаўся туды, каб адпаведныя службы правялі праверку, чые парэшткі знаходзяцца ў вялікіх ямінах на ўскрайку леса каля вёскі Хайсы.
25.05.2015 Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў парушаюць заканадаўства аб зваротах грамадзян і не маюць сваёй пазіцыі (дакументы)
Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель у канцы красавіка зрабіў запыты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці і старшыняў пастаянных камісій вышэйшага заканадаўчага органу.
25.05.2015 Прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» ў Варшаве
Прэзентацыя кнігі старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» адбудзецца 28 мая ў Беларускім доме ў Варшаве.
24.05.2015 У Баранавічах адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”
Творчая сустрэча адбылася ў вёсцы Русіны (Баранавіцкі раён) на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Людзі прыйшлі на сустрэчу не толькі з пісьменнікам, але і былым палітвязнем.
23.05.2015 Салігорск: Пракуратура рэагуе на парушэнне моўнага заканадаўства
Па выніках праверкі ў дачыненні да адказнага супрацоўніка прадпрыемства быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні паволе артыкула 9.13 КаАП, а таксама вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні надалей парушэнняў заканадаўства.
22.05.2015 Конкурс: удзельнічай у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2015
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2015 год.
22.05.2015 Дэпутат Эдуард Сянькевіч нічым не дапамог абвесціўшым галадоўку магіляўчанам
Сёння, 22 траўня, на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў атрымалася патрапіць галадоўніцам Наталлі Машкоўскай, Валянціне Батуры, а таксама грамадскаму актывісту Валадару Цурпанаву.
22.05.2015 Магілёўскія актывісты патрабуюць забяспечыць галадаючых медыкам
21 траўня галоўнаму лекару цэнтральнай паліклінікі быў дасланы зварот з просьбай забяспечыць пратэстуючых медыцынскім суправаджэннем. Пайшоў ужо пяты дзень, як жанчыны не ўжываюць ежу. Гэта можа даць пра сябе ведаць ў любы момант.
19.05.2015 Мінскія чыноўнікі адмовілі ў правядзенні мітынга
Мінгарвыканкам у трэці раз адмовіў грамадзянам у правядзенні мітынга ў парку ім.Дружбы народаў. Акцыю збіраліся правесці дольшчыкі, якія пацярпелі ад сталічнай будаўнічай кампаніі “Валынь”, якая будуе дом па вуліцы Валгаградская.










